Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 209
Перейти на страницу:

Дурніца...

Юрась дапамог мне спусціцца, беражліва падтрымліваючы на слізкіх месцах. Але пры гэтым пазіраў некуды ўбок. І я ведала, пра каго ягоныя думкі. І не насмельвалася нешта прамовіць, адчуваючы віну, нібыта нават дотыкам да яго рукі адбіраю нешта ў памерлай... Якая для яго — жывая. Адбіраю, бо мне нечакана прыемны гэты выпадковы дотык... Якая я нягодніца!

Мае экзістэнцыйныя выкладкі засталіся пры мне, Юрась, вядома, нічога не заўважыў... Затое нас заўважыў Пётр Піліпавіч Калейка. Ён моўчкі стаяў за варотцамі, умудраючыся ў сваёй ватоўцы, велізарных валёнках і шапцы-аблавушцы выглядаць праўдзівым арыстакратам. Вусны, па-старэчы бляклыя, строга падціснутыя. Глядзіць з-пад насупленых сівых броваў, як на якіх акупантаў.

Не хутка апынуліся мы, не прабачаныя, але пераведзеныя са статусу злачынцаў у статус падазраваемых, у хаце Пятра Піліпавіча і займелі гонар пад незадаволенае ціканне «ходзікаў» з гірай-шышкай сузіраць старыя фотаздымкі, на якіх ратуша была яшчэ ў сапраўдным змрочным абліччы.

— Гадзіннікі знайшліся глыбока ў лёхах...— апавядаў Калейка, раскладаючы фотаздымкі, нібыта пасьянс, на белай цыраце з выявамі брунатных самавараў і бублікаў, што засцілала круглы старасвецкі стол.— Час быў стракаты. То немцы наступаюць, то расейцы, то бальшавікі... Як зграі ваўчыныя — прабягуць, паабкусваюць усё, што можна... Сёння аднаго ставяць да сценкі, ягоны ідэйны вораг радуецца. Заўтра вешаюць таго, хто ўчора радаваўся. І вось яны, ляжаць побач, на заараных могілках. Урэшце палякі прыйшлі, усходнія крэсы ўмацоўваць. Палова мястэчка акаталічаная. Па-польску намагаюцца «пшэкаць», на праваслаўных суседзяў — з пагардай: «Мужыччэ». Вось палякі і пачалі вежу абшукваць. Нейкі дурань данёс, што там бальшавікі зброю схавалі. Мой бацька яшчэ падлеткам бачыў... Разламалі падлогу, адразу думалі — труны ўнізе... Потым разабраліся: гадзіннікі. Стаялі ўкруг, страшныя, счарнелыя, нібыта спавядальні. Вежа — на ўзгорку, лёхі сухія, вось і ацалелі. У 39-м, калі саветы прыйшлі, польскі паручнік тыя гадзіннікі забраў, на калёсы — і звёз, як толькі страляніна ўсчалася. Адзін толькі гадзіннік пакінуў — яго Баркун, дзед вашага Аркадзя, прыўлашчыў, пакой камбеду прыкрасіць. На тым гадзінніку смерць каралю галаву адсякала. Здаецца, унуку той гадзіннік перайшоў... Бо наведваў мяне і той унук... Таксама пра гадзіннікі распытваўся. Ды яшчэ радавод свой удакладняў.

— Дык ягоны ж продак быў тутэйшым рыцарам, соцкім яшчэ ў 15 стагоддзі! — прадэманстравала я сваю эрудыцыю. Пётр Піліпавіч суха засмяяўся.

— «Рыцар!» Паслугачы і каты яны былі з пакалення ў пакаленне, у 19 стагоддзі адзін з Баркуноў паўстанцаў Каліноўскага вешаў. Род занепадаў, як Богам пакараны. Дзіва што Баркун стаў старшынёй бядняцкага камітэту — шчанюком яшчэ быў, але ўжо гарлапан, якіх мала. Так я вашаму Аркадзю і сказаў. Ён толькі дзвярыма ляснуў і пайшоў, як мыла з’еўшы.

— А ці не заўважылі ў тых лёхах, калі гадзіннікі знайшлі, чагосьці яшчэ, няхай нязначнай, дзіўнай рэчы? — настойліва спытаў Юрась.— Успомніце, калі ласка...

Калейка паціснуў плячыма.

— Ну каб я сам там прысутнічаў, дык нешта, можа, і згадаў бы. Але я тады яшчэ на свет не нарадзіўся. Вось студню бачыў, калі аднойчы ў маленстве залез у тыя лёхі. Атрымаў пасля ўдома лупцоўкі добрай. А яшчэ, бацька казаў, срэбны сярпок знайшоўся...

— Які сярпок? — напружана перапытаў Юрась.

— Ну Бог яго ведае... Скрутак ля гадзіннікаў валяўся, бацька дамоў цішком забраў. У скрутку і быў срэбны сярпок ды пабітае шкло. Звычайнае шкло, празрыстыя аскалёпачкі... Ад вазы нейкай, мусіць. Гэты сярпок потым маці ў вайну на авёс выменяла. І добра... Не хацелася б мець у доме нейкую рэч з праклятай вежы...

— А чаму яна праклятая? Няўжо вы верыце, што ў ёй сапраўды была замураваная смерць? — не выцерпела я.

Калейка памаўчаў, падціснуўшы вусны.

— Смерць з гэтай вежы сапраўды не вылазіць. У вайну там двух партызанаў расстралялі... У рэвалюцыю аднаго пана замкнулі, галоднай смерцю замардавалі... Пан, праўда, люты быў, жыў, нібыта прыгон ніхто не адмяняў — дзяўчатак вясковых у прыслугі наймаў, запалохваў, гвалціў... А ёсць і яшчэ нешта, даўнейшае.

Калейка павагаўся, ягоныя вочы падазрона прайшліся па нашых тварах.

— Вось...

Стары дастаў яшчэ нейкую папку. Я ўбачыла знаёмыя гравюры, а таксама некалькі новых. Былы настаўнік беражліва ўзяў адну з іх у рукі.

— Каму ні расказваў з гісторыкаў, на смех мяне падымаюць. Маўляў, не было такога на Беларусі... А я ўпэўнены — тут гэта адбывалася, вакол нашай ратушы. Параўнайце — той самы будынак, што і на фотаздымках!

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)