Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 156
Перейти на страницу:

— Праклятае жыццё!

I больш нічога не сказаў да самага канца вечара.

A дні ішлі сваёй чарадой — ледзь світала, Алекса ўставаў, мыўся з чорнага вузкагорлага сасуда, які трымала перад ім Заміра, снедаў i ішоў у бібліятэку. Часам лілі дажджы, было цёмна i туманна — тады ён запальваў адзін з папяровых ліхтарыкаў, пакінутых Лі-сынам, i пярэстае, яркае свят л о падала на старонкі, над якімі ён заміраў на тры такія кароткія i невыказна шчаслівыя гадзіны, а пасля ішоў у сад, займаўся раслінамі, што выводзіў на сваім участку, слухаў загады новага старшага садоўніка i кіраваў сваім памочнікам — хітрым смуглявым Расулам. Саміні аднойчы прывёў у дом маладзенькую наложніцу — Айдзіп, яна гаспадарыла ў доме.

Улетку перад палацам часта бывалі публічныя дыспуты. Мудрацы ў высокіх белых чалмах ca ссушанымі навукай i няспаннем тварамі спрачаліся аб тым, што ёсць алах, гаварылі пра адзінства свету Адзінага i свету Множнасці. Дыспуты былі шматгадзіннымі, народ не вытрымліваў, разыходзіўся, калі прамоўцы гаварылі доўга i надта незразумела. Многага спачатку не разумеў i Алекса, цяжкімі для яго былі развагі — як дасягнуць адзінства бога i чалавека, неба i зямлі, Адзінага i свету Множнасці, думкі i пачуцця?

Ці варты чалавек стаяць побач з Сусветам, ці роўны ён яму? Што спасцігае розум? А што — Вера? Любоў?

Алекса глядзеў на Айдзін, што корпалася ля ачага, а начамі нячутна слізгала да яго ў ложак, як пакорлівая рабыня, i адчуваў віну перад ёю, таму што сэрца яго было халодным, як у зімовую доўгую ноч згаслая жароўня. Ён быў сталым, моцным мужчынам, скроні яго серабрыліся шэранню, ён мог абдымаць позіркам вялізны свет i зазірнуць у чалавечыя душы — але свая душа нібы выслізвала ад уласнага позірку, расплывалася, цьмянела... Яму хацелася даць хаця трохі цяпла гэтай жанчыне, ён абдымаў яе, i часта шаптаў ласкавыя словы, i гладзіў яе худзенькае цела. А яна аднойчы сказала горка:

— Вы не любіце мяне, таму не хочаце, каб я нараджала вам дзяцей...

Ён спачатку здзівіўся, хацеў запярэчыць, а пасля зразумеў, што гэта так i ёсць, што ён не хоча нічога, што звязвала б яго з гэтай жанчынай. Калісьці ён кахаў, i сэрца рабіла насуперак розуму, але розум узяў сваё, кіраваў пачуццямі i спапяляў любы парастак, што мог яшчэ

ўзрасці ў яго душы.

— Тады ідзі ад мяне, я дам табе волю,— сурова

сказаў ён Айдзін, ды тая ўпала ў ногі i, абняўшы ix, плакала так, што ён нарэшце паклаў руку на яе галоўку, але адчуў жорсткасць валасоў i тонкія костачкі чэрапа i адно змог прамовіць глуха:

— Заставайся, толькі не лезь у душу...

I яна маўчала, толькі часам абдымала яго, як непрытомная, i ён усур'ёз думаў пра тое, што піяла з чаем, які яна падае яму кожную раніцу, адцясніўшы Заміру i зрабіўшы яе пакорлівай, можа стаць для яго апошняю...

Аднойчы, калі дыспут скончыўся, галоўны кадзі Бухары аб'явіў, што за ерась i супраціўленне законнай уладзе прысуджаны да смяротнага пакарання багаслоў Рашыд з подлага племені Саманідаў, якія ўсё яшчэ лічаць сябе ўладарамі Бухары.

Вяшчальнік яшчэ раз паўтарыў гэта гучным голасам i прачытаў указ. I тут жа на мінарэце, што ўзвышаўся над плошчай насупраць новага, які толькі пачаў будавацца, паказаліся маленькія постаці людзей, што трымалі за рукі чалавека ў белай павязцы на твары. Ён выгінаўся i адчайна адбіваўся ад вартаўнікоў.

Народ на плошчы аслупянеў: хаця пакаранні смерцю былі частыя, Саманідаў не чапалі — занадта свежай была памяць аб эміру Ісмаілу, пры якім Бухара стала багатай i славутай. Цюркі Сельджукіды, якія зусім нядаўна прыйшлі да ўлады, лічыліся з былой славай папярэднікаў, асабліва не чапалі тут i багасловаў, а Рашыд быў адным з самых знатных i вядомых.

— Праклятыя югуры! — прашаптаў нехта побач.— Невукі, якім бы хацелася зрабіць такімі ж i нас, іранцаў!

Злавіўшы погляд Алексы, чалавек у жаху закрыў рот, ціха слізгануў у натоўп.

Алекса хацеў пайсці адсюль, але было позна — народу прыбывала, з навакольных вуліц, пачуўшы вестку, беглі рамеснікі i гандляры. Натоўп ужо хваляваўся, шумеў. Прачытаўшы ўказ, вяшчальнік падняў галаву, i ў той жа момант суддзя махнуў белай хусткай.

Нейкае жудаснае імгненне здавалася, што чалавек завіс у паветры — халат яго шырока раскрыўся, рукі былі растапыраныя... Людзі кінуліся ва ўсе бакі — i амаль у той жа момант пачуўся глухі пляскат, удар i крык, які адразу ж захлынуўся, заглух...

Багаслоў Рашыд упаў ля самых ног Алексы. Чэрап яго трэскуў i разваліўся на кавалкі, густая чырвоная кроў хутка паплыла ад галавы, i бела-ружовае месіва, што пырснула на ногі i на халат Алексы, здалося распаленай рудой, якая прапякае наскрозь, да самых касцей... Закружылася галава. Расхінаючы народ рукамі, ён выбраўся з натоўпу, хутка пайшоў дадому.

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)