Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 209
Перейти на страницу:

Назаўтра келлю ў сутарэннях заклалі цэглай, пакінуўшы толькі адтуліну, каб падаваць затворніцы ежу.

Праз маленькае акенца келлі, пад самай столлю бачыўся сіні-сіні лапік неба і краёчак белага воблака, нібыта краёчак сцягу на вежы вольнага места.

Гадзіннікі, чорныя рыцары смерці, моўчкі стаялі ў сутарэннях... Яны чакалі, калі спатрэбяцца новаму ўладару, дастаткова смеламу, каб прызваць на дапамогу смерць.

* * *

За акном свяцілася маленькая злая зорка, як ваўчынае вока. Няўжо я спала? Зірнула на гадзіннік... Другая ночы. Але на сон забудзься. І не рабі выгляд, што зможаш вярнуцца да звычайнага жыцця. Як там Юрась? Я спрабавала ўпэўніць сябе, што ён змірыўся — а што застаецца яму рабіць? Усё роўна раскажа, і адладзіць...

Але каго я падманваю? Юрась ніколі не зважаў на разумныя, цалкам зразумелыя доказы. Ён жа зацяты... Ён жа да апошняга будзе трымацца...

Я ўпершыню адчувала гэткі боль, нібыта душа разрывалася ад тугі... А я думала, што горш, чым тады, калі сыходзіла з агульнарэдакцыйнага сходу, мне ніколі ўжо не будзе.

А што, калі я больш яго не ўбачу, Юрася? Як мне жыць з гэтым?

Я села на ложку і захуталася ў коўдру... Але было ўсё роўна холадна. Так холадна і самотна, нібыта я на скрыжаванні восеньскіх вятроў, і забылася, дзе мой дом.

...Што з ім зараз, з Юрасём?...

Пытанне нібыта сталася асобнай жывой, надакучлівай істотай, якая бязлітасна кусала і джаліла свядомасць.

Свет фараў прабегся па сцяне, нібыта прамільгнуў анёл, не пажадаўшы затрымацца і суцешыць.

Добра, уявім, я засталася... Сядзела б зараз з Юрасём у Людвісарава... Сапраўды, яшчэ горай яму зрабіла б.

Пайсці па дапамогу? Ха-ха-ха! Куды? Да Бэтмана і Робіна? Хіба толькі мульцяшныя супермены і могуць умяшацца...

Але я не магу так больш! Ракавінка, у якой я пражыла столькі гадоў, трэскалася знутры ад выбухаў майго болю.

Хаця пасля гэтай — праз адзінаццаць гадоў,— сустрэчы, ну што між намі было? Дотык рук... Юрась, вядома, адчувае віну перада мной — ён жа заўсёды бярэ на сябе ўсю віну. Я пэўная, што ён бы з радасцю аддаў за мяне жыццё. Але пра каханне да мяне, я думаю, і размова не ідзе. Юрась мае з-за каго пакутваць. А няўжо вось гэта, што я зараз адчуваю, і ёсць каханнем? Якое ж яно... няўмольнае... балючае... Быццам нехта ўдарыў мяне па вачах промнем чароўнага ліхтара, і я з містычным жахам убачыла нейкі ланцуг — ці шаўковую вяроўку, як уяўляюць японцы,— якая нечакана прывязала мяне да другога чалавека, міма маёй волі. І кожная спроба аддаліцца — толькі боль...

Я падышла да акна, загарнуўшыся ў коўдру. Заснежаны двор, на белым асфальце ў святле ліхтара — дзве чорныя палоскі ад колаў машыны... Пагляд мімаволі скіраваўся да гарызонту, маленькі кавалачак якога, пасечаны сілуэтамі дрэў, праглядаўся між спінамі суседніх дамоў. Юрась дзесьці там... далёка... У цемры... Чаму я — тут? Мне трэба да яго! Не да таго, забаўнага юнака, майго выпадковага мужа, а да гэтага — сталага мужчыны, які зведаў гора і жарсць, і змог захаваць у сабе таямнічы агонь, які калісьці і прывабіў мяне... Які змушае яго зараз кідацца з дзідай на вялізны вятрак... Рыцар сумнага аблічча...

Што з ім зараз?...

Дон Кіхота нават звычайныя пастухі білі палкамі...

Я таксама думала, што магу змагацца з ветракамі. Але, аднойчы ўпаўшы з бязлітаснага нежывога крыла, страціла веру ў тое, што можна спыніць нават найвялікшымі ахвярамі гэтую махіну, раскручаную мільёнамі самалюбстваў, якая перамолвае лёсы людзей і дзяржаў, каханне і годнасць, розум і веру ў аднолькавую вязкую масу, прыдатную, каб ляпіць паслухмянае, зручнае грамадства. Не, сапраўдная барацьба вядзецца не на пляцах, а ў табе самім. А я заўсёды ўцякала ад сваіх праблем. Таму і сны не запамінаюцца, якія гэтыя ж праблемы ставяць. Зараз з памяці нібыта спаўзала сетка... Як наяве, убачыла ўсмешку Юрася, яго непакорлівую чупрыну, сіні ўпарты пагляд з-пад прамых броваў, шнары на шчацэ, абдрапаныя жалезным нутром гадзіннікаў пальцы... І як ён кланяўся перад гэтымі гадзіннікамі і звяртаўся да іх з жартоўнымі словамі...

Пане Ян з Адамам і Евай...

І тут жа ўсплылі ўбачаныя ў сне тыя ж выразаныя з дрэва Адам і Ева з кубкам і змяёй. Яшчэ не пашкоджаныя часам, у яркасці фарбаў і пазалоце...

Гадзіннікі стаяць у коле...

Лекар у чорным падыходзіць да іх...

Данс макабрэ... Фігуры смерці... Баркун, Стэла, Юрась — адзін за адным выходзяць з кола...

Не, толькі не Юрась!

Ну ўспамінай жа!

Я гатовая была раскалоць галаву аб сцяну, абы дастаць адтуль непаслухмяныя вобразы.

Ад напружання свет паплыў вакол у чырвоным тумане...

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)