Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 156
Перейти на страницу:

— Ага! Ну, можа, уломім яго!

I яна працягвала лашчыцца да гаспадара, аж пакуль ён не змякчыўся i дазволіў Алексу ўвайсці ў ягоны дом.

— Як толькі вы вытрымліваеце сваіх жанчын?! — зусім мірна i нават ужо насмешліва спытаўся ён у Алексы.— Прыгожыя жанчыны русаў, але пакуль абломіш ix... I то праўда: яны як кручкі для рыбы — чым мацней ірвешся, тым болей чапляе цябе кручок...

Пры святле было бачна, што лекар Ахваз быў шэры, як стэпавы цвыркунбагамол, вочы ў яго трохі пачырванелі i ўвесь час слязіліся: ён бесперапынна выціраў ix рагом вялікай хусткі, што ляжала побач.

— Дык мой сябра Нармурад памёр? — каторы раз

перапытваў ён. Пасля памаўчаў.

— A быў маладзейшы на дзесяць гадоў,— сказаў нарэшце.— На цэлых дзесяць гадоў!

— Нармурадака пражыў, мне здаецца, добрае, высакароднае жыццё. Я б хацеў такое,— сухавата заўважыў Алекса, трохі абражаны нейкай як бы радасцю, што прагучала ў голасе Ахваза. ....

— Ну вядома, вядома! — заспяшаўся той.— I памер ен смерцю праведніка. Хаця... Калі б ён прыняў мусульманства, жыў бы i дагэтуль. Я вось прыняў, жыву нядрэнна i лічу сябе шчырым мусульманінам.

— А бацька гаварыў мне, што самыя лепшыя звычкі — звычкі бацькоў, i сам чалавек не вырашае, з кім яму быць. Гэта — ад нараджэння дадзена кожнаму.

— Але ж цябе, мой сын, ён усё-такі зрабіў парсам.

— Парсы далі мне веру, што нават калі ўсё навокал загіне ад Цемры i Няпраўды, застанецца хаця б астравок праведнікаў, якія адродзяць праўду.

Хадзіла па пакоі Адарка, прыносіла ежу. Паглядала на яго з-пад паранджы. Разгараўся ранак. Заспявалі птушкі, пырснула праменнямі сонца.

— Дык што ты хочаш? — запытаўся нарэшце Ахваз.

— Хаця адным вокам зірнуць на славутую бібліятэку, што пры двары Шамс-ал-Мулька. Гатовы дзеля гэтага быць вашым рабом.

Ахваз доўга глядзеў на яго, міргаючы слабымі, зморшчанымі павекамі, твар яго туманіўся.

— Ты хочаш занесці Веды ў сваю далёкую, суровую краіну? — запытаўся ён нарэшце, i святло бліснула ў яго пацяжэлым позірку.— Але русы — народ ваяўнічы. Нездарма ix мячы i кальчугі — лепшыя ў свеце. Навошта ім веды?

— Не бойцеся, шаноўны, нашы ніколі не прыйдуць сюды, на гэтую зямлю. Яны не гоняцца за лёгкай здабычай, яны выпальваюць свае ляды, робяць зямлю прыдатнай для жыта. А палююць на звяроў ці ворагаў, калі тыя нападаюць.

— Некалі ты, мабыць, быў воінам.

— Быў.

— Але ўжо ніколі ім не станеш. Ты стаў задумвацца над тым, што такое свет, i цяпер хочаш... чаго ты хочаш?

— Я сказаў пра адно, a іншае — не ведаю. Адкуль чалавеку ведаць свой лес?

Ахваз яшчэ доўга маўчаў.

— Можа, я i дапамагу табе. У кітайца-садоўніка пры эміравым садзе няма памочніка. Калі ты пабудзеш там сярод слуг, да цябе прывыкнуць, i задуманае зрабіць будзе лягчэй. Хавальнік бібліятэкі — родзіч галоўнага садоўніка. Але ты павінен ва ўсім слухацца вышэйшых i да часу не гаварыць пра сваё жаданне нікому! Помні — за кожны твой промах адкажу я, твой паручыцель!

Пасля дадаў строга:

— I — каб болей ні нагою ў мой дом. Чуеш?!

Некалькі месяцаў рабіў Алекса памочнікам прыдворнага садоўніка, вельмі рэдка выходаячы ў горад, дзе ў квартале багатых купцоў ваданосам стаў працаваць яго спадарожнік. Каб яго прынялі ў ваданосы, аддаў Алекса старэйшыну сярэбраны дырхем. Не ўзялі б хлопца, але даведаліся, што ёсць у Алексы высокі ахоўца — з прыдворных.

У доміку старэйшыны, дзе зняў пакой Абу-ль-Хасан, Алексу сустракалі з пашанай. Ён усміхаўся, гледзячы, як мітусіцца сам старэйшына, рыхтуючы для госця плоў! Абу-ль-Хасану, вядома, жылося б намнога цяжэй, каб не Алекса, i, можа, гэта ён, нягледзячы на ўсе клятвы, не ўцярпеў i расказаў, што памочнік садоўніка колькі гадоў лячыў людзей. Прынамсі, аднойчы, калі Алекса гасцяваў у хлопца, старэйшына пачаў скардзіцца, што лекар, якому перададзена столькі грошай, так i не вылечыць гнойную больку на назе.

— Можа, вы што параіце, ака? — прыніжана гаварыў ён, стараючыся ўхапіць позірк Алексы, які той упарта адводзіў.

Не хапала яшчэ зноў трапіць у рукі хціўцаў альбо зайздроснікаў! Дый тут не горны кішлак, тут права быць лекарам трэба абараняць у прысутнасці старэйшын i прызнаных у медыцыне людзей. A іначай — будзеш бітым палкамі i выгнаны з Бухары, як самазванец. Не, Алекса не быў уйэўнены ў тым, што змог бы вытрымаць такі важны экзамен. У яго няма ведаў моцных i трывалых, ён вучыўся назіркам, браў усё ад прыроды ці ад старога лекара Нармурада, — а той i сам наўрад ці рызыкнуў бы займацца сваім рамяством тут, у гэтым важнецкім горадзе! Старэйшына не адставаў, i Алекса як не спапяліў позіркам Абу-ль-Хасана, а той адводзіў позірк убок.

1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)