Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 156
Перейти на страницу:

Голас яго абарваўся. Расчулены, Алекса паляпаў юнака па плячы.

— Я вяртаюся на радзіму, а яна ў тысячах i тысячах фарсангаў адсюль. Нам нядоўга быць разам.

— Хіба ты не з кішлака Шырс?

— Не, я не парс, не маг. Я просты чалавек, такі ж, як ты. Але я ўвесь час слухаю сябе, сваю душу i не даю ёй заплыць глушчам. Таму яна стала такой, якой павінна быць у чалавека — чуйнай да ўсяго, што робіцца вакол — да крыку птушак, пошуму дрэў. Асабліва ж — да людзей. Я гляджу на чалавека, слухаю яго i нібы раблюся ім — з ягоным тварам, ягонымі клопатамі i, вядома ж, яго болем. Вось тады, калі злаўлю той боль — а ён, Абу-ль-Хасан, ёсць у кожнага, — вось тады я адчуваю, што трэба зрабіць! каб дапамагчы яму. I ў гэтым няма нічога дзіўнага i незвычайнага.

— Быць як другі? Быць у іншым? Не, гэта не па мне! Я ніколі так не змагу.— Я — Абу-ль-Хасан, i болей ніхто!

— Хіба ты толькі Абу-ль-Хасан? Ты проста сёння ім называешся. A ўчора ты, магчыма, быў нылам, па якім крочыла войска Іскандзёра Двухрогага. А можа, ты быў царом Сіявушам, цела якога, высушанае сонцам i разнесенае звярамі, вырасціла цудоўнай красы кветкі? У свеце — адна душа, а мы ўсе, усе тыя, хто жыве на зямлі — толькі часткі гэтай душы. Вось чаму людзі павінны быць добрымі адзін да аднаго. Вось чаму павінны слухаць кожны сваю душу — у ёй водгукі адной музыкі...

— Як прыгожа ты гаворыш! Наш мула — таксама многа расказвае пра свет. Але ён вучыць, што толькі адзін народ мае права на жыццё — гэта тыя, хто верыць у Алаха, астатнія — няверныя, ix трэба забіваць. Ён казаў, што, калі мусульманін заб'е нявернага — яму даруецца адзін грэх.

— А чаму ж ты, мусульманін, ратаваў мяне з зіндана, чаму ты не слухаўся мулы?

Абу-ль-Хасан сумеўся, пасля ўбачыў твар Алексы i сказаў задуменна:

— Вы смяецеся, настаўнік, але бацька гаворыць, што некалі, пры Сіявушу, калі жыў яшчэ багатыр Рустэм i верныя рыцары Ірана i Турана, вернасць слову i гонару цаніліся вышэй, чым усё астатняе. Бацька гаворыць — таемна, калі нас ніхто не чуе — што Алах патрабуе многага, што не стасуецца з чалавечым сэрцам, i што ў нашых жылах цячэ кроў аднаго з далёкіх патомкаў рыцараў, якія ваявалі разам з Рустамам. А мула наш — хітры i вераломны, ён дзеліць даходы з лекарам, збірае даніну нават з вартаўнікоў зіндана, якія абіраюць родзічаў няшчасных вязняў. Вось чаму бацька паехаў шукаць для мяне іншага лекара. Але ўсё-такі мула перахітрыў яго.

— Не, гэта мы разам перахітрылі мулу, а заадно i прагнага лекара, які многага не ведае. А цяпер давай спаць, бо шлях у нас доўгі i небяспечны, i мы яшчэ не вырашылі самага галоўнага — дакуль ты пойдзеш разам са мною, дзе я магу прыстроіць цябе, браток, бо ты яшчэ патрэбны i свайму бацьку, i сваёй зямлі...

Такія бяседы вялі яны падчас дарогі, а яна, дарога, усё вяла i вяла наперад — міма палёў выспяваючага рысу, міма пажаўцелых за доўгае спякотнае лета кустоў тутаўніку, міма жоўтых, як кветкі шафрану, i аднастайных, як раўніна ў снёку, дувалаў, за якімі хаваліся хаткі рамеснікаў i кустоўе вінаграднікаў. Слізгацелі ад дзвярэй да дзвярэй жаночыя постаці ў каляровых i белых покрывах, з чорнымі сеткамі на галовах, несучы на плячах кошыкі з ягадамі i ляпёшкамі.

— Мусульмане схавалі твар жанчыны,— думаў Алекса,— таму, што зрабілі жанчыну сваёй прыналежнасцю, нібы забыўшыся, што ў яе таксама ёсць душа i яна такая ж несмяротная, як i ў кожнага з ix. Багацце разОэшчвае, каран узаконьвае: мужчына можа мець многа жанчын, i ён карыстаецца гэтым правам. У гарах твар жанчыны адкрыты ветру i сонцу, бо яна бліжэй да прыроды i ўсяго існага, i яе не паспелі пераламаць i зрабіць ніжэйшай за сябе...

Абу-ль-Хасан думаў пра тое, што свет, аказваецца, можа быць прыветным да яго, i што хутка ён убачыць Бухару, якую, магчыма, ніколі б за ўсё сваё жыццё не пабачыў. Што наперадзе? Ён глядзеў на дзіўнага загарэлага чалавека з блакітнымі, як бадахшанскі лазурыт, вачамі, які мог адчуваць чужую душу, як сваю, i сэрца яго поўнілася жаданнем нечага незвычайнага... Яму хацелася то імчаць з крывою шабляй на баку, палохаючы пакорлівых чалавечкаў, што туліліся ўнізе, то думалася пра тое, як нялёгка інемагчыма жыць так, як імкнецца жыць гэты дзіўны парс — не, не паре, а чужаземец з невядомых i неспасцігальных даляў — i што сам ён хоча аднаго: пражыць сваё жыццё цікава i незвычайна...

У Бухары яны спыніліся ў караван-сараі, што стаяў ля самага маўзалея Ісмаіла Самані. Адсюль было недалёка i да крэпасці — Арка, унутры якой месціліся дамы імянітых людзей Бухары i двор самога кушбегі — галоўнага лоўчага.

— Няўжо ты, ака, убачыш самога Шамс-ал-Мулка? — з глыбокай пашанай i страхам запытаўся Абу-ль-Хасан, калі ix правялі ў невялічкі накой на другім паверсе i падал! гарачы рассыпчасты плоў.

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)