Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 209
Перейти на страницу:

Апантаную дзяўчыну войт хацеў адправіць у кляштар. Але біскуп запярэчыў. Ён прыехаў адтуль, дзе з ведзьмакамі размаўлялі толькі на мове агню і жалеза. У зале войтаўскага дома, без белай ружы над уваходам, зусім не было відаць старавежцаў, якія ведалі б Анэту і заступіліся. Тыя, што ацалелі ад пошасці і шалу, і не пайшлі на вежу разам з карачунцамі, цяпер сядзелі па дамах, дзякуючы Госпаду за цуд, за падараваныя гады ў гэтым не лепшым са светаў, але не страшнейшым за смерць. Паміж горшым і яшчэ горшым заўсёды з’яўляецца маленечкі светлы пасак выбару, які дазваляе прымірыцца з сабой і светам. Не знайшлося рыцара, які б пайшоў дзеля вядзьмаркі на Божы суд — на рысталішча да смяротнага сыходу...

Але прысутныя былі ліцвіны, і ў іхнім звычаі не значылася смажаніна з чалавечыны. Хай прыедзе з Наваградка мітрапаліт, ён і рассудзіць... Біскуп зразумеў, што лепей саступіць. Але не ў тым, што прыслужніца шатану застанецца жыць і паганіць сваім дыханнем Божы свет. Як без ачышчальнага агню прывесці грэшную душу на суд да Госпада?

Княскі блазан Карэйва прапанаваў іншае... Замураваць вядзьмарку разам з д’ябальскімі гадзіннікамі ў вежы. Некаторыя казалі — лепей было б дзеўцы проста адсячы галаву і пахаваць асобна ад цела — каб не перакінулася мёртвая вядзьмарка ў вурдалака.

Вежа паслужыла зброяй нячысціка. Збеглы лекар ператварыў пачэсную ратушу ў котлішча злой сілы, у саміх мурах пасяліў сваё чараўніцтва — не адчысціш. Хто з добрых хрысціянаў насмеліцца рызыкаваць там сваёй вечнай душой? Праклятая вежа... Над ёй больш не лунаў сцяг вольнага горада, зачыненыя шыбы запячаталі знакамі святога крыжа. Дзверы заклалі цэглай і таксама накрэслілі крыжы. Ніхто болей, акрым начных ценяў, не мусіў заходзіць сюды, дзе ў скляпенні спачывалі д’ябальскія гадзіннікі Бернацоні, а побач — замураваная жыўцом маладая залатавалосая вядзьмарка.

Цемра... Акрапі мя ісопам, і ачышчуся... Цішыня...

Смерць, так доўга ты бегла за мной... Цяпер, калі ты не пудзіла, а жаданая госця, сядзіш наводдаль, не спяшаешся, і нават у адсутнасці святла я бачу тваю ўсмешку.

Калі доўга ўглядацца ў цемру, у ёй пачынаюць варушыцца шэрыя змеі... Залацістыя змеі... Чырвоныя змеі... Кубло, падобнае да таго, на Клескуновым свяце. Здаецца, нібыта водбліскі пякельнага агню трапляюць сюды. Вось гэтыя водбліскі ўсё ярчэй... Ярчэй... Нібыта ў каменную яміну падымаецца самое пекла...

Са студні высунулася рука, якая трымала паходню. Потым паказаўся звыродлівы насмешны твар. Княскі блазан Карэйва спрытна выскачыў з каменнай яміны.

— Ну, як, ці лягчэй было паміраць другі раз, Ядзерка?

Анэта, якая сядзела скурчыўшыся на халоднай падлозе, прамовіла, як у сне:

— Я не ведаю, ці я памерла... Ці жывая...

— Хе-хе-хе! — затросся блазан ад невясёлага смеху.— Што ёсць жыццё, і што ёсць смерць? Хвост і галава адной змяі. Я таксама калісьці памёр для людзей. Калі паміраеш для свету — набываеш волю, Ядзерка. Таму выбірай. Я магу адвезці цябе ў Кракаў. Няма каму пазнаць цябе, ты набудзеш новае імя, станеш вольнай і багатай і забудзешся на карагоды смерці. У маіх сілах зрабіць гэта для цябе — у памяць пра маё ўласнае страчанае каханне. Ёсць і другі шлях — уваскрэснуць у Госпадзе... Калі захочаш, я адвязу цябе ў кляштар, Анэта, як ты колісь прасіла.

Дзяўчына павольна ўзнялася.

— Я выбіраю шлях да Госпада.

Бывай, Старавежск, слаўнае вольнае места... Цябе больш няма... І мяне няма.

Я ніколі не вярнуся сюды.

* * *

Ратуша з яркім чырвоным дахам стаяла пасярод прыцярушанага снегам пляца, як на каляднай паштоўцы, і здавалася, нібыта з будынка зараз выйдуць «красналюдкі», гномы ў чырвоных шапачках ды весела запяюць на тырольскі манер...

Але ля вежы спыніліся тры іншамаркі, урачыстыя, нібыта шаўковы цыліндр ды фрак лорда віктарыянскай эпохі — ані драпінкі на бліскучай паверхні, трымайся на адлегласці, плябей. І сапраўды — ля спакусных машын не круцілася нават усюдыісная старавежская малеча.

Я стаяла на ганку нядаўна збудаванай кавярні, адной з тых, што мусілі абслугоўваць будучы натоўп турыстаў, і з-за абліцаванай шэрым каменем калоны назірала за гасцямі, што кіраваліся ў вежу. Калыванаў вёў пад ручку ўдаву Баркуна, захутаную ў чорнае футра, аздобленае белымі хвосцікамі не ведаю ўжо якой жывёлінкі. Квадратны Янчын, як заўсёды, энергічна размахваў рукамі, і нават здалёк быў чуцён ягоны нізкі голас. Элегантны Макс у белай дублёнцы... Вядома, былі і ахоўнікі вяльможных асобаў, усё тыя ж Ігар і Анатоль. Іхняе прызначэнне было відаць нават таму, хто першы раз іх бачыў, як адразу пазнаецца смяротнае прызначэнне зброі. А вось і Юрась... У нехлямяжай куртцы з паднятым каўняром, у светлай вязанай шапцы... Зусім інакшы сярод кампаніі. Небяспечна інакшы. У мяне зашчыміла ў грудзях. Юрась затрымаўся перад уваходам у вежу, агледзеў пляц... Мяне ён убачыць не мог, але падалося, што ягоны позірк запыніўся там, дзе я стаяла.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)