Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 156
Перейти на страницу:

Але,— памаўчаўшы, дадаў ён: — Саміні быў абраным, i мне блага без яго.

Памочнік, абмываючы рукі, засмяяўся:

— Малайчына, мусульманін. Шкада, што мы не пагаворым болей пра Рудакі. Але калi табе захочацца самому хаваць сваіх сяброў — прыходзь!

Яны пайшлі, пасмейваючыся, загаварылі пра жанчын, пакінуўшы рыдлёўкі пад навесам.

Алекса да вечара сядзеў пад платанам, глядзеў на зямлю, што паступова падсыхала, рабілася цвёрдаю, як жалеза. Восенню пойдуць дажджы, праб'ецца трава — яна тут гусцейшая, чым дзе, кустоўе расце нібы само сабою... Яблыневым пахам цягнула ад Мульяна, зеляніна на кустах была свежая, магутная, усё буяла i красавалася пад гэтым сінім бяздонным небам... Ён змыў з халата кроў Саміні, яна, разбаўленая вадою, сцякала на зямлю i таксама навечна ўпітвалася ў яе. О, колькі крыві i колькі сыноў сваіх штогод прымае зямля, якая страшная процьма пайшла невядома куды i нашто!

Вечарам, калі нарэшце дабраўся да дому, ён не ўбачыў там FI I Айдзін, ні Заміры. Ворагі Саміні пастараліся на славу — забітыя былі яго родзічы, забіты быў бы i Алекса, сябра Саміні, калі б застаўся тут. Што сталася з Айдзін, хто забраў яе — Алекса не стаў шукаць, у каго б запытаць пра гэта.

У дальнім пакоі ён знайшоў толькі люстэрка Лі-сына, схаванае пад посудам. «Усё, да чаго дакраналіся мае рукі, нібыта забіраў i некуды зносіў агромністы, бязлітасны вецер, хаця яно засталося»,— гаротна думаў Алекса.

Ён ведаў, што Саміні сам захацеў смерці i смерць тая прынесла няшчасце многім, але не папракаў сябра — ды i як папракнеш мёртвага?

Разрабаваны дом, забраныя ці разбітыя няхітрыя пажыткі, зніклі жанчыны... Ён падняўся, стаў хадзіць па пакоях, пасля выйшаў у сад. Раздаўся голас Абу-ль-Хасана:

— Ён толькі што быў тут! Я бачыў, як лекар уваходзіў У дом!

Затупацелі боты сарбозаў, яны зноў абягалі дом.

Алекса скачкамі адыходзіў далей, далей. Схаваўся за старую яблыню. Цемень абрынулася на зямлю, было толькі чутно, як б'ецца сэрца. Сарбозы прабеглі міма, трымаючы свяцільні, чырвонае святло скакала на садзе.

— Ты быў яго сябрам! — раздаўся голас аднаго з салдат.

— Вай-дод! Не, ака, я заўсёды хаваўся ад яго, ён быў чарадзеем, i я ўжо казаў пра гэта! — голас Абу-ль-Хасана жалобна транятаў уначы, ён кружыўся на садзе, слепа тыцкаючыся ў дрэвы.

— Збег, пракляты! — зноў сказаў начальнік.— Як цяпер адчытвацца за яго?

— Заб'ём каго падобнага на яго з жабракоў, ды каб не пазналі,— прапанаваў адзін з сарбозаў.

— Паглядзім,— перарваў яго начальнік, i салдаты пайшлі прэч. Сціхла ўсё вакол, зноў стала цёмна.

Алекса пачакаў крыху,— нідзе не чулася ніводнага шолаху. «Б юць i плакаць не даюць» — чамусьці загучала ў вушах старая нолацкая прымаўка.

Ён асцярожна, стараючыся суняць шалёны перастук сэрца, падкраўся да персікавага дрэва, на якім намацаў зарубку-прыкмету.

Пад гэтым дрэвам закапаў ён гліняны гаршчэчак з дырхемамі — навучыла жыццё берагчыся ад навалы, што магла прыйсці ў любы час!

Пад надвалінамі дома, у якім жыў, хаваў скураны сундучок — там ляжала кніга, якую ён пісаў у апошнія два гады. Занісы з Ібн-Сіны, старыя заметы пра лекі i спосабы лячэння, перапісаныя запісы з Платона...

Не дыхаючы, перабраўся ў разбураны дом, забраў i паклаў у паходны хурджун грошы i кнігу усё, што набыў за доўгае жыццё.

Пад раніцу, калі заружавела неба, над густымі кустамі тутаўніку, чуйна слухаючы кожны шолах ветру, ён дастаў невялікі сасуд з настоем ядавітай травы i абмазаў ёю твар i рукі. Запякло скуру, яна зачасалася, а пасля стала ўздувацца ад нясцерпнага болю... Паглядзеўся праз гадзіну У люстэрка — застаўся задаволеным. Цяпер яму не страшныя стражнікі, не страшныя сарбозы, якія вартуюць каля ўсіх варотаў Бухары.

Ускінуўшы сумку-хурджун на илечы, пайшоў, хаваючы твар пад хусткай, павязанай нізка, па самыя бровы.

Варта ля варот, што ляніва іграла ў косці, убачыла сівога высокага старога, што ў хырцы, босы, ішоў, закінуўшы хурджын за плечы.

— Ты хто такі? — грозна запытаўся вартаўнік, ды ўгледзеўся ў твар — адхіснуўся.

— Пракажоны...— зашалясцела вакол, стражнікі дружна замахалі рукамі, закрычалі:

— Ідзі, ідзі хутчэй адсюль!

Ён пайшоў праз вароты,— цяжкія, акаваныя жалезнымі палосамі, з узорамі, што нагадваюць закручаныя ўверх рогі бараноў.

Апошні раз ён праходзіць праз ix...

Бывай, Бухара-і-Шэрыф!

Бывайце, блакітныя, з нялюдска прыгожымі ўзорамі мячэці, высокія, як трубы ў час Страшнага Суда, мінарэты, ханакі-дамы для падарожнікаў, базары з грудамі пахкіх дыняў, гарбузоў, цыбулі,— усяго, што толькі расце на свеце! Гандлёвыя рады з пахам скуры, лаку, з ядавітымі воблакамі дыму ад астуджаных шабляў, парчовымі халатамі, што ярка блішчаць на сонцы, са скруткамі шоўку i мусліну! Сад, дзе растуць яго дрэвы, яго кветкі...

1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)