Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 213
Перейти на страницу:

Сьмешныя! Яны думаюць, што магiла мае значэньне. Бо самi спадзяюцца на ўрачыстыя гранiтныя, а, магчыма, бронзавыя помнiкi. На добрую памяць нашчадкаў.

Чалавек шаптаў малiтву, спатыкаючыся аб карчы.

Мы прыйшлi ў гэты сьвет не для таго, каб праклінаць цемру, а для таго, каб запалiць у iм сьвятло.

Нарэшце ногі яго пачалі гразнуць, халодная зялёна-брунатная жыжа падымалася ўсё вышэй… Цікава, ці ёсьць яшчэ дзе столькі балатоў, як на Беларусі? Даводзілася падарожнічаць… Але па балотах не хадзіў. Ні ў Францыі, ні ў Англіі, ні ў Расіі… У Расіі балоты дакладна ёсьць, але наўрад — такія… А што, калі і сапраўды тут, пад ягонымі босымі нагамі, месьціцца філіял бурштынавага палацу вужынага караля? Можа, менаві­та там, на дне гэтых балотаў, і знаходзіцца сапраўдная Альбарутэнія? Недасяжная для ворагаў, бяздонная…

Твань завагалася на ўзроўні каленяў. Забойцы, якія спыніліся там, дзе яшчэ суха, загадалі чалавеку ісьці далей… Вада паднялася па пояс. Яшчэ далей… Гразкае дно схапіла за ногі. Усё. Ганебны страх — што вось зараз на яго пашкадуюць кулі, а проста загоняць глыбей, і ён будзе доўга захлынацца халоднай бруднай жыжай, змусіў былога магільшчыка спыніцца і павярнуцца тварам да чорнага вока вінтоўкі.

Не, страх усё-ткі — самы жывучы паразіт. Рабак, які пасяляецца ў душы і зьядае яе.

Няўжо ты яшчэ ня страціў здольнасьці баяцца?

Апошні погляд на неба, якое ў гонар паховінам дня зрабілася чырвона-жоўтым з зеленаватымі пісягамі, нібыта палатняны звод балагану. Урачыстасьць псавала маленькая аблачынка, падобная на барвовы шнар, якая цямнела трохі наўскос шыкоўным нябёсным колеравым разводам.

Але ўсё гэта колеравае багацьце вельмі хутка зьесьць чорная жалоба ночы.

Хаця — на гэтай чарнаце ярчэй засьвецяцца зоры! Буйныя восеньскія зоры!

У кожным самым цёмным часе ёсьць свае зоры.

Напрыклад, веданьне, што недзе жыве твой сын (вядома, гэта сын!), і жанчына, якая падарыла табе яго і веданьне аб ім, будзе цябе памятаць тады, калі ні ад цябе, ні ад катаў тваіх не застанецца нічога.

Ну, хіба па кімсьці з іх паставяць помнік.

Але гісторыя даказвае, што каты патрэбныя толькі на пэўны перыяд. Пасьля забіваюць і катаў. Трэба ж кагосьці зрабіць вінаватым ва ўсім. А той, хто карае ката, вядома, добры уладар. Выратавальнік.

І няма каму крыкнуць ці хаця б прахрыпець, што гэты выратавальнік і аддаваў катам загады.

— Ну, што, разьвітаўся з жыцьцём, нягоднік?

— Я вас перажыву.

Яму адшкадавалі адну кулю.

Паверхня балотца на нейкія імгненьні ўскалыхнулася, пайшла кругамі, потым супакоілася, чорная рана вады зацягнулася іржава-зялёнай тваньню…

І ніхто не заўважыў, як потым на яе ўпаў яшчэ адзін, амаль бязважкі, залаты кляновы лісток.

Эпілог 6

Сьвіслач так лена гнала сваю цяжкую зялёную ваду па бетонным ложы, нібыта састарэла да няздольнасьці сьпяшацца, нібыта ёй не былі болей патрэбныя ні таемныя віры, у якіх круцяцца апалыя лісты і аблокі, ні начышчаныя да злога бляску камяні, на якіх хуткая вада грае свае бур­лівыя сімфоніі, ні белыя чаіцы, што гэтак хутка ныраюць у хвалях, як думкі аб кароткім шчасьці.

— Вунь там, над паверхняй вады, чорная адтуліна… Уваход у калектар. Гэта і ёсьць Няміга.

Едрусь паказваў пальцам кудысьці справа ад маста, які празвалі Пацалункавым (дзесяць хвілінаў таму я “эмпірычным метадам” зразумела, чаму).

— Ну што, убачыла? Рэчка была — увесь гэты раён затапляла. І яе пахавалі жыўцом. А яна там, пад зямлёю, пазбаўленая сьвету… Жыве сваім жыцьцём, як дзіця, забытае ў катакомбах. Магчыма, у ёй па-ранейшаму водзяцца цмокі. Як у шаснаццатым стагоддзі. Чорныя, тлустыя яшчаркі… Верыш?

Я моўчкі кіўнула галавой. Чаму б не быць і цмокам? На цёмную паверхню вады, якраз насупраць уваходу ў каменнае ложа Нямігі, апусьціўся бязважкі залаты кляновы лісток — нібыта на бяздонную магілу.

Я глядзела на яго, і душа сьціскалася ад незразумелага суму…

А Едрусь раптам схапіўся за сэрца. Ну вось, ізноў...

— Халера…

Так, нас здорава зьмянілі падзеі мінулага году. Тады, калі ля старых могілак на месцы сёньняшняй дыхтоўнай вілы цямнела хата дзівакаватай старой Разаліі Іванаўны, і мы ішлі ў тую хату на спатканьне са сьмерцю.

Ніколі не праходжу міма сьвежазбудаванай вілы на адлегласьці па­знаваньня з вокнаў. Едрусь мяне разумее і выбірае іншы шлях.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)