Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 209
Перейти на страницу:

Убачыўшы ліст, Галіна Сцяпанаўна памякчэла. Усё-ткі прафесійны інтарэс.

— Цікавы дакумент. Надзвычай цікавы. Дарэчы, скапіраваны з арыгіналу, які захоўваецца ў Берлінскім гістарычным архіве. Пазнаю куточак іхняга штампа. Кажаце, працуеце над кнігай? Выдатна... Але баюся, што дакладна перакласці мне будзе цяжка. Пятнаццатае стагоддзе, дыялект...

Я ўпрасіла Галіну Сцяпанаўну, як магла, паспрабаваць перакласці зараз жа, ну хоць збольшага... Нават зрабіла спробу прапанаваць ганарар — але мая былая выкладчыца толькі кінула на мяне суровы погляд і пачала здымаць з паліцаў слоўнікі... Відаць, нешта ў маім выглядзе сведчыла наконт «справы жыцця і смерці».

Дзесьці праз гадзіну на аркушыку паперы быў запісаны тэкст, перасыпаны шматлікімі пытаннямі і пададзенымі ў дужках варыянтамі словаў.

— Чым так перакладаць, дык лепей не брацца...— абуралася Галіна Сцяпанаўна.— Гэта абсалютна непрафесійна! — былая выкладчыца не стала менш патрабавальнай да сябе. Але прачытала, што атрымалася.

«Яго высокасці курфюсту Фрыдрыху ІV Нюрнбергскаму... Вартыя найвялікшага захаплення справы (дзеянні?) Вашай светласці... і жалю высілкі (злачынствы? учынкі?) вашых ворагаў... Я, доктар Бернацоні, які скончыў Падуанскую акадэмію з найвышэйшымі ўхваламі прафесароў, абазнаны ў лекарскіх навуках, і навуцы чытаць (прадказваць?) зоры, і ў механіцы, здольны рабіць усялякія механізмы і штукарствы(?)... дзеля карысці святлейшых асобаў... знаходжуся ў нястачы і заняпадзе, бязвінна пераследуемы ганіцелямі і паклёпы церпячы... Валодаю, па Божае літасці, сакрэтам, як мудраму абараніцца ад шматлікіх ворагаў, прыводзячы іх да шаленства, наканаванага ім іх грахамі (лёсам?)... Калі Яго высокасць курфюст дасць згоду вылучыць мне штогадовае ўтрыманне ў дзвесце дукатаў, і ахвяруе дзеля вырабу (стварэння?) маіх дзівосных (нетутэйшых?) механізмаў яшчэ тры тысячы дукатаў, праз два гады я буду мець гонар паказаць, як дзейнічаюць (ходзяць?) мае машыны, якія пачнуць адлічваць час смерці для ворагаў Яго высокасці... Машыны мае многа дзівосаў (вытвараюць?). Які б сасуд, шкляны або парцалянавы ні паставіць у іх кола, ён будзе разбіты іх голасам. І гэтак станецца са злымі намерамі. Я падару майму пану ўладу над тысячамі (паганцаў?), і ніхто не зможа зайсці ў замак, дзе будуць працаваць мае машыны, бо яго будзе цягнуць да сябе... (танец? карагод?). Застаюся ў чаканні Вашага найлітасцівага рашэння...

Гервасі Луіджы Бернацоні, доктар».

— А гэта досыць тыповы тэкст для таго часу,— задумліва пракаментавала Галіна Сцяпанаўна. Заўважыўшы маё здзіўленне, патлумачыла: — Такіх вынаходнікаў у Еўропе было пры кожным двары... Леанарда да Вінчы на працу наймаўся, таксама дадаваў «прэс-рэліз»: «У мяне ёсць планы мастоў, вельмі лёгкіх і трывалых, надта прыдатных да пераносу... Я знайшоў спосабы, як зруйнаваць любую крэпасць або іншае ўмацаванне, калі яно, вядома, не збудаванае на скале... У мяне ёсць чарцяжы для вырабу гарматаў, надта зручных і лёгкіх у транспарціроўцы, з дапамогай якіх можна раскідваць маленькія камяні падобна граду... Я магу стварыць катапульту, балісту ці іншую машыну здзіўляючай моцы...» і гэтак далей. Прапаноўваў своеасаблівыя правобразы танкаў, верталётаў, падводных лодак...

— І што, Леанарда праўда ўсё гэта рабіў? — спытала я.

— Ніводзін уладар яму не паверыў. І аўтару гэтага ліста, я думаю, адмовілі...

На развітанне Галіна Сцяпанаўна ўручыла мне новую праграмку сваіх курсаў.

— Хоць на сустрэчу з нямецкімі паэтамі прыйдзіце... Калісьці ж цікавіліся.

І, уздыхнуўшы, парушыла еўрапейскую этыку не лезці ў чужыя прыватныя справы.

— Такой сур’ёзнай дзяўчынай вы былі, Ганна. Разумею, маладосць, эмоцыі, пачуцці... Але галаву губляць нельга. Калі, вядома, у ёй усё-ткі прысутнічае нейкі інтэлект.

Мая ўстрывожанасць, пэўна, за літоўскую вярсту відаць...

Тым больш атрыманыя звесткі спакою не дадалі.

А ўвечары патэлефанаваў Юрась.

— Ну як там Стэла?

Я сабралася з духам і дала цалкам праўдзівы адказ.

— Падобна, яна ў тым стане, што і была...

Юрась памаўчаў і задаў другое, не менш крызіснае, пытанне.

— А ліст ты пераклала?

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)