Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 213
Перейти на страницу:

— Можа, пайшлі дадому? — прапанавала я.

Мы з ім здымалі кватэру непадалёк, у двухпавярховым дамку. Але пашанцавала — амаль задарма. Едрусеў сябар па рок-тусоўцы зьехаў вучыцца ў Чэхію, і сваю кватэру прапанаваў нам. Годзе, маўляў, па кутах туляцца, маладыя.

Едрусь бацькам маім спадабаўся. Дыскі ягоныя круцяць.

А я ягонай маме-паэтцы — ня вельмі.

Дарэчы, я паступіла на філфак, і ў мяне цяпер зноў пшанічныя валасы. Праўда, яшчэ караткаватыя. Едрусь жартуе, што я зрабілася падобнай да Ганны Цюндзявіцкай, якая напісала кнігу па хатняй гаспадарцы “Гаспадыня Літоўская”. Белагаловая, якая рыхтуе лікворы і шынкі.

А чаму не падрыхтаваць? Цікавы занятак, аказваецца, рыхтаваць есьці.

Едрусь нарэшце выпрастаўся. Адпусьціла. Далася ў знакі Вялікая Гульня.

А я ўсё глядзела на ваду пад гранітным парапетам. Так, яна мне нагадвае нечыя вочы… Але тыя былі — як вада ў віры. А гэтая вада — мёртвая.

Едрусь ціха папытаўся, стоячы за маёй сьпіной.

— Усё сумуеш па ім?

Я адмоўна пахітала галавою. Успамін пра цемнавокага прафесара проста зжыўся са мною, як успамін пра ўлюбёную кнігу, прачытаную ў падлеткавым узросьце. Яна зьмяніла назаўсёды тваё жыцьцё… Але ты ж ня ставіш за мэту ўвайсьці ў яе часткай тэксту?

Вядома, месяцы тры пасьля зьнікненьня госьця я хадзіла ўся нетутэйшая, лёгкая ад сьлёз. Вы ведаеце гэтае адчуваньне — калі добра вы­плакацца, то здаешся сабе пустой і лёгкай, аж хістае, і нейкая прыемнасьць на душы…

Прафесар сказаў бы: дурасьць выйшла са сьлязьмі.

Ён увогуле амаль заўсёды прадказваў правільна.

— А як там Даліла? — нібыта няўважна папыталася я. Няўважна — таму, што дасюль не магу дараваць сяброўцы… Ну ня тое, што раўную… А проста таго, якой дурнічкай выявілася з-за яе.

Едрусь усьміхнуўся.

— Даліла “жжот”… Учора вызваніла мяне й Генуся… Да магіл Усевалада Касіянава і Разаліі Іванаўны ледзь не дабраліся могілкавыя дзялкі — могілкі ж прадаюцца па частках пад новыя пахаваньні. Даліла прыйшла, а крыжы паваленыя, і на іх ламачча нехта накідаў. Наступны крок — вычакаць, потым абвесьціць, што за магіламі ніхто не глядзіць… Расчысьціць участачак… Даліла ім і паказала — “вольны участачак”. Пры­скакала ў выканкам з малым Валеркам у сумцы-кенгуру на жываце і…

Я магла ўявіць, што там адбылося. Адчытваць людзей наша сяброўка цяпер умее дасканала. Пераняла інтанацыі і лексіку ў аднаго спадара. Сядзіць у дэкрэце, падрабляе тым, што навучылася рабіць масаж. Мы, вядома, дапамагаем ёй і яе малым, як можам. Часам яна згаджаецца нешта прыняць.

Цяпер занятая яшчэ, каб дабіцца помніка па айцу Мікалаю. Ніхто ня супраць — але доказы дзе, што ён менавіта тут пахаваны?

Пазнаю цябе, Альбарутэнія.

Мы з Едрусем ішлі па вуліцы, трымаючыся за рукі. Сёньня Дзяды. Мы пра гэта не гаварылі, але я была ўпэўнена, што і Едрусь успамінае, як мы сустракалі Ноч расстраляных паэтаў год назад.

Добра, што ўсё закончылася.

Але нельга, каб усё закончылася для тых, што ляжаць у безыменных магілах у Курапатах, у парку Чалюскінцаў, на Кальварыі… Яны вартыя памяці. Мы ўсе зараз на гэта працуем — я, Едрусь, Макс, Даліла.

Сёньня якраз зьбіраемся ў Далілы. Вечар памяці, сьвечкі, сьлёзы… Ня дай Бог сяброўка яшчэ дыктафон выцягне… Хаця і да варажбіткі не хадзі — выцягне. І я зноў адчую, як рвецца маё сэрца ад гуку нізкага, глыбокага голасу з непаўторнай сумесьсю горычы ды іроніі.

Вось фотаздымка ў нас не засталося ніводнага. Не атрымліваліся чамусь здымкі. Нейкі шэры туман замест аблічча.

Мы асабліва не абмяркоўваем тое, праз што давялося прайсьці. Ясна, што зьмяніць мінулае немагчыма. Нават галінку ігрушы не адпілуеш.

Будучыню — можна. Цёмныя вочы Далілавага сынулі — таму доказ.

Макс, праўда, трохі аддаліўся ад нашай кампаніі. Ня дзіўна. Я ведаю — разоў дзесяць прапаноўваў Даліле законны шлюб. А колькасьць атрыманых “гарбузоў” рана ці позна робіцца крытычнай.

Як Даліла і прадказвала, любошчы развальваюць сяброўства. Хаця тусоўка і зьбіраецца, але той амаль сектанцкай блізкасьці, роднасьці ў сьмерці няма. Я — з Едрусем, Даліла — з дзецьмі. Генусь — трымайце мяне, ржунемагу — ажаніўся.

З той самай дзеўкай, што шыла яму чорную кашулю. І нічога — жывуць з мамай, ня сварацца, здаецца.

Пад залатымі шатамі дрэў горад мёртвых. Могілкі.

І мы з Едрусем пайшлі туды.

Я глядзела, успамінала… Сэрца сьціснула скруха.

Божа мой, як я зараз зайздросьціла Даліле! Хаця — з чаго б то… У мяне — Едрусь, які вось-вось зробіцца слынным музыкам, цікавая вучоба, публікацыі… А ў яе — ніякай надзеі пабачыць каханага, жабрацкія заробкі, але цемнавокі сын і права на памяць. На ўсё, што было між імі — сярдзітым кручканосым прафесарам і свавольнай некіруемай дзеўчынёхай. Увесь нябачны для чужых вачэй шлях ад нянавісьці да жарсьці, ад першага пацалунку — да…

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)