Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 156
Перейти на страницу:

Ён працягнуў манету галоўнаму са стражнікаў, які, здзекліва рагочучы i прадчуваючы вясёлую хвіліну, падміргваў сваім хаўруснікам. Працягнуў i ўпіўся ў яго позіркам.

— Ты, Аль-Джасас, не ашукаеш мяне, хаця i лічыш паршывым парсам, магам! Ты дасі мне ляпёшку — толькі адну ляпёшку,— каб я змог есці не здыхляціну, а святы хлеб, які гэтак жа дарагі мне, як i табе, мусульманіну, унуку бедуіна!

Здзеклівая ўсмешка спаўзла з твару Аль-Джасаса. Ён машынальна ўзяў манету ў адзін фельс, стаяў, не адрываючы вачэй ад дзівоснага палонніка. I Алекса глядзеў не міргаючы.

— Дай хутчэй мне ляпёшку, i я налезу назад у зіндан!

— Дайце яму! — Аль-Джасас махнуў рукой, i вартаўнік хуценька расхінуў белую тканіну, падаў Алексу вялікую ляпёшку, пасыпаную кунжутам.

— Дзякуй, бацька,— пакланіўся Алекса пажылому стражніку. — Дзякуй i прымі параду: еш смажапую саранчу з-пад возера Кацірані! Тады ты, магчыма, пражывеш болей чым год, іначай вадзянка цябе даканае!

Рука стражніка здрыганулася, цёмныя, апухлыя векі затрапяталі, ён міжволі выпрастаўся.

— Наш лекар адмовіўся ад мяне, а ты, бадзяга, ведаеш, што ў мяне вадзянка? Адкуль?

— Не трэба дзесяць пар вачэй, каб убачыць твой апухлы жывот i чорныя цені пад вачамі! Яшчэ раз кажу табе — не праводзь ночы над чашай з віном, а еш смажаную саранчу, i толькі з возера Кацірані!

I ён узяўся за драбіны.

— Эй, ты, паслухай!..— нерашуча аклікнуў яго старэйшы стражнік. Алекса абярнуўся, глядзеў моўчкі.

— Ты адкуль ведаеш, што мяне клічуць Аль-Джасасам i што я ўнук бедуіна?

— Мне падказалі зоркі,— спакойна адказаў Алекса i паглядзеў прама ў вочы Аль-Джасасу.— Яны, праўда, амаль што тут не бачныя, але ўсё-такі нешта можна зразумець, асабліва калі не спаць усю ноч у вашым смярдзючым зіндане.

— Калі ты ведаеш, аб чым гавораць зоркі, чаму ж не выберашся з цямніцы? — усё яшчэ здзекліва, але з пэўным адценнем павагі запытаўся пажылы стражнік.— Мы, якія не ўмеем гэтага, трымаем цябе пад аховай, ты ў нашай уладзе.

— Мухамед таксама бег ад ворагаў, хаваўся ад тых, хто хацеў яго забіць, хаця ён ведаў, што не памрэ. Я паступаю гэтак жа, хаця я бедны лекар, які вылечыў хворага мусульманіна i за гэта атрымаў вось такую падзяку.

Стражнікі пашапталіся, пасля адзін з ix выступіў наперад:

— Калі ты ведаеш, чым можна дапамагчы хвораму, падкажы мне, чаму ў мяне хістаюцца зубы, як гнілыя падпоркі, i што можна зрабіць, каб яны зноў сталі моцнымі?

— Я змог бы даць табе лекі, але для гэтага мне трэба мець міскаль ружавай вады, пчалінага воску i горнай смалы. I магчымасць добра ўсё вымераць так, каб лекі памаглі, а не пашкодзілі. А для таго патрэбна, каб душа была спакойнай i не абцяжаранай клопатамі i мукамі. Тут жа нічога гэтага няма.

I ён зноў накіраваўся да лесвіцы. Стражнікі стаялі, аслупянела глядзелі, як ён спакойна спускаўся ўніз.

Але не прайшло i гадзіны, як яго зноў выклікалі наверх. Аль-Джасас адвёў яго ў цесны, без вокнаў, закуток, дзе стаяла лава-супа. Калісьці тут, відаць, быў пакойчык для допытаў i катаванняў: у сцяне віднеўся тоўсты металічны круг, побач — i ржавы ланцуг. У кутку стаяла жароўня з вуголлем, накрытым даўнім пылам.

— Будзеш тут жыць...— сказаў яму Аль-Джасас.— Будзеш тут жыць i — рабіць лекі. За гэта мы будзем карміць цябе i нават час ад часу частаваць віном, а магчыма, i прыводзіць жанчыну. Але ніводная душа не павінна ведаць пра цябе, бо для іншых ты даўно памёр. Калі ты будзеш паслухмяным, праз нейкі час мы выпусцім цябе, у імя Алаха вялікага i міласэрнага. А цяпер — вось табе воск, смала, вада з ружаў i памеранца. Рабі лекі для Ізмаіла, а там пабачым!

Алекса зразумеў — яны вырашылі зрабіць з яго ўласпага нявольніка, каб разам карыстацца вынікамі яго работы. Ён агледзеўся. Тут таксама турма, але яна хаця б не ўнізе, адкуль вылезці немагчыма. Воля тут бліжэй — яна вось за гэтымі зачыненымі дзвярамі. Можа, дапаможа яму Велес, i некалі адчыняцца дзверы, выведуць яго адсюль!

Пацягнуліся дні, доўгія, але занятыя работай. Стражнікі час ад часу прыводзілі ў памяшканне людзей з бліжэйшых кішлакоў. Аль-Джасас аглядаў ix, выпытваў прызнакі хваробы. Алекса, прыкуты тоўстым ланцугом, сядзеў за адчыненымі дзвярамі, глядзеў у шчыліну, слухаў. Пасля дзверы зачыняліся, яму прыносілі ўсё патрэбнае для прыгатавання лекаў, i ён расціраў у белай ступцы міндаль, воск, арэхі, настойваў ваду на кветках, гатаваў адвары. Цэлымі днямі, прыкуты ланцугом за нагу так, што ледзь даставаў да парога, ён сядзеў над сталом, раздумваў, парыў травы. Пакойчык ягоны змяніўся, у ім запахла жылым, пыл быў старанна вымецены стражнікамі, якія, паступова атрымліваючы ўсё большыя даходы, бераглі Алексу, як бераглі б пародзістую жывёліну. Хворых прыходзіла пад зіндан усё болей, Аль-Джасас рабіўся ўсё таўсцейшым... Алекса аднойчы пацікавіўся, чаму сюды ні разу не заглядаў кадзі — суддзя. Што ж ён, не ведае, што зіндан стаў Мекай для навакольных хворых? Але маладзенькі стражнік, які заўсёды захоплена глядзеў на яго, назіраючы за таямнічымі рухамі налонніка, шэптам, касавурачыся на дзверы, расказаў, што суддзя атрымлівае сваю долю з даходаў i таму нічога не заўважае. Бярэ i мула, які аднойчы ў мячэці сказаў, што на стражніка Аль-Джасаса лягло блаславенне Ллаха i ён атрымаў ад нябёсаў падарунак — разумець таямніцы хвароб.

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)