Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 213
Перейти на страницу:

Чалавек з партфелем нарэшце заўважыў нас… І спыніўся. Але на ягоным твары чамусьці не паказалася ні зьдзіўленьня, ні спалоху. Хаця таварыш Крэчат ужо наставіў на яго рэвальвер:

— Стой, гад! Пазнаеш мяне?

Чалавек маўчаў. Толькі на нейкае імгненьне прымружыў вочы і глыбока ўздыхнуў — нібыта рыхтаваўся даць нырца ў халодную ваду.

Ды не, не ў ваду — у сьмерць. Бо Крэчат — мне даводзілася назіраць у яго такі настрой, але ў меншай ступені — аж тросься ад нянавісьці:

— За ўсё заплоціш, сволач! Здраднік! Здохні, як сабака!

Я ня ведаў, у чым правінаваціўся сустрэчны, можа, мяркуючы па ягонай выпрастанай паставе, ён былы белагвардзейскі афіцэр, але майго начальніка належала спыніць… Бо я адчуваў: вось-вось прагучыць стрэл. А гэта не па партыйнаму. Ворагаў трэба судзіць. Праводзіць сьледства — каб выявіць сувязі… Я схапіўся за руку Крэчата, якая трымала рэвальвер, адначасова баючыся, каб спатканы намі злыдзень ня выкінуў якую подласьць.

І тут з маім начальнікам надарыўся чарговы прыступ хваробы. Ён страшна закашляўся, сагнуўся, на вуснах ягоных паказалася кроў, рука з рэвальверам апусьцілася… Я падхапіў яго пад пахі, з адчаем азіраючыся па баках — трэба клікаць на дапамогу, зараз той гад зьбяжыць… Але вуліца была, як на злосьць, пустэльнай… Толькі дзесьці далёка празьвінеў званок трамваю. Краем вока я бачыў чорную постаць побач. Вось удала, відаць, нягоднік так спалохаўся, што ў галаву не прыходзіць уцякаць. Крэчат тузануўся ў новым прыступе крывавага кашлю… Нехта дакрануўся да майго пляча. Незнаёмец моўчкі працягваў мне насоўку. Я схапіў яе, прыклаў да вуснаў хворага…

Калі таварышу Крэчату зрабілася трохі лепей, і ён выпрастаўся і зноў змог прыўзьняць рэвальвер, я са здзіўленьнем упэўніўся, што чалавек з партфелем стаіць нерухома на тым самым месцы, дзе і стаяў, хоць, далібог, дзесяць разоў мог зьбегчы, і глядзіць на нас з нейкім незразумелым выразам... Не, усё-ткі непадобна, што ён увогуле здатны перапалохацца. Хутчэй, тут нейкая памылка…

Крэчат, аднак, працягваў глядзець на мужчыну з той жа нянавісьцю. Абышоў яго, моцна торкнуў руляй рэвальвера ў сьпіну:

— Наперад, сволач!

На брукаванцы засталася ляжаць скрываўленая насоўка.

Мы адвялі мужчыну ў наркамат унутраных спраў. Ён так і не зрабіў спробы ўцячы, ня вымавіў ні слова. Ішоў разьмераным крокам, нават не азіраючыся па баках, пакорліва выконваючы каманды Крэчата, куды кіравацца.

Я не пайшоў з імі ў будынак Наркамату. Радасьці ад таго, што паўдзель­-н­ічаў у затрыманьні сапраўднага шпіёна — а пра гэта так часта марылася! — чамусьці не было. Я ня мог пазбавіцца ад уражаньня, што ў цёмных вачах незнаёмца сьвяцілася нейкая дзіўная палёгка — як у хворага, які так змучыўся чаканьнем, што нават паведамленьне пра сьмяротную хваробу лепей за няпэўнасьць… Ён жа нават усьміхнуўся мне на разьвітаньне куточкамі вуснаў — калі мне не падалося. І ўвогуле… Лепей бы мы ніколі не спатыкаліся. Бо пасьля гэтай сустрэчы я мала бачыў свайго начальніка. І размаўляць з ім цяпер было цяжка. Амаль немагчыма. Адчувалася, што думкі яго круцяцца далёка ад экспанатаў раённых музеяў. І думкі, далібог, пакутлівыя. З вуснаў Крэчата ўвесьчасна зьляталі праклёны і нявартыя камуніста пагрозы, відаць, у бок арыштанта. Гэтак жа, як на мае роспыты гучала толькі лаянка на той жа адрас. “Сволач”, “здраднік”, “мярзотнік”… А я ўсё ня мог забыцца на моўчкі працягнутую насоўку…

Што ж, вораг сапраўды можа прымаць розныя абліччы, і мяккацеласьць тут недарэчы.

Праз тыдзень мая камандзіроўка скончылася, і я разам з чарговай порцыяй каштоўнасьцяў вярнуўся ў Ленінград, каб даць справаздачу Урадавай ацэначнай камісіі. На апошні выбітны экспанат, якія я знайшоў у фондах Гомельскага дзяржаўнага музею — наборны габелен фламандскай працы, амаль тры на чатыры метры плошчай і папярэдняй ацэнкай у дзесяць тысяч рублёў, таварыш Крэчат нават не прыйшоў зірнуць.

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)