Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 209
Перейти на страницу:

— Калі Анэта сыдзе... абяцаю паводзіць сябе... разумна,— раптам сказаў Юрась, гледзячы сабе пад ногі.

— Вось і выдатна...— узрадваўся Янчын.— Думаю, у такім разе з шаноўнай Ганнай мы можам развітацца. Я гэтую дзяўчыну ведаю. З ёю ніякіх клопатаў не прадбачыцца. Праўда, Ганначка?

Я кіўнула галавою. Якія там клопаты... «Скандальная журналістка» даўно ператварылася ў смоўжыка. А можа, і заўсёды была ім, проста нейкі час мела магчымасць бяспечна паказваць свету рожкі?

Юрась памахаў мне рукой і рушыў да машыны.

— Дазвольце, праводжу? — зноў далікатна-ветліва звярнуўся да мяне Макс і нават паспрабаваў узяць мяне пад локаць.

— Дзякую, не варта...— дрыжачым голасам прамовіла я і пашпацыравала па сцежцы. Здаецца, ніхто за мной не гнаўся. Адышоўшы на больш-менш бяспечную адлегласць, я азірнулася. Машыны вырульвалі ў бок Людвісарава, святло фар высвечвала дарожкі на снежным покрыве... Усё далей, далей... Раптам маё сэрца сціснула такая туга, што я ледзь не заплакала...

«Сам вінаваты, сам вінаваты...»,— як заклён, паўтарала я ўсю дарогу да станцыі. І потым, калі за акном аўтобуса замільгалі начныя агеньчыкі, чыё прызначэнне — абуджаць у падарожных тугу і раптоўнае жаданне апынуцца вось там, дзе прыветна свеціцца чыёсьці акно, я не знаходзіла ўжо патрэбных слоў, каб апраўдацца.

* * *

Балея падымалася са дна студні, нібыта поўня выплывала з цемры... Сястра Агапа з цяжкасцю круціла калаўрот, і ланцуг звяно за звяном клаўся на цёмнае, бліскучае ад вільгаці і дотыкаў жалеза бервяно... Што ж, пакуты толькі дадаюць бляску трывушчым душам.

Ваду маглі насіць маладзейшыя сёстры... Яны з радасцю прынялі б гэтае паслуханне замест шанаванай імі сястры Агапы, але тая заўсёды адгаворвала матухну ігуменню: хто сказаў, што нам павінна ў гэтым жыцці быць лёгка?

Над крыжам манастырскага храма кружлялі вароны. А галубоў даўно не відаць... Не зносяць галубы, боскія птушкі, кроў і жалеза, і злосць людскую... А апошняга сталася ў свеце так шмат, што перахліствае за сцены манастыра, дзе павінна быць адно ціхае маленне...

Сястра Агапа падхапіла балею за дужку і паставіла на траву. Сэрца калацілася, як спудзіўшыся, што трэба працягваць зямны шлях. Манашка перахрысцілася... Гасподзь сам адмерае, колькі таго шляху засталося прайсці. Слабасці цела — не прычына, каб заўчасна спыняцца на адпачынак.

А ў браму манастыра зноў грукалі, і зноў чуліся нечыя сярдзітыя воклічы. Раней ля дзвярэй манастыра вісеў звон. Госць мусіў пазваніць у яго і пакорліва чакаць... Даўно абарвалі звон, дый драўляная брама абпаленая. На самым версе яе вось ужо месяц тырчэў абломак татарскай стралы, і сястры Агапе ўвесь час рабілася ніякавата пры поглядзе на тую стралу, нібыта брама была жывою істотаю, якой балюча.

У манастыр зноў прывезлі параненых вояў. Што паробіш, калі ў спаленым, разрабаваным горадзе адзіны прытулак — жаночы манастыр.... Да таго ж манашкі былі добрымі зельніцамі, самай лепшай — сястра Агапа. Шчырая малітва і сіла роднае зямлі, увасобленая ў зёлках, ратавалі тут многіх. Для гасцей мелася асобнае памяшканне, з келлямі больш вялікімі, чым у святых сясцёр.

Параненых было шасцёра, трое — рымскай веры. Адбіраць па веры не выпадала. Маладзенькі хлопчык, якому крывая татарская шабля ўспарола жывот, ужо не мог гаварыць, толькі таненька енчыў... Гэтаму парог таго свету ўжо рушніком накрыты. Светлавалосы вой з доўгімі вусамі сціскаў левай рукой тое, што засталося ад правай... Што ж, левай рукою таксама можна біцца. Калі будзе Божая воля, гэты застанецца жыць.

Астатніх сястра Агапа не паспела агледзець. Малады рыцар, гожы, як казачны каралевіч, у багатым, спэцканым пылам і чужой крывёй строі, пакланіўся старой манашцы пачціва, але з годнасцю, загаварыў па-польску.

— Пані добрая лекарка, мне казалі. Вы мусіце паглядзець майго бацьку. Калі дапаможаце, ваш манастыр разбагацее. Мой бацька — пан Баляслаў Радчыньскі, падчашы ягонай вялікасці Казіміра Ягелончыка.

Сястра Агапа моўчкі схіліла галаву.

— На ўсё Божая воля, пане. Золатам не купіш і адно здаровае вока.

Падчашы ляжаў на насілках, на якіх яго і прынеслі. Шырокія мяккія насілкі з аксамітным падушкамі падаліся гасцям больш зручнымі, чым каменны ложак келлі. Смуглявы твар старога воя, спаласаваны шнарамі, быў усё яшчэ прыгожы. Валасы ссівелі, але ўгадвалася, што калісьці былі яны цёмныя, густыя... Сястра Агапа асцярожна паклала вузкую сухую далонь на лоб хворага... Гарачка...

Адзін са слуг беражліва адхінуў край коўдры: на грудзях пана ляжала ануча, набрынялая крывёй. Дыханне хрыпла вырывалася з грудзей параненага...

1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)