Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
- Автор: Рублевская Людьмила Ивановна
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Кнігазбор
- ISBN: 978-985-7007-66-0
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:
Касіянаў дастаў з тэчкі, якую я яму прынёс, аркуш з шэрагам імёнаў, запісаных у слупок, і сказаў, што вось, тут запісана шэсьцьдзясят чатыры прозьвішчы студэнтаў хімічнага факультэта. На якіх прафесар Скаловіч аказаў дрэнны ўплыў. Таму трэба маладых людзей ратаваць. І спытаў у арыштаванага, якая яго любімая лічба.
Скаловіч прамаўчаў, і Мадэст Пятровіч адказаў за яго: “Няхай гэта будзе пяць. Як промняў у чырвонай зоркі. Вось зараз і палічым па гэтым сьпісе — кожны пяты студэнт сёньня будзе арыштаваны. З-за таго, што яго выкладчык аказаўся баязьліўцам і шкоднікам і не захацеў супрацоўнічаць з Савецкай уладай. З-за тваіх уцёкаў, прафесар”.
Касіянаў пачаў лічыць. На лік “пяць” патрапіла нейкая Вальжына Верацёнка, на лік “дзесяць” — Навум Гольдберг.
Тады прафесар абыякавым голасам прамовіў, што Верацёнка — дачка супрацоўніка камісарыяту, і наўрад таму спадабаецца, што яе арыштавалі.
Мне зноў падалося гідкім, што прафесар гэтак абыякава ставіцца да лёсаў сваіх студэнтаў. Але я заўважыў, што, нягледзячы на спакойны голас, ён так сьціснуў свае далоні, што зьбялелі пальцы, і зразумеў, што насамрэч Скаловіч вельмі перажывае. Таварыш Касіянаў, відаць, таксама гэта разумеў, таму што закрычаў:
“Што, не падабаецца? Дык памятай — за кожную тваю спробу ўцёкаў, за кожны раз, калі ты праігнаруеш наша запрашэньне, будуць арыштаваныя твае студэнты! Сёньня — кожны пяты. Наступны раз — кожны трэці! І кожнаму з іх мы скажам, што яго парэкамендаваў забраць ты.”
Зьняволены закрычаў: “Сволач!” і гэтак маланкава кінуўся цераз стол на таварыша Касіянава, што я трохі спазьніўся. Але сяржант Завадзееў, які адмыслова сачыў за зьняволеным, некалькі разоў ударыў яго гумавай палкай. Мы ўдвох усадзілі арыштаванага назад на крэсла і прывязалі яго за рукі, ногі і шыю вяроўкамі. А таварыш Касіянаў гаварыў:
“Пакуль не перастанеш выкідваць такія каленцы — будзем прывязваць. Запомні: ты — здраднік. Гэтак называецца твая пасада ў аддзеле па барацьбе з нацыянал-фашызмам. Хочаш таго ці не, будзеш маўчаць альбо крычаць — ня мае значэньня. Ты для ўсіх здраднік. Кожнаму, хто прыйдзе ў гэты кабінет, я скажу, што гэта ты яго здаў. І адзіны шлях для цябе — пачаць шчырае супрацоўніцтва з намі. Ператварыся са здрадніка ў патрыёта, дай паказаньні... Раскажы, хто, акрым цябе, завербаваны польскай дэфензівай… І атрымаеш волю. У гэтае крэсла сядзе іншы.”
Да майго зьдзіўленьня, Скаловіч прамовіў зноў вельмі спакойным і нават ганарыстым тонам, што у Мадэста Пятровіча дзіўнае ўяўленьне пра патрыятызм, бо, здаецца, ва ўсе часы такое называлася подласьцю.
Пасьля гэтага да арыштаванага былі прымененыя фізічныя меры ўзьдзеяньня, толькі па загадзе таварыша Касіянава не павінна было заставацца сьлядоў на твары арыштаванага. Я, як падначалены, змушаны таксама быў прымаць у гэтай ганебнай справе ўдзел. Але, запэўніваю Вас, таварыш наркам, унутрана я не ўдзельнічаў.
Таму прашу Вас выратаваць мяне ад помсты нядобрасумленных таварышаў, якія могуць ужыць да мяне таксама недазволеныя метады допытаў”.
Удакладненьне на абачыне дакумента: “Сяржант В.Быхін расстраляны 13.01.1939 г. А.Наседкін арыштаваны 16.12.1938 г., асуджаны да вышэйшай меры пакараньня 25.01.1940 г.”
Эпілог 3
Фрагмент артыкулу кандыдата гістарычных навук
Максіма Пратасевіча па матэрыялах сьледчых справаў 1933-1934 гг.:
“Напрыканцы 1933 году па справе “кантррэвалюцыйнай паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі” “Беларускі нацыянальны цэнтр” органы АДПУ БССР арыштавалі 161 адказнага работніка дзяржаўных, партыйных, навуковых ды іншых установаў. Некаторыя арганізацыі былі змушаныя спыніць сваю дзейнасьць з-за недахопу кадраў.
Цікава, што насамрэч па сьведчаньнях сучасьнікаў, па супастаўленьнях кадравых рэестраў навуковых устаноў схоплена людзей было нашмат больш, чым заяўлялася афіцыйна. Некаторыя сьледчыя справы дасюль застаюцца закрытымі. Нядаўна ўдалося адну з такіх знайсьці.
Ня дзіўна, што яе асабліва пільна хавалі. Справа была беспрэцэдэнтная. Замах на начальніка асобага аддзяленьня НКУС Мадэста Касіянава. Прычым зьдзейсьнены проста ў будынку самога наркамату, які называлі “Жоўтым Домам”.
На допыт выклікалі прафесара хіміі БДУ Валяр’яна Скаловіча. Улады падазравалі яго ў тым, што ён перадаў на Захад працу свайго сябра, акадэміка Нічыпаровіча, які незадоўга да гэтых падзей пусьціў сабе кулю ў скронь. Скаловіча многія лічылі супрацоўнікам НКУС. Прынамсі, Мадэст Касіянаў неаднойчы вазіў В.Скаловіча па цэнтральных вуліцах горада на сваёй службовай машыне (чорны “Форд”), прычым складвалася ўражаньне пэўнай дэманстрацыйнасьці гэтых аўтамабільных прагулак. В. Скаловіча тры разы арыштоўвалі — і адпускалі, у той час, як іншыя прыгаворваліся да высылкі і канцлагероў, а некаторыя — і да вышэйшай меры. І ў гэты дзень, 29 жніўня 1933 года, Валяр’яна Скаловіча прывёз у Жоўты Дом сам Касіянаў. Што адбылося потым, вядома толькі пункцірна. Выбух у кабінеце Мадэста Касіянава, дзе знаходзіліся ён сам, Валяр’ян Скаловіч і двое супрацоўнікаў, быў дастаткова моцным. Ад імгненнай сьмерці ўсіх выратаваў выпадак. Пачаў выпрацоўвацца атрутны газ. Адзін з прысутных, сьледчы-інструктар Андрэй Махоня, памёр на месцы, астатнія страцілі прытомнасьць. Мадэст Касіянаў зарабіў хранічнае захворваньне дыхальных шляхоў (астма), ад якога да канца жыцьця лячыўся. Прыблізна ў гэты ж час перад ганкам дома ўзарваўся “Форд”, на якім Скаловіча сюды прывезьлі.