Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 156
Перейти на страницу:

— Новы лекар? Ён — у палацы?— сказаў вялы голас эміра.— Мы ведаем, што рабы з русаў упартыя, яны часта нават не даражаць жыццём. I гэты ўпарты. Я ведаю! — ён тупнуў нагой.

— Але,— дадаў эмір крыху пазней,— у цябе імя прарока. Дзеля яго я пашкадую цябе. Няхай усе вакол ведаюць, што літасць наша — сапраўды бязмерная.— Таму — няхай тры гадзіны ў дзень ён праводзіць у сховішчы. Астатняе — працуе на тым жа месцы. Хай адрабляе свой хлеб!

— Ты не спадабаўся правіцелю,— дакорліва сказаў яму кітаец Лi-сын.— У тых, хто падабаецца яму, жыццё становіцца лёгкім, як пылінка ў сонечным промні.

— Што вы, шаноўны Лі! — адказаў Алекса.— Тры гадзіны ў дзень! Гэта процьма часу! I — гэты халат застаўся на мне, i пантофлі, i цюбецейка. О не, я шчаслівы!

— Я дык думаў, што ён прыблізіць цябе, крануты тваімі нягодамі. А там бы ты закінуў слоўца i за мяне. Я столькі адрабіў, я выкупіў бы сябе, калі б мне тут йлацілі. Але ж я — раб, мяне білі палкамі па нагах i прадалі ў рабства багацею Юань Шэ, а ён паехаў гандляваць у Багдад i, абяднеўшы, таму што любіў віно, прадаў мяне мусульманам. О горкае мае жыццё! Нешчаслівы лес! Я ніколі не ўбачу болей Вялікую Жоўтую раку, не буду мець жонку з маленькімі лотасавымі ножкамі, а Уладар мёртвых, Янло, яшчэ адмовіцца ад мяне i адправіць да гэтых дзікуноў!

Гаворачы гэта, Лі-сын спачатку раскачваўся ўзад-уперад, а пасля нечакана ўпаў на калені i стаў біць сябе па галаве сухімі, але, відаць, моцнымі кулакамі. Слёзы ліліся па яго маршчыністым твары, i не высокага, ганарлівага старога, a забітага горам i пакутаю чалавека нечакана для сябе ўбачыў Алекса i — усё перавярнулася ў ім.

З таго часу жыццё для яго стала лягчэйшым. Ён працаваў многа, але першыя, самыя раннія гадзіны праводзіў цяпер у агромністым, застаўленым скруткамі i спісамі, схозішчы кніг. Хавальнік адносіўся да яго з насцярогай, не адмаўляў, але i не надта дапамагаў. Пра славуты «Канон» Ібн-Сіны, пра які ў першы ж дзень з заміраннем сэрца запытаўся Алекса, адказаў сурова, што гэтая кніга ў галоўнага лекара эміра i браць яе каму другому нельга. Алекса i не думаў звяртацца да галоўнага лекара, ён веры у, што шчасце, якое прывяло яго сюды, у даступную толькі марам бібліятэку, самую багатую ў Бухары — гэтае шчасце дапаможа яму. Калі i як — гэтага не ведаў, але прадчуванне жыло ў сэрцы, яно сагравала i давала сілы жыць надзеяй.

Лi-сын таксама перамяніўся да свайго падручнага. Ён перастаў таіцца ад яго. Многа вечароў сядзелі яны разам, i мудры кітаец, нібы згаладаўшыся, усё расказваў i расказваў памочніку пра сваю незвычайную краіну.

— Усё тут не так,— скардзіўся ён, выпіўшы чайнік цёплага пахучага віна.— Люблю ірысы — а ix баяцца, бо кажуць, што за імі ідзе ў дом смерць. Тут заведзена: не спадабалася жонка — тры разы прачытай разводную малітву — i хай яна ідзе куды хоча. А можаш i прадаць яе другому. Ды ў нас за такое абярнулі б мужчыне галаву зялёным ручніком i аславілі, як прастытута — мужа прастытуткі. Ці другое: нарадзіўся селянінам — век будзеш ім i будзеш цягнуць ярмо. У нас усе маюць права трымаць экзамен на пасаду. Лепшым будзе тваё сачыненне — большую атрымаеш пасаду. Тады ты ўжо не селянін, i цябе выкрэсліваюць ca спісаў i заносяць у іншыя — чыноўныя!

Паступова Алекса даведаўся, што Лі-сын быў студэнтам, але за тое, што спакусіў жонку павятовага начальніка,быў біты i прададзены ў рабства, хаця мог бы быць пакараны смерцю. Такую літасць Лі-сын атрымаў таму, што адкрыў суддзі сакрэт блакітнай ружы, што вывеў ягоны бацька, які быў выдатным знаўцам кветак.

— Я не любіў кветак спачатку, але пасля стаў думаць пра ix як пра жанчын i палюбіў,— прызнаўся ён Алексу.— I паступова пачаў займацца кветкамі. О, з імі лягчэй, чым з людзьмі, ад ix адыходзіш душою...

Асабліва любіў Лі-сын пышныя, белыя кветкі, якія называў хрызантэмамі. Пра ix ён расказваў цэлыя паданні, i ўсё лепшае, што ён гаварыў пра далёкую радзіму, было звязана з гэтай кветкай, якая ўпарта не хацела расці такою, як на роднай зямлі, хаця Алексу яна здавалася прыўкраснаю.

Аднойчы Лі-сын i Алекса сядзелі надта позна. Наложніца кітайца, тоўстая, нізенькая Заміра, падавала ім ужо чацвёрты чайнік віна, сярдзіта стукаючы дзвярыма, a Лі-сын усё не клаўся.

— Сёння ў нас — «двайная дзевятка»,— сказаў ен і растлумачыў: — Гэта дзевяты дзень дзевятага маладзіка і свята хрызантэмы. У такі дзень усе, хто можа, выязджаюць у горы, любуюцца кветкамі i месяцам. I чытаюць вершы. Адзінае, што нагадвае мне тут радзіхму, гэта любоў да вершаў. У нас ix пасылаюць нават як прывітанне назаўтра каханай, з якой правёў ноч i расстаўся пад раніцу: начэпяць на галінку цвітучай вішні i пасылаюць. I ён прачытаў, пераклаўшы пасля, як мог, славутыя на сваёй радзіме радкі:

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)