Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 209
Перейти на страницу:

— А ты памаліся, папрасі Бога, каб табе хапіла тушы і памады! — шчыра параіла Пелагея.— Я заўсёды так раблю...

Я ўявіла, як звяртаюся да Госпада з просьбаю пра памаду... І мне стала так сорамна! Ну здароўя прасіць... Цярплівасці... Мудрасці... А то — пушачку замежнай памады! І ўвогуле, дзеля такой нявартай рэчы я губляю свой час, злуюся, кідаю цень на душу... Карацей, сышла я з чаргі. Так і жыву... Чэргі абыходзячы.

Маладзенькая медсястра, спакушаная маёй паўсотняй, дала мне белы халат і шапачку і нават прымусіла начапіць марлевую павязку. У калідоры я ўсвядоміла, чым усё-ткі адрозніваецца прыватная клініка ад дзяржаўнай. Не чысцінёй і абсталяваннем, а... пахам. Відаць, тут спецыяльна ўжывалі вохкія мыйныя сродкі, таму што ў калідоры пахла хвояй. Я ўспомніла свае знаходжанні ў бальніцы, вялізныя скураныя пантофлі, падобныя да раздушаных чарапах, з накрэмзаным алейнай фарбай нумарам аддзялення... Фланэлевы халацік «эканамічнага колеру»... Смурод хлоркі і бальнічнай ежы... Фу.

— Ну вось, пост нумар чатыры...— прашаптала мне мая спадарожніца.— Заходзіць ні ў якім разе нельга. Туды, акрамя галоўнага ўрача і медсястры, прымацаванай да паста, нікога не пускаюць. Паглядзіце праз шкло на вашую сваячку... І пойдзем, пакуль ніхто не заўважыў.

Стэла ляжала на ложку, падобным да прылады для катавання. Антураж быў адпаведны... Сюрэалістычны. Трубкі, па якіх у яе вены пералівалася нейкая празрыстая вадкасць... Страшны «гармонік», падобны да пачварна разрослай дзіцячай цацкі, рытмічна сціскаўся і распростваўся, ад яго ішоў гумавы шланг да маскі, што закрывала твар хворай... Штучныя лёгкія, здагадалася я. Збоку на экране беглі ламаныя лініі.

...Чорныя валасы, раскіданыя па падушцы, пакінуў ветрык... Але больш за ўсё мяне ўразіла рука Стэлы, у якую была ўторкнутая голка кропельніцы. Скура пажаўцелая, а пальцы нават з сінізной... Пазногці счарнелі...

— Кома,— прашаптала медсястра.— Такія, бывае, гадамі ляжаць. Адзін наш доктар лічыць, што яны ўсё чуюць, прымушае размаўляць, як з прытомнымі. А навошта? — Медсястра скрывіла сімпатычны тварык, на хвілю прыпадобніўшыся мульцяшнаму Трусіку.— Такіх хворых ведаеце, як персанал заве? «Гародніна!»

Што ж, я дапамагчы нічым не магу.

Унізе, у калідоры, што выходзіў у вестыбюль, я прысела ў самым цёмным куточку, каб трохі супакоіцца і пачакаць медсястрычку, якая, відаць, пачувала, што не цалкам адпрацавала свой ганарар і намовілася прынесці мне карысныя брашуркі пра наркаманію і яе наступствы, непрытомныя станы і падобныя сумныя рэчы.

У калідорах не было шматлюдна, але адчувалася звыклая працоўная мітусня. Удалечыні мільгалі фігуры ў белых халатах, нешта стукала.

— Цябе што, на чацвёрты пост прызначаюць, Кацярына? — пачуліся ціхія галасы з-за прыадчыненых дзвярэй побач, за якімі лілася вада і бразгалі невядомыя прылады.

— Не, на пяты.

— А-а, тады добра...

— А што такое?

— На чацвёртым пагана...

— Хворая зусім безнадзейная?

— Ды ўжо ж... Безнадзейней не бывае,— голас панізіўся да шэпту.— Мёртвая яна.

— Што?!!

— Ціха... Дакладна кажу — труп прывезлі з бальніцы хуткай дапамогі. Прыгожая такая дзеўка, з чорнымі валасамі. Наркаманка, ад перадазіроўкі загнулася. Фармалін ёй у вены напампавалі. А электроніка з суседнім боксам спараная.

— І навошта гэта?

— А ты меней пытайся... Камусьці трэба, каб гэтая дзеўка лічылася жывой. І ў мяне моцныя падазрэнні, што трэба гэта чалавечку не апошняму ў нашым паскудным свеце. Хто на чацвёртым пасту сядзіць — трайная аплата. За маўчанне. Але я кажу — не трэба мне дармовых грошай, лепей у гнілыя справы не лезці. Так што будуць прапаноўваць на чацвёрты — адкручвайся. Толькі выгляду не падавай, быццам нешта ведаеш. А то і ў нашай клініцы не адратуюць.

— А ты адкуль дазналася?

— Антонаўна, дай ёй Бог здароўя, папярэдзіла.

У калідоры пачуліся лёгкія крокі майго правадыра па медыцынскім пекле, уцялесненага ў асобе сімпатычнай медсястрычкі.

У маёй улюбёнай маленечкай кавярні, падобнай да куфра для перлінаў, замест перлінаў знаходзілася некалькі высокіх крэслаў, столік-палічка, тэлевізар пад столлю і бармен Жэня, які выдатна гатаваў каву па-турэцку. Жэня нават «касіў» пад турка, па-пірацку павязваючы галаву чырвонай хусткай і апранаючы кашулі з пальмамі. Але ад гэтага бармен — дабрадушная паўнаватая фізіяномія, вейкі светлыя, нібы выгаралі,— нагадваў англійскага півавара. Джэк Ячменнае Зерне.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)