Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 156
Перейти на страницу:

— Толькі з-за вашай дабрыні, ака, чакаю вас тут,— сказаў ён.

— Шаноўны Саміні,— тут жа направіўся,— пракляты Алахам Саміні сказаў дзёрзкасць вялікаму эміру, i сёння ўначы яго пакаралі смерцю. Загадана вынішчыць усіх родзічаў злачынцы. Сцеражыцеся i вы, ака!

Стукаючы зубамі ад жаху, хлопчык знік. Алекса стаяў нерухома. Пасля, ледзь перасоўваючы цяжкія ногі, пабрыў прэч. Спахапіўся, што не запытаўся ў хлопчыка, дзе цела Саміні, але пасля ўспомніў — пакараных смерцю хавал! ля старой дарогі, адразу за гарадскім мазарам — могілкамі гараджан. Яе перасякала новая, вымашчаная каменнем дарога, што вяла да славутых яблыневых садоў Мульяна, спадчыны Саманідаў. Можа, спачатку паехаць дадому, лацвей будзе закапаць гаршчэчак з сярэбранымі дырхемамі, якія збіраў на дарогу да дому? Але не, Саміні ён абавязаны пахаваць сам, сваімі рукамі: «Можа, ты ўспамінаеш пра сябра толькі тады, калі ён патрэбны табе? Хай беражэ вас бог, браты мае, вас, якіх з'ядноўвае... нейкая боская еднасць... вас, якіх з'ядноўвае голас Праўды...»

Ён ішоў да мазара доўга — ацяжэлыя ногі здаваліся жорнамі, круціўся, мітусіўся ў вачах нейкі надаедны, густы рой машкары, так што даводзілася спыняцца, церці вочы. На кароткі час свет яснеў, пасля пачыналася тое самае. Сонца грэла гарачэй i гарачэй.

Ля мазара ён спыніўся. Блакітныя, пашчэрбленыя часам маўзалеі здаваліся прахалоднымі. Трэба было адпачыць, можа, i прылегчы на якую хвіліну — трашчала, раскалвалася галава. Ён прайшоў за грабніцу, на светлых плітках якой паўтараўся раз за разам паўмесяц — i як праваліўся ў не нагрэтую яшчэ зямлю.

Прачнуўся імгненна i не мог адразу ўцяміць, дзе ён i што з ім. Амаль побач раздавалася аднастайнае, цягучае мармытанне, шархацела гліна, сноўдаліся людзі. Некага хавалі. Відаць, пахаванне было багатае, таму што покрыва, у якое загарнулі нябожчыка, было прыгожае, густа затканае фіялетавым i жоўтым, насілкі — з сандалавага дрэва, а на мужчынах, што абкружылі магілу, былі раскошныя апраткі.

Алекса ўстаў, абтрос сухую гліну са штаноў, пайшоў быў з мазара, але не ўтрымаўся, запытаўся ў сухенькага, кволага старога — можа, жабрака, можа, абмывальшчыка:

— Каго хаваюць?

— Бадзію, жонку купца Абдурахмана Ахмада ібн Мухамада! — адказаў той, міргаючы слязлівымі вочкамі.

— Каго? — перапытаў Алекса i зноў няўцямна паўтарыў: — Каго?

Стары, дакорліва гледзячы на яго, адказаў зноў, а пасля, павагаўшыся, дадаў:

— Калі ты ведаеш купца Абдурахманбека, то памаліся за яго — ён знік без следу ў далёкай дарозе.

...Гарачы вецер нечакана прамчаўся па могілках, закружыў сухі пыл. Алекса затаіў дыханне — раптам прыўзнімецца покрыва, раптам убачыць ён твар Бадзіі... Не, залататканы покрыў быў цяжкі, вецер не змог нават паварушыць яго...

Пасля кароткага сну галава праяснела, але ў грудзях было задушліва, i Алекса дыхаў каротка, сутаргава, хапаючы ротам паветра. Цяжка пайшоў далей — трэба было спяшацца.

...Памочнік галоўнага ката Бухары i яго падручныя былі на месцы — яны заканчвалі капаць магілу, у якую скінуць асуджаных. Здаровыя, звераватыя хлопцы спачатку сустрэлі Алексу варожа, але некалькі дырхемаў адразу змянілі ix настрой.

— Хочаш развітацца — на што? — сказаў памочнік.— Ты ж не ўваскрасіш Саміні! А так... Відаць, смелы ты чалавек ці абавязаны чым яму, га?

Алекса нічога не адказаў, прысеў каля цела Саміні, закручанага ў грубую рагожку. Галава ляжала тут жа, пад рукой пакаранага, вочы Саміні былі заплюшчаныя, на губах застыла слабая ўсмешка. Смяротная жаўцізна не паспела пакрыць твар, толькі завастрыўся нос ды на шчацэ была крывавая пляма. Алекса ўзняў галаву, пацалаваў Саміні ў схаладнелы лоб. На рукавы халата нечакана лінулася цёмная, амаль чорная кроў нябожчыка.

Памочнік i яго памагатыя тым часам скончылі капаць яму, пачалі сцягваць трупы, яшчэ раз уважліва аглядаючы ix, каб не прапусціць чаго каштоўнага.

— Я пахаваю яго асобна,— папрасіў Алекса. Яны пераглянуліся, i ён аддаў ім апошнюю манету.

Яны ўправіліся з работай першыя і, сеўшы пад чынару, глядзелі, як ён, цяжка дыхаючы, заканчваў сваю работу! Але насыпаць гурбік зямлі над нябожчыкам не дазволілі.

— Чым хутчэй зарасце гэтае месца травою, тым лягчэй трапіць ён у рай,— сказаў памочнік, працытаваў:

Для гора не шукай сабе прычыны. Цябе чакаюць горшыя мучэнні. Усе, каго палюбіць тваё сэрца,— Памруць, павер, усе без выключэння.

Алекса паклаў рыдлёўку, прысеў каля свежай зямлі. — Правільна,— сказаў ён.— Я ведаю, што

У свеце гэтым зменлівым квяты ўсё роўна звянуць.

I смерць стаўчэ ўсіх — такі адвечны звычай.

1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)