Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 213
Перейти на страницу:

Я ня вельмі разумеў, пра што гаворыць мой былы калега, але падтакнуў ягоным ліхаманкавым словам, бо адчуваў, што ён наважыўся на нешта страшнае, і адгаворваць бескарысна. Мы абняліся… У мяне ў душы нешта балюча перавярнулася, калі я апошні раз угледзеўся ў выснажанае аблічча з цёмнымі ўпартымі вачыма. Потым ён высьлізнуў праз вакно — на наш узрост досыць спрытна — і зьнік у цемры, якая ўсё яшчэ поўнілася крыкамі і ўспышкамі.

Я схаваў чырвоную кнігу ў свой сакваяж між падобных сувеніраў і выйшаў з купэ. Праваднік патлумачыў, што зараз мы адпраўляемся — проста нейкія хуліганы зладзілі ў кустах ля насыпу фейерверкі. Можа, гэткім няўклюдным чынам мясцовыя энтузіясты вырашылі прывітаць цягнік з заходнімі навукоўцамі?

Ужо калі за вакном перасталі мільгаць агні дамоў, і цягнік цалкам увайшоў у амаль матэрыяльную цемру, я ўспомніў, што Скаловіч лічыўся выбітным піратэхнікам… І зладзіць непрыкметна фейерверкі для яго — што для героя індзейскіх раманаў Скураной Панчохі застрэліць за дваццаць крокаў качку.

Прызнацца, вольна ўздыхнуў я толькі тады, калі забачыў зыркія вагні Варшавы.

Працу Нічыпаровіча я перадаў, як і абяцаў. Праўда, калі яе выдалі ў перакладзе на французскую мову, так і не знайшоў часу пачытаць да канца — каюся. Перасяленьні плямёнаў мяне ніколі не цікавілі так, як перасоўваньні пратонаў. Водгукі ад знаўцаў былі розныя — усе казалі, што праца бліскучая, але з высновамі частка катэгарычна не згаджалася. Ня ведаю, я не сьпецыяліст, можа, Нічыпаровіч і праўда, як некаторыя сьцьвяр­джалі, апісваў неіснуючую дзяржаву — Альбарутэнію… Але калі ён і Скаловіч загінулі за яе, значыць, яна сапраўды ёсьць — альбо будзе.

Так, і Скаловіч загінуў. Я адмыслова пытаўся — яго арыштавалі дзесьці праз тыдзень пасьля нашай сустрэчы. І больш яго ніхто нідзе ня бачыў. Амін.

Эпілог 2

З заявы сяржанта дзяржбясьпекі В. Быхіна

на імя наркама УС БССР А. Наседкіна ад 20.11.1938 г.:

“Яшчэ раз заяўляю, што я быў сьведкам шматлікіх парушэньняў законнасьці з боку начальніка аддзяленьня па справах нацыянал-фашыстаў таварыша Касіянава М.П. падчас вядзеньня сьледства. І зараз я сам арыштаваны па беспадстаўных абвінавачваньнях толькі з-за таго, што зьяўляюся гэтым небясьпечным сьведкам.

…Помню і такі адзін ганебны эпізод. У лістападзе 1932 году я мусіў прыйсьці ў кабінет таварыша Касіянава з патрэбнымі яму дакументамі. Калі я зайшоў, то ўбачыў, што ў крэсьле перад сталом Касіянава сядзіць чалавек інтэлігентнага выгляду. Паколькі ён быў добра апрануты (касьцюм з гальштукам) і вельмі спакойны, я вырашыў, што гэта не зьняволены. Але Касіянаў узяў у мяне патрэбныя дакументы і распарадзіўся, каб я стаў за сьпіною гэтага чалавека. Мадэст Пятровіч так рабіў, каб той, каго дапытваюць, страчваў упэўненасьць у сабе, бо калі за тваёй сьпіной нехта стаіць, гэта вельмі нярвуе… Акрамя мяне, Касіянава і незнаёмца, у кабінеце знаходзіўся сяржант НКУС Завадзееў. Ён стаяў ля сьцяны, і, як я заўважыў, трымаў у руцэ гумавую палку — такія мы ўжывалі падчас допытаў.

Касіянаў размаўляў з чалавекам у касьцюме, як з добрым знаёмым, называючы яго або прафесарам, або па прозьвішчы — “Скаловіч”. Мадэст Пятровіч паблажліва дакараў прафесара, што той вырашыў зьбегчы з Менску, хаця яму даецца магчымасьць выкупіць сваю віну супрацоўніцтвам з савецкімі органамі. Аказалася, Скаловіч змусіў таварыша маскоўскага доктара Уладзіміра Акермана ўладкаваць сябе, падазроную асобу, на працу ў вельмі важную ўрадавую клініку. Цяпер жа ў таварыша доктара праз гэта зьявіліся непрыемнасьці.

У адказ арыштаваны вельмі ганарыста спытаў, ці не займаўся Мадэст Пятровіч калі-небудзь сьпірытызмам, бо толькі сьпірыты могуць дапусьціць, што ўладкавацца на працу можна на адлегласьці. Бо ён, Скаловіч, не пасьпеў сустрэцца з Акерманам, і нават да Масквы не даехаў.

На што таварыш Касіянаў заўважыў, што патрапіць у сталіцу нашай радзімы яшчэ трэба заслужыць. А Скаловіч несьвядомы шкодны элемент. Крыжык носіць, рускую мову на лекцыях не ўжывае, з нацдэмамі сябруе, студэнтаў сваіх псуе… Таварыш Касіянаў папытаўся ў прафесара, колькі студэнтаў на яго факультэце.

Я ня бачыў выразу твару Скаловіча, але голас яго гучаў зусім спакойна, амаль пагардліва. Прафесар адказаў: “Я не лічыў сваіх студэнтаў. Мяне мала цікавяць падлеткі.”

Мне не спадабалася, як гэты чалавек гаворыць пра вучняў. Напэўна, ён вельмі фанабэрысты і дрэнны выкладчык. Але таварыш Касіянаў толькі паківаў пальцам: “ Хітрыш, Скаловіч. І студэнтаў сваіх ведаеш, і студэнтачак. Пра твае эксьперыментальныя футурыстычныя заняткі нам даўно дакладалі. А калі лічбы забыўся — нагадаем”.

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)