За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
— Зейд?.. Што гэта? — запытаўся ў яе Давыд.
— Гаснадзін, зейд у паўночных народаў — гэта спевы пад адкрытым небам, на памосце. Яны накіраваны на тое, каб адагнаць ад кагосьці злыя чары ці небяспеку. Мне здаецца, гэтая жанчына сапраўды хоча табе дабра.
— А мне здаецца, яна хоча наўмысна затрымаць нас тут на дзень! — загаварыў Раман.
Давыд падышоў да варажбіткі, пастаяў перад ёю. Яна ж нешта мармытала сама сабе, пасля падняла голаў, зноў востра зірнула на яго.
— Якая ж небяспека мяне чакае? — запытаўся ён.
— Я магу сказаць табе гэта толькі сам-насам,— прабурчала яна.— Таямніцы патрабуюць павагі.
Тады ён загадаў усім выйсці, i старая Гудруна нешта нядоўга гаварыла яму. A калі пайшла з хаты, заціснуўшы ў руцэ сярэбраны талер, настрой у дружыннікаў змяніўся.
— А можа, i лепей было б, каб яна адвяла-ткі тую небяспеку? — першым сказаў Раман.— Ты ўсім нам дарагі, пан наш Давыд, твая моц з'ядноўвае нас, твая ўдача захіляе нас крыламі!
— У кожнага чалавека свая мяжа,— задумліва сказаў Давыд,— Калі ж ён падыдзе да яе, то не трэба яго трымаць, значыць — ён выканаў свой доўг на зямлі.
— Але зямля наша яшчэ не дыхае вольна, яшчэ каркаюць над ёю груганы! — палка ўсклікнуў малады дружыннік.
— На жаль, i твайго жыцця не хопіць, каб сагнаць ix з яе.
— Што ж яна табе сказала, Давыдзе?
— А гэта хай будзе са мною. Калі нават i блізка мой апошні дзень, то біцца з крыжакамі буду да канца.
I, зноў усаджваючыся за вячэру, яшчэ сказаў Давыд Гарадзенскі:
— Ворагі нашы часта ваююць подла, не будзем браць з ix прыклад.
Так ніхто i не дазнаўся, што прапаноўвала магутнаму вою старая Гудруна, якая, як сцвярджалі ў мястэчку Фрайбург, умела прадракаць будучыню i адводзіць небяспеку. Але ў тым жа годзе быў пры дапамозе ашуканства подла забіты мазавецкім рыцарам Андрэем Давыд, i горка дакараў яго, мёртвага, верны Раман — чаму ніколі не расказваў пра таямніцу, можа, i праўда адкрытую яму ў той цёплы, вераснёўскі, ласкавы вечар старой жанчынай, якую ён уважыў у далёкім нямецкім гарадку?