Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 156
Перейти на страницу:

Ішлі дні, але аднойчы той жа маладзенькі стражнік сказаў Алексу, што яго шукаў малады мусульманін, якога ён выратаваў ад смерці. Стражнікі груба прагналі хлопца прэч, крычучы, што прыезджы лекар даўно п'е ваду з Каўсара — райскай крыніцы, але ён, Астар, непрыкметна шапнуў яму, што лекар жывы.

— Што яму трэба ад мяне? — раздумліва прагаварыў Алекса.— Можа, хоча спагнаць грошы, якія бацька аддаў мне з гарачкі? Але ў мяне няма анічога, нават фельса, а ежу, якую вы прыносіце мне, можа вытрымаць толькі ішак.

— Не ведаю,— паціснуў плячыма юнак.— Толькі хлопец гэты вельмі прасіўся да цябе, ака. Ён даваў мне грошы, але я не згадзіўся, сказаў, што i задарма правяду яго, калі ўсе паснуць i ноч будзе цёмнай.

I сапраўды — праз тры ночы ў дзверы нешта зашкраблося, пасля яны амаль нячутна расчыніліся. У праёме дзвярэй устаў той самы хлопец, чые запалыя вочы маглі б ніколі ўжо не раскрыцца для жыцця, каб не Алекса.

Свяцільня патрэсквала, масла ад белай бавоўны было дрэнным — стражнікі эканомілі на ўсім, каб мець болей прыбытку.

— Ака,— хлопец пачціва схіліўся перад Алексам, зашаптаў: — Я прыйшоў, каб памагчы табе. Збірайся! Да раніцы мы ўжо будзем далека адсюль.

Алекса некалькі імгненняў глядзеў на яго, пасля не вытрымаў:

— Ты што ж, хочаш паехаць са мною?

— Мула аб'явіў, што ты — злы чараўнік i вярнуў мяне з таго свету. I цяпер усе прававерныя мусульмане нашага кішлака староняцца мяне, нібыта я сын д'ябла. Мне не жыць там! Бацька пасівеў з гора i кажа, што яму б лепей бачыць мяне мёртвым.

Дзверы адчыніліся, малады стражнік прыгразіў, каб збіраліся хутчэй, калі хочуць уратавацца. Ён ляжа разам з астатнімі, іначай, калі западозраць яго ў дапамозе бегляку, тут жа паставяць на дыванок крыві, i райскую ваду з Каўсара давядзецца каштаваць раней часу...

— Я глядзеў на тваю работу, ака,— прызнаўся ен, праводзячы Алексу i ягонага выратавальніка i зачыняючы за імі дзверы,— глядзеў i спадзяваўся, што навучуся ад цябе ўсяму, што ты знаеш. Але няхай ты пойдзеш адсюль, станет вольным, чым згінеш, набіваючы кішэні прайдзісветам. Я таксама пайду адсюль. Пайду, бо не магу слухаць крыкі людзей. Пайду, хаця бацька мой заплаціў нямала, каб уладкаваць мяне ў стражнікі, бо месца тут даходнае. Але я хачу дапамагаць людзям, а не мучыць ix...

Едучы ў цёмнай начы па камяністай дарозе i пільна слухаючы, ці не раздасца крык i тупат праследавацеляў, думаў Алекса, што людзі заўсёды дзеляцца на добрых i злых, якая б ні была ў ix скура i ў якім кутку зямлі ні жылі яны. Юнак вызваліў яго, хаця выратаванне было такім горкім. Можа, ён стане сябрам? Такім сябрам, a ў рэшце рэшт пабрацімам стаў для яго Нігмат... Не ўбачыць ён ніколі ні яго, ні Апак i Нармурада... Разлука прабудзіла ў ім лепшае, i ён разумеў, як цяжка ўтрымаць душу на вышыні. Як цяжка на ёй асядае каламуць похаці i сласцялюбства!

Коні былі тыя ж, што некалі даў яму Юсуф, бацька Абу-ль-Хасана. Пра гэта ўжо на адначынку, калі яны на світанку ад'ехалі ўбок i селі ля арыка, сказаў яму хлопец. Сказаў i пра тое, што выкупіў коней у варты, што доўга чакаў, як можна падступіцца да страшнага зіндана, у які ўпяклі Аль-Icy мула i лекар.

— Бацька мой, ірвучы валасы, пракліпаў той дзень i час, калі паехаў да цябе,— расказваў Абу-ль-Хасан.— Але ён i радуецца адначасна. Бо, як ён кажа, лепей мець жывую лісу, чым мёртвага ільва. Я цяпер зышоў ад яго — але ж зоркі паварочваюцца на небе, лес падступае да чалавека альбо адступаецца ад яго, i тады ўсё мяняецца. Можа, зноў мая цана паднімецца — а ад мёртвага ўжо нічога чакаць нельга. Але я табе скажу — калі б я зноў памёр, не адйлаціўшы табе — я крыкнуў бы там, ля моста Аль-Сірат, што лепей служыпь Іблісу, чым... чым Алаху, раз так!

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)