Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 200 201 202 203 204 205 206 207 208 209
Перейти на страницу:

Неўзабаве пасля таго, як мы з мужам і дзецьмі пераехалі на новую кватэру, пазваніла Антошка.

— Ну, прывітанне! Ледзь знайшла твой новы тэлефон! А мы ўжо тут!

Як высветлілася, «рыжыкі» зноў туляліся па розных гарадскіх кутах. «Свой дом» давялося пакінуць. Старшыня беднага палескага калгаса нездарма прыняў на працу «жаўтадзюбікаў». Усё, што Антошцы з мужам удалося зарабіць на «цёплых» пасадах, давялося папрадаваць, каб пагасіць невядома скуль узніклую недастачу. А пасля іх яшчэ ледзь не «ўпяклі» ў турму за нечыя фінансавыя фокусы, што рабіліся за іх спінамі (можа, такія разявакі і заслугоўвалі). Хведар паспрабаваў з уласцівай яму грунтоўнасцю дабіцца «праўды»: збіраў нейкія паперкі, ездзіў па раённым і абласным начальстве, у рэдакцыі і г. д. Нарэшце сустрэўся ў цёмным месцы з купкай прафесійна «накачаных» хуліганаў і атрымаў сваю «праўду», ды так, што ледзь дадому дапоўз... Хуліганаў, вядома, не знайшлі. І ўвогуле, міліцыянт сказаў Антошцы: «А можа, гэта ты сама мужыка пабіла з рэўнасці...»

Карацей, цяпер Антошка пляла макрамэ і вязала дыванкі для аднаго прыватнага прадпрыемства. А Хведар, уздзеўшы апошні прыстойны касцюм, хадзіў па фірмах у пошуках працы... Вітаўта выхоўвала Антошкіна маці, якая раз і назаўсёды забараніла зяцю з’яўляцца на парозе яе кватэры і нават тэлефанаваць... І побач з гэтым — народны тэатр, фларыстыка, астралогія... І клуб беларуска-індыйскага сяброўства.

— Давай сустрэнемся ля Ге! Сто гадоў не бачыліся...

У суботу я пакінула дзяцей на мужа і паехала ў мастацкі музей. Чамусьці захацелася апрануцца асабліва добра і «па-мастацку». Мой макіяж, колеравая гармонія адзення, парфума былі... ну, не бездакорныя, але на вышэйшым узроўні маіх сціплых інтэлігенцкіх магчымасцяў. Я надзела нават адзіны залаты пярсцёнак з аквамарынам, які надзявала ўсяго два ці тры разы ў асабліва ўрачыстых выпадках. І вось яно, хваляванне прамінулага юнацтва, чырвань кідаецца ў шчокі, вочы, напэўна ж, праменяцца... Зараз, як пятнаццаць гадоў назад, спатканне з Ге... Месячны пацалунак Юды і — Антошка...

На версе лесвіцы да асноўнай экспазіцыі, каля тоўстай мармуровай калоны, шарэла худзенькая постаць — Антошка? Рудыя валасы ў неахайным вузельчыку, вочы — у сетцы дробных маршчынак, самавязаная светла-зялёная сукенка, а каб не відаць, што заношаная — зверху шаль, звязаны з тоўстых бэжавых нітак...

А голас — як і раней, звонкі і захоплены.

— Ну, прывітанне! Як цудоўна, што мы сустрэліся! Сёння спрыяльны дзень для аддачы кармічных даўгоў! Рушым хутчэй на наша месца! Я без цябе вырашыла не ісці — перажывём разам момант пазнавання!

Мы пайшлі па залах. Але чамусьці на месцы нашай таямніцы вісела яркая жанравая карцінка з жыцця рускіх тракціраў. Я разгубілася, а Антошка начала бегаць па зале, пасля падышла да бабулькі-наглядчыцы... І — вось ён, Ге... Ці не? Карціну, якая раней знаходзілася ў прыцемку, перавесілі ў цэнтр ярка асветленага планшэта. У дадатак яе, як і астатнія, пакрылі тоўстым слоем лаку. Фарбы заззялі, бессаромна раскрыліся, знікла назаўсёды таямнічае месячнае святло і прывіднасць постацяў, і больш не перахоплівала горла ад таго, што вось Ён, такі светлы і крыху сумны, аддаецца на пакуты, і прыліп да Яго пляча з пацалункам-укусам зялёны Юда, а Пятро апускае меч, таму што нельга аддаляць такую смерць...

Рама была шырокая і шчодра вызалачаная. Сціскала яна ў сваіх прамакутных абдоймах звычайны эцюд, неахайны мастакоўскі накід... На вочы ўсё-ткі навярнуліся слёзы, але не ад узрушэння, а ад крыўды... Забойцы!

Я нічога не сказала Антошцы. Мне здалося, што такі ўдар лепей перанесці моўчкі... Але Антошка загаварыла сама, усё тым жа звонкім, захопленым голасам:

— А карціна яшчэ прыгажэй зрабілася! Паглядзі, фарбы якія яркія! І святла тут больш! Блішчыць як!.. Ну, пойдзем уніз, там выстава нямецкай гравюры...

1995

1 ... 200 201 202 203 204 205 206 207 208 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)