За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
Платан у дворыку, абліты залацістым светам поўні, стаяў нерухома. Узорыстыя дзверы пахлі яшчэ жыццём дрэва — мабыць, былі зроблены нядаўна... Заплюшчыў вочы, удыхаючы ix пах. Нібыта сасна... Хаця адкуль тут узяцца сасне?
Грубая рука ўчапілася ў ягонае плячо, балюча сціснула яго.
— Хто такі? Што тут трэба?
За ім стаялі стражнікі — i калі паспелі падысці? Твары ix был i насцярожаныя i зласлівыя — можа, пачувалі спажыву?
— Я прыехаў здаля, каб знайсці лекара Ахваза, які лечыць вялікага музыканта Ісхака, любімага спевака эміра.
Стражнікі пераглянуліся, зарагаталі:
— Гы, відаць, сапраўдны кішлачнік, бо ці не ведаеш, ці прыкідваешся: Ісхак даўно ў няміласці!
— У яго сарваўся голас, i ён стаў непатрэбным правіцелю! Цяпер у яго другі любімы музыкант — МірыАраб!
— Ну, а лекар Ахваз — ён хаця жывы? У яго голас не сарваўся?
Стражнікі схапіліся за жываты.
— З табой не засумуеш, кішлачнік! Лекары жывуць доўга, i Ахваз, хаця не ў міласці, але жыве! Непадалёку адсюль!
— Гані дзесяць фельсаў, i мы пакажам табе яго дом!
— Я хацеў прыйсці да яго раніцай, каб не турбаваць старога чалавека! — хацеў быў запярэчыць Алекса, але стражнікі, абкружыўшы яго, павялі некуды, працягваючы тармасіць i патрабаваць грошай.
Ён даў ім нарэшце дзесяць фельсаў, I яны прывялі яго на ціхую вуліцу, дзе невялікія гліняныя дамкі хаваліся ў густой, ужо шапаткой асенняй лістоце. Поўня асвятляла нават густыя гірлянды ружаў, што віліся па сценах. Дом, да якога прывялі Алексу, спаў, i весніцы яго былі зачыненыя, i ціха было ў густых кустах, якія абкружалі дом, хаця там, канешне, спалі йтушкі, можа, нават i горлінкі, якіх так многа каля ціхіх дамоў Бухары...
— Я пачакаю тут,— сказаў Алекса, i стражнікі нарэшце пакінулі яго аднаго, а ён, захутаўшыся ў халат, сеў ля дувала i стаў глядзець, як паволі святлее, наліваецца ружовым неба.
Нечакана за дувалам пачуліся крыкі, грукнулі дзверы, затупалі па каменных плітах дворыка старэчыя крокі. Алекса перасеў далей.
— О каб цябе забраў твой Каік-Баджак! Каб хутчэй разматлялася твая чалма![6] — выразна прагучаў у цішы лады жаночы голас.
Расчыніліся весніцы, сухі, рухавы чалавек выйшаў адтуль, спусціўся да арыка, стаў, крэкчучы, плёскаць на сябе ваду.
— Праклятая джыннія! — бурчаў ён.— Загадаю — цябе заўтра разапнуць на варотах горада! — Ён патрое рукой.
— Свяцільнікам кінула! A калі б пажар?
Ён падзьмуў на руку.
— Два міскалі нарджыса з мёдам — i заўтра ўсё зацягнецца,— нягучна прагаварыў ад сцяны Алекса.
Стары спалохана выпрастаўся, але Алекса хутка прагаварыў:
— Не палохайцеся, шаноўны Ахваз, я не рабаўнік. Я толькі хачу прыпасці да вашых ног, каб прасіць аб міласці...
— Які-небудзь мясцовы табіб! — бурчліва сказаў Axгаз, адразу супакоіўшыся.— I будзеш прасіць, каб я закінуў за цябе слова i даў табе цёпленькае мястэчка! Можаш не разлічваць, я не накрыю цябе покрывам сваёй шчодрасці. Бухара перапоўненая прахадзімцамі.
— Што ж, я пайду,— адказаў Алекса,— але тады ты ніколі не дазнаешся, што можна зрабіць, каб да Ісхака вярнуўся голас.
Ахваз, які пайшоў быў назад, у дом, спыніўся, але пасля махнуў рукой:
— Ісхака любілі пры старым двары. Цяпер у нас новы правіцель. Новы гаспадар — новыя песні.
I ён пачаў зачыняць весніцы. Той жа малады жаночы голас прагучаў з дому:
— З кім гэта ты гаворыш, стары Ібліс?
Маладая, статная жанчына, прыкрываючыся рукавом, з цікаўнасцю ўглядаючыся ў Алексу, ішла ад дому.
— З кім, з кім — не твая справа, жанчына! — замармытаў лекар, стараючыся хутчэй закрыць весніцы, але нямоглыя рукі дрэнна слухаліся яго.
— Дай я! — яна перахапіла засаўку, засварылася па-славянску:
— Бадай вас паляруш схапіў, гэтых майстроў!
— Сястра! — паклікаў Алекса.— Зямлячка, ты адкуль?
Яна адпусціла засаўку, стала як укопаная:
— З-пад Кіева я, браток! А ты?
— А я палачанін. З Полацака!
Жанчына адкінула засаўку, вылецела, абхапіла, абняла Алексу:
— Браток ты мой! Землячок! Во радасць якая! Лекар Ахваз дрыжачымі рукамі расштурхоўваў ix.
— Хопіць... а то паскарджуся кадзі... Павешу цябе, паганая наложніца... Джынніца...— мармытаў ён.
Яна адпусціла Алексу, абхапіла старога лекара, пацерлася шчакой аб ягоны маршчыністы твар:
— О любімы, я сустрэла земляка! Няўжо ты не дазволіш сваёй Дарыі хаця трохі пагаварыць з ім? Адарка я была! — хутка растлумачыла Алексу.— А ты што хацеў ад яго?
— Невялікая просьба мая — пра кнігі. Я прыёмны сын былога сябра ягонага, Нармурада з кішлака Шырс.
6
Чалму разгортваюць, каб запелянаць у яе мусульманіна пасля смерці.