Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 213
Перейти на страницу:

— Тыдзень таму я яшчэ не была ўпэўненая… Але цяпер ведаю дакладна. Памятай — у цябе будзе нашчадак у нашым часе. З гэтым табе зро­біцца лягчэй паміраць, каханы.

Скаловіч стрымаў уздых — ён жа чэмпіён па хаваньні эмоцыяў! — і пацалаваў яе далоні.

— Дзякуй… З гэтым веданьнем мне лёгка памрэцца. І… прабач… Калі зможаш… Бо я не магу зрабіць іначай.

Адхінуў Далілу… Абвёў нас позіркам цёмных, як вада ў віры, вачэй, усьміхнуўся — на гэты раз без прымешку сарказму, а весела, нават гарэзна, падняў руку…

— Паспрабую забіць нягодніка. Будуйце тут Альбарутэнію!

І зрабіў крок… Мне падалося на хвілю, што бачу — ці і праўда ўбачыла? — кабінет са сьценамі, пафарбаванымі ў цьмяны зялёны колер, нерухомыя постаці ў мундзірах… І яшчэ падалося, што на запясьці рукі Скаловіча, узьнятай у разьвітальным жэсьце, праступіў крывавы шнар, які зажыў амаль два месяцы таму. Потым відовішча пачало расплывацца, як адбітак на паверхні вады, у якую кінулі камень. Апошняе, што заўважылася — высокая чорная постаць хіснулася і пачала падаць.

Ну так. Калі да цябе ў адно імгненьне вяртаюцца наноў усе твае раны, пераломы і пабоі ў такой колькасьці, якім бы трывушчым ні быў — болевы шок забясьпечаны.

Кола замкнулася.

Перад вачыма зноў была толькі сьцяна, абклееная шпалерамі з выцьвілымі ружамі.

І нават апошні прусак у гэтай хаце мог бы пацьвердзіць, што болей ніхто праз гэтую сьцяну ня пройдзе. Нешта нябачнае, трывожнае пакінула пакой.

— Ты што, праўду яму сказала? Пра нашчадка? — здушаным голасам прамовіў Макс да Далілы.

Тая не абцяжарылася адказам, павярнулася да нас.

— Усё. Пакуйце рэчы.

І рушыла з пакою. Танклявая, гнуткая, прыгожая… Моцная.

Яна ня будзе плакаць пры нас. Факт.

Апошняя гаспадыня гэтай хаты маўчала дзесьці на кухні, дождж дваццаць першага стагоддзя барабаніў у брудныя шыбы, на старых могілках дагаралі сьвечкі Дзядоў…

А Едрусь раптам пацягнуўся па сваю апошнюю, непрададзеную, гітару, пяшчотна пагладзіў яе, нібы вітаўся або прасіў прабачэньня, што яна засталася без сябровак, крануў струны…

Гіене баяцца, сабаку вішчаць, Сьвіньні рыцца ў гноі сваім. А льву патрэбны калючы гушчар, Родны край і свабода ў ім.

Я пазнала песьню на словы Караткевіча, якую чула падчас апошняга фэсту. Едрусь што, звар’яцеў, сьпяваць у такі момант?

П’ю за тое, каб нам сярод родных лясоў Не вішчаць, не дрыжэць, не крывіць. Бо ўсе мы тут — не з гіен і ня з псоў, Бо мы — сапраўднай крыві.

Генусь адняў рукі ад твару, — на шчоках засталіся мокрыя сьляды. Макс сумна схаваў дыктафон у кішэню і ўтаропіўся ў столь, якую так часта вывучаў позіркам наш нядаўні госьць…

І таму давайце за ворагаў піць, І за імі сатканую сець. Бо ім ня дадзена нас палюбіць, І ня дадзена нас зразумець.

Што ж… Зьняволеныя ў “амерыканцы” паэты таксама сьпявалі — пакуль ім не паадбівалі лёгкія… А ў хаце, што згубілася пасярод змрочнага гарадскога лістападу, высноўваліся кашчунныя для рамантыкаў словы пра нашых ворагаў.

Божа! Дам ім даўжэй пражыць, Хай спаўна адтрубяць свой час. Хай да самай апошняй нашай мяжы Будуць яны ў нас. Божа! Ты скінуў іх нам, як дары, І мы славім мудрасьць тваю. Бо яны нас будзяць яшчэ на зары І рана заснуць не даюць. І ўстаем, і арэм мы нашы палі, Пакуль не апусьціцца змрок. І мы ўстаем, і зброю сталім, Слова сталім, і радок.

Я душылася плачам, як у далёкім дзяцінстве, калі бацькі згубілі мяне ў купальскім лесе.

Даруй ім, яны пакараныя й так, Даруй — хоць на гэты раз. Бо розуму ў іх — як сьлёз у ката, І ня могуць пазычыць у нас. І даруй нам, што сеем мы ў душах іх жах, Як скачком бяром частакол. Што даводзіцца ім дрыжаць у дамах, Пакуль гойсае леў вакол.

Зьбялелая Даліла выйшла з кухні — неверагодна, але ў гэтае імгненьне яе гожыя рысы чымсьці нагадалі мне рысы Скаловіча, — падышла да сьцяны, перахрысьцілася на абраз Маці Божай Адзігітрыі (такога я дагэтуль за сяброўкай не заўважала!) і асьцярожна зьняла яго.

Эпілог 1

Урывак з успамінаў загадчыка кафедры неарганічнай хіміі

Сарбонскага універсітэта (1923-1941 гг.) прафесара П’ера дэ Тэр’е

пра паездку групы еўрапейскіх вучоных у Савецкі Саюз (жнівень 1933 г.).

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)