Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 156
Перейти на страницу:

Бывай, мазар, дзе вечным сном пад пякучым сонцам спяць Бяроза i Саміні...

Дзе даўно прарос травою Нігмат...

Караван ішоў на Ургенч, міма Хівы, накідаў убаку Чач, кіраваўся да вусця Хвалынскага мора, да былой старадаў -

няй сталіцы хазараў Атэль.

Наперадзе, на асле, ехаў стараста каравана. Пакаваліся на спінах вярблюдаў караваншчыкі, купцы. Ахова скакала на конях — каб хутчэй дагнаць ліхіх людзей.

Мерна звякалі бомы, ішлі i ішлі, не спыняючыся, пакуль не наступіць прывал, вярблюды.

На адным з ix сядзеў Алекса.

Палову срэбра з глінянага гаршчэчка аддаў ён начальніку каравана за тое, каб праехаць да Атэля. Астатняе траціў на ежу. Еў мала, стараючыся, каб хапіла грошай — ведаў, як цяжка зарабляць ix цяпер, настарэламу, нямогламу.

Хваробы ўсё болей напаміналі пра сябе. Што ж, час такі, нікому яго не мінуць.

Начамі, засынаючы, успамінаў словы Сакрата: «Што ж, відаць, мы ніколі не зможам дасягнуць таго, да чаго імкнёмся — да ісціны, пакуль у нас будзе цела, пакуль да душы ўвесь час будзе прымешвацца гэтае зло... З-за цела нам ніколі не ўдасца ні аб чым паразважаць... Паколькі мы хочам дазнацца пра нешта ў чыстым выглядзе, нам трэба вызваліцца ад цела i глядзець на рэчы толькі пры дапамозе душы. У процілеглым выпадку ніяк нельга набыць веды.

Ці можна ix набыць толькі пасля смерці...»

Павольна плылі над галавой сузор і — некаторыя з ix ён спазнаў яшчэ жывучы ў кішлаку Шырс. I труба, праз якую Нармурад глядзеў на неба, i табліцы, якія той куйляў у Бухары за вялікія грошы — усё было знішчана заваёўнікамі. Колькі ж разоў чалавецтва будзе паўтараць усё наноў?!

«Зямное жыццё — не сапраўднае жыццё. Гэта школа, у якой пытанні ставіць смерць». Колькі светлых розумаў білася i яшчэ будзе біцца над вечнай загадкай быцця i небыцця?

Часам вымаў люстэрка Лi-сына, задуменна глядзеў на яго. Магчыма, у ім сапраўды ёсць нейкая таямніца. Верыцца, што некалі разгадае i яе. Можа, у люстэрку таксама ёсць нейкая часцінка магутнай сілы Сусвету?

Гарэў касцёр, купцы варылі плоў, клікалі Алексу. Кн уставаў, моўчкі еў, амаль не слухаючы, пра што гавораць навакольныя. Яго празвалі маўчуном, але глядзелі з павагай: на дэрвіша, вечнага вандроўніка, болей за ўсё быў падобны гэты высокі стары з вострым, бліскучым позіркам, ад якога хацелася айусціць вочы! I ён нешта пісаў трысняговым няром, старанна разводзячы чарнілы ў бронзавай чарніліцы, ачышчаючы пяро кожны раз пасля работы. Пісаў урыўкамі — калі спыняліся на прывал, калі, заязджаючы ў нейкі горад, купцы гандлявалі там, а пасля ішлі далей.

I гэта была ягоная Кніга — пра іспыты, якія праходзіць на зямлі кожны чалавек, толькі не кожны ведае пра гэта i жыве бяздумна, як набяжыць... Пра чалавечую еднасць i сяброўства, без якіх жыць няможна ды i не трэба.:. Пра тое, што ніколі, відаць, ён не адчуў бы, што такое бацькаўшчына, роднае, калі б не закінуў яго лес ажно за мора Хвалынскае...

Мяняўся час — мянялася i ўсё наўкол. Вялікі водны шлях «з вараг у грэкі» страчваў былое значэнне, гандлёвыя шляхі ў Заходнюю Еўропу скараціліся i цяпер ішлі міма Дняпра. I Кіеў, славуты, магутны Кіеў, уступаў другім краінам i гарадам, i сыны Яраслава Мудрага змагаліся за кіеўскі стол, ваявалі з Полацакам...

Даведаўся Алекса i пра паходы Усяслава, пра тое, што хоча полацкі князь узвысіць сваю дзяржаву i зраўняць яе з Кіевам. Расказвалі, што сядзеў Усяслаў на стале кіеўскім, але, кінуўшы яго, уцёк назад у Полацак, не захацеўшы ні ўлады кіеўскай, ні стала...

Алекса не ведаў, якою будзе сустрэча з Усяславам. Можа, не даруе яму князь, загадае ссячы вінную галаву. Можа, сашле ў далёкі манастыр, каб замольваў грэх. Але ў глыбіні душы спадзяваўся, што прачы-тае Усяслаў кнігу i ацэніць усё, што спазнаў у далёкіх землях Алекса.

Калі ўяўляў, што кнігу, ахвяраваную князю, можа, пакладуць разам з іншымі кнігамі, сэрца сціскалася. Ён прыдумляў узоры для воклада, узважваў, каму можна аддаць яго для аздобы. Але прыходзілі i сумненні — ці вартае ўвагі тое, што напісаў? Але ж колькі рэцэптаў, колькі лекаў назапашана ў ёй. I колькі жыццяў яна ўратуе!

Жыццё клікала яго, клікала радзіма — наперад, хутчэй, каб хаця паспець!

Калі ў першай славянскай хаце, непадалёку ад стэпаў, падалі яму пасля мыцця вышываны ручнік, на якім убачыў Мокаш, або Жытную Бабу, Маці ўсяго жывога — доўга стаяў, трымаючы ручнік, гледзячы на яго, аж пакуль гаспадар не аклікнуў, не пазваў вячэраць.

I зноў успомніў гімны Анахіце — таксама Маці ўсяго жывога, i падзівіўся таму, што розныя на зямлі людзі, але ўсе яны родныя, блізкія ў самым галоўным — жыцці i смерці.

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)