Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 209
Перейти на страницу:

Мне зноў давялося напружвацца.

— Пераклала... Але я б хацела расказаць пра гэта пры асабістай сустрэчы.

Юрась зноў памаўчаў, але, калі загаварыў, голас ягоны гучаў зусім спакойна.

— А я б не хацеў, каб ты зноў сутыкалася з гэтымі людзьмі.

Я запэўніла, што маю сказаць нешта важнае.

— Ну, хіба на нейтральнай тэрыторыі? — няўпэўнена прамовіў Юрась.— Назаўтра я папрасіўся ехаць у Старавежск, глядзець, як гадзіннікі ў ратушы размяшчаюцца. Пастараюся там застацца адзін. Я не маю аніякага права цябе турбаваць... Але калі б ты пад’ехала на ранішнім аўтобусе...Там новая кавярня ёсць, насупраць вежы, з нейкай гатычнай назвай...

— Я прыеду.

Сказала — і сама здзівілася.

Таямніца выглядала небяспечна, быццам іржавы іспанскі бот. Як дзейнічалі гадзіннікі Бернацоні? Разбівалі розум, нібы шклянку? Быў у старажытным Мецы звон, з дапамогай якога каралі асуджаных. Прывязвалі да слупа на пляцоўцы званіцы, разгойдвалі доўгай вяроўкай язык звону... На дзясятым удары асуджаны страчваў слых, на сотым — у яго лілася з вушэй кроў. Дзвесце ўдараў — і чалавек назаўсёды ператвараўся ў «гародніну», як сказала б медсястрычка з клінікі «Гіпакрат». А яшчэ адзін звон, у іспанскім мястэчку Гарда, называлі «тарантэлай». Бо калі ён званіў, усім карцела прытанцоўваць. У старажытных кельтаў паэты-спевакі, філіды, лічыліся магамі, нават з маленства праходзілі дванаццацігадовае навучанне ў закрытых школах... Іспыт на званне майстра — выканаць тры песні: адну, ад якой плачуць, другую, ад якой смяюцца, трэцюю — якая ўганяе ў сон. Была і адмысловая песня-праклён, гламдзікін. Каму яе спяюць — у таго на твары выскокваюць тры рознакаляровыя болькі — ганьбы, сораму і абразы. А далей — смерць...

Я зноў і зноў спрабавала ўспомніць нешта са сваіх сноў. Відаць жа, што мая падсвядомасць у «змрокавым стане» больш паспяхова разгадвала загадкі. Нібыта я і чорны лекар стаялі ў цэнтры кола... Але гэта, бадай, усё, што мне ўдалося прыпомніць.

* * *

...Анэта пазірае праз іржавыя краты на вялікакняскі суд, і ёй здаецца, што гэта не яна замкнёная ў клетку, а панове суддзі, а яна проста наблізілася, каб разгледзець іх... Біскуп паклаў руку на сэрца, нібыта моліцца... А можа, слухае, ці ёсць яно ў яго, сэрца? Войт Лаўрын Рожа сядзіць такі змрочны, быццам яго прызначылі кіраваць могільнікам. Затое соцкі Баркун пераможна пазірае вакол, не прыбіраючы рукі з дзяржальна мяча, нібыта чакае нападу. Магчыма, на гэтым мячы — кроў старога Ляскевіча і маладога Радчыца, змяшаная з крывёю чужынцаў...

— Я буду сведчыць супроць цябе,— цёмны твар Марцэлі — побач, па той бок кратаў. Анэта ўздрыгвае — ці не першы раз яна чуе, як Марцэля размаўляе? Дзяўчына доўгі час думала, што старая — нямко.

— Чаму ты так са мной? — ціха прамаўляе Анэта.— Я не зрабіла табе нічога благога...

Марцэля глядзіць на дзяўчыну амаль абыякава — у яе вачах няма радасці, як у вачах гаспадыні, што выполвае гожыя валошкі са сваёй грады. Толькі пэўнасць, што так трэба рабіць.

— Ваш род мусіць згінуць.

— Чаму?

Старая нейкі час моўчкі варушыць вузкімі вуснамі, нібыта словы прыліплі да іх.

— Я была жрыцай.

— Што? — Анэта яшчэ не страціла здольнасці здзіўляцца.

Марцэля жорстка крывіць вусны.

— Нашае капішча месцілася за дзве вярсты адсюль. І малады Ляскевіч прыносіў Лялі галубоў і маладзенькіх авечак, і іншыя дарункі, якія належыць дарыць багіні кахання. Лель яго звалі... Лель блакітнавокі...

Анэта здагадваецца, пра якія дары гаворыць Марцэля, і не можа ўявіць бацьку побач з аголенай маладой дзяўчынай — магчыма, гэтай жа Марцэляй,— а вакол скача карагод, і грае шалёная музыка, і гудуць абцягнутыя ваўчынай скурай барабаны... Не, гэта немагчыма... Бацька — шчыры хрысціянін...

— Яго звабіла твая маці. Ён ахрысціўся і прадаў старых багоў. І прывёў на нашае капішча, пра якое ведалі толькі абранцы хрысціянскіх вояў... Я была зусім дзяўчынкай, і мяне пашкадавалі. Ахрысцілі... Далі іншае імя... І Ляскевіч узяў мяне ў свой дом прыслугай. А я была жрыцай! Я служыла толькі багам!

Твар жанчыны перакрывіўся нянавісцю. Анэта ўсвядоміла, што Марцэля не такая ўжо старая... А тая працягвала шаптаць, нібыта мінулагодні трыснёг варушыўся пад сіверам.

— Багі не даруюць. Яны пакаралі тваю маці... Яны — не я, бо іх воля праяўляецца ў зёлках, насычае іх жыццядайнай або смяротнай моцай. Я магла лёгка згасіць і тваё слабенькае жыццё — але волі багоў на гэта не было. Я сышла з вашага дому далей ад спакусы. А цяпер — усё будзе давершана.

Марцэля паклала руку на вялізны крыж, што вісеў на яе высахлых грудзях.

— Сёння я для ўсіх — праўдзівая хрысціянка, а ты — вядзьмарка! Запомні ж маё сапраўднае імя — і паўтарай яго, калі будзеш паміраць доўга і пакутліва: Марэна! Я — Марэна!

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)