Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 209
Перейти на страницу:

Юрась не змяніўся ані рысачкай.

— Дзякую... Але куды мне — на пачэснае месца ў грамадстве... Я, падобна, прыроджаны маргінал.

Янчын раздзьмуў ноздры, як драпежны звер.

— Не раю гуляць у незачэпу. Ты, хлопча, нават не разумееш, у якую гісторыю патрапіў.

— У мяне свая гісторыя, Віталь,— спакойна адказаў Юрась.— І краіна ў мяне — свая... Хоць называецца гэтак жа, як твая, але — інакшая.

Янчын пачаў злавацца.

— Такія веды ўсё роўна што бомба з гадзіннікавым механізмам, і на які час прызначаны выбух — ты не ведаеш. Я табе адзіна магчымае выратаванне прапаную! Ты што, думаеш — незаменны? Не ты — знойдуцца іншыя разумнікі, усё разгадаюць. Толькі шкада, час страціцца.

Юрась задумліва глядзеў удалеч, дзе над шэрымі дахамі Старавежска, так і не зведаўшымі высакародную чырвань дахоўкі, згасала вечаровае неба.

— Вось і зноў напаткаў мяне мой лёс... Я думаў — на водмель вынесла... Водарасцямі абрастаю... А тут — рабі, калі ласка, чарговы экзістэнцыйны выбар. Ну што ж, паваюем. Чыста па-беларуску — адмаўчымся.

Спакойны іранічны голас Юрася раззлаваў Янчына.

— Не адмаўчышся, хлопча. Сядай у машыну. Паехалі.

Юрась не зварухнуўся.

— Ну!

Мой былы муж павярнуўся да мяне.

— Паехалі ў Мінск, Анэта... Нешта нецікавыя мне іхнія гульні...

І рушыў, не азіраючыся. Янчын нешта крычаў услед...

Але адысці далёка мы не паспелі. Яшчэ адна машына, белы джып, абагнала нас, прытармазіла.

— Не ўмеюць на гэтай зямлі абыходзіцца з творчымі людзмі,— Макс, як заўсёды, гаварыў даверліва і спачувальна.— Не звяртайце ўвагу, сябры... Віталь у нас чалавек гарачы, грубаваты...

Юрась непрыветна пазіраў на элегантнага псіхолага. Белая дублёнка ў колер джыпа і паляўнічая скураная шапачка Макса ў спалучэнні з выцвілай зялёнай Юрасёвай курткай вытворчасці фабрыкі «Світанак» маглі быць ілюстрацыяй да артыкула пра сацыяльны падзел грамадства. Такія артыкулы я калісьці пякла, як блінцы, падсвядома верачы, што пасля прачытання маіх палемічных тэкстаў бедныя пабагацеюць, а багатыя перапоўняцца спачуваннем аж па залатыя ланцугі.

— Я больш на вас не працую,— змрочна паведаміў Юрась псіхолагу. Мне стала страшна. Але Макс толькі светла ўсміхнуўся і падміргнуў мне. Маўляў, таленты ўсе капрызлівыя...

— Дазвольце, дарагі Юрась, сказаць вам пару цікавых слоўцаў...

Макс узяў рэстаўратара пад руку і адвёў убок, туды, дзе з-пад снегу высоўваўся ржавы пагнуты крыж. Я з бояззю назірала за размовай. Раптам Юрась рэзка нахіліўся, як перагнуўся напалам... І пачуўся ягоны рогат. Рэстаўратар аж заходзіўся. Нават сеў у снег. Суразмоўца нейкі час разгублена стаяў над ім, потым рушыў да машыны. Твар Макса крывіўся сапраўднай злосцю. На мяне псіхолаг нават не зірнуў. Я кінулася да былога мужа... Ён сядзеў у снезе і смяяўся. Знайшоў час для істэрыкі.

— Ты ведаеш, Анэта, Макс таксама...— прагаварыў Юрась, намагаючыся супакоіцца.

— Што таксама? — неўразумела перапытала я.

— Таксама шпіён... Толькі, здаецца, расейскі,— скрозь смех прагаварыў Юрась.— Угаворваў мяне перайсці пад ягонае крыло...

— А ты што? — дрыжачым ад нядобрых прадчуванняў голасам спытала я.

— А я застаюся на гэтай зямлі, як вежа — у пушчы, або караблі на водмелях рэк, перасохлых даўно. Я тут, як у амфары спее віно. Вякі, як аблокі, над намі сплылі. Я ў белым маўчанні праданай зямлі,— выразна прадэкламаваў рэстаўратар.

— Паслухай, цяпер не час іграць у піянера-героя,— з трывогаю прагаварыла я.— Ну што ты іх злуеш?

— А я іх не злую,— раптам вельмі жорстка адказаў Юрась.— Я імі пагарджаю.

О, Госпадзе... Я пазнала ўласцівую былому мужу зацятасць. Калі ён рабіўся вось такім, то можна было чакаць любых, самых небяспечных, учынкаў. Лепей бы я яму нічога не расказвала... Я ў разгубленасці тапталася на сцежцы, Юрась сядзеў у сумёце, Стэла дзесьці ляжала ў бальнічнай палаце, а Старавежску было на ўсіх нас напляваць, ён быў старым, скалечаным і знявераным, і імкліва захутваўся ў змрочны зімовы вечар, як у пацёрты плед.

Хутчэй бы прачнуцца... Я гатовая была зноў апынуцца ў сваіх начных жахах. Але гэта была рэальнасць. У святле фараў, на фоне зімовага пейзажу яны пазіралі на нас з рознай ступенню злосці — Ліля, Калыванаў, Янчын, Макс... За нашымі спінамі стаялі ахоўнікі. Магчыма, на іхніх тварах таксама была злосць. Але наўрад — прафесіяналы не злуюцца. Можа быць, дзейсныя асобы, раз у кожнага — свой інтарэс, перагрызуцца, і ўпарты рэстаўратар не дастанецца нікому? Але раптам я зразумела, што ўсе гэтыя асобы ведаюць падбіўкі адно аднога, іх гэта задавальняе, усе гуляюць у адну гульню... Вядома, не супраць абыграць — але гульня ў іх адна... Танец смерці, дзе мы ўсе трымаемся за рукі з нябожчыкамі...

1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)