Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 209
Перейти на страницу:

Тут быў утульны прыцемак, спіртное не прадавалася, а бармен прызнаваў толькі лацінаамерыканскую музыку (хаця лагічней было б — турэцкую), і тэлевізар на поўную гучнасць не ўключаў. «Ай-йа-рррыба-йа-ррыба... Ё но сой марынэра, сой капітан...» Я не марак, я капітан — сцвярджаў невядомы лацінас, супадаючы ў памкненні адпавядаць сваёй выдуманай, прыснёнай Персоне з усім нашым грэшным светам... Толькі такія няўдачнікі, як я, могуць нудзець на адваротнае, здымаючы з сябе званне і лішнюю адказнасць.

Як я і спадзявалася, у кавярні, акрамя мяне, не было нікога. Па тэлевізары ішоў нейкі бразільскі серыял, перабіваючы задушэўнымі дыялогамі браваду самазванага капітана. Я няўважна паглядала на экран, дзе чарговая Анна-Марыя высвятляла з чарговым Маркам-Антоніем, што з імі было да страты памяці, і хто падмяніў іх дзіця, і дзе сапраўдны запавет багатага дзядзькі-плантатара. Я піла сваю каву, моцную, нібыта кроў цмока, глядзела ў шурпатую, стылізаваную пад старую драўніну, сцяну і спрабавала супакоіцца. Але на вочы ўвесьчасна наварочваліся слёзы. Я ўспамінала, як тонкія рукі мастачкі луналі над карцінай, якая выпроствала свае фарбы з першароднага белага хаосу. Як я вяла амаль непрытомную Стэлу з душа, а потым яна мне расказвала пра карціны Рэрыхаў. І як яна малявала на целе Юрася казачныя ўзоры, нібыта хацела ператварыць яго ў казачнага героя, Юрась цалаваў яе, а я, незаўважаная, назірала і страшэнна раўнавала... Бедная Стэла... А яшчэ ў грудзях маіх варушыўся халодны страх. Я, здаецца, магла адказаць на пытанне з размовы медсясцёр — навошта ўтойвалі, што Стэла памерла. Каб Юрась працягваў думаць, што жонку трэба ратаваць, і працягваў працу над д’ябальскімі гадзіннікамі. Час ад часу прывязуць яго, пакажуць відовішча за шкляной перагародкай... Няўжо мой былы муж такі «незаменны кадр»? Я ўспомніла словы Калыванава пра тое, што «нашыя самародкі ўсіх замежных у лапці абуюць». Што ж, магчыма Юрась быў для гаспадароў нечым накшталт бабкі-шаптухі, да якой звяртаюцца пасля таго, як дыпламаваныя дактары аказаліся бяссілымі. Я паведамлю яму пра Стэлу... Ён, вядома, адразу кіне працу і пачне гараваць. Ды яшчэ разборкі з гаспадарамі ўчыніць. Але я не думаю, што людзі, якія здольныя на падобныя «інсцэніроўкі», яго так проста адпусцяць. Знойдуць іншыя «спосабы ўздзеяння». Выходзіць, лепей маўчаць...

«Вы яшчэ варыце бялізну? Значыць, мы ідзем да вас!» — аптымістычна заблагаў тэлевізар.

Па расейскай праграме пачаліся навіны. «Алігарх Пётр Калыванаў балатуецца на пост губернатара,— абвясціў дыктар у прыемных інтэлігенцкіх акулярах з тонкай аправай, за якімі хаваліся маленькія нядобрыя вочы.— Калыванаў — вядомы мецэнат, у яго перадвыбарчай праграме шмат увагі ўдзелена сацыяльнаму боку. Але ягоны праціўнік, вядомы пісьменнік Васіль Засенін, паводле папярэдніх апытанняў, карыстаецца ў насельніцтва вобласці нашмат большай папулярнасцю».

Калыванаў усміхаўся на адкрыцці нейкай дабрачыннай бальніцы, ягоны супернік прамаўляў нешта пра вялікую рускую нацыю перад купкай вельмі сур’ёзных людзей працоўнага выгляду.

Мяне перасмыкнула. Мецэнаты... Калекцыянеры... І яшчэ на Беларусі кавалак ухапіць хочуць. А Стэла ляжыць пад страшнымі апаратамі, і душа яе беспрытульная, можа, б’ецца ў белыя сцены мецэнацкай клінікі, як заблукалы матыль...

Чаму столькі клопатаў вакол старых гадзіннікаў? Няўжо іх сярэднявечныя таямніцы нечага вартыя сёння? З-за чаго пакутуе Юрась? Я адчувала, што разгадка ад мяне блізка, літаральна пад носам. Я прыжмурыла вочы і пастаралася прыпомніць свае сны, у якіх часта з’яўляліся гадзіннікі. Усплывалі нейкія адрывістыя малюнкі. Гадзіннікі стаяць у коле... Лекар гаворыць: «Гэта зброя...» Можа, дарэмна я не прыслухалася да парады псіхатэрапеўта Макса і не запісала сваіх сноў? А ў рэальным жыцці трэба было б яшчэ пашукаць дакументаў...

А ліст, што папрасіў мяне перакласці Юрась! Як я магла забыць! Неадкладна адшукаць маю былую выкладчыцу Галіну Сцяпанаўну...

Калі я развітвалася з барменам, той падарыў мне спачувальны позірк.

— Што, спадарыня, «прадынамілі» вас? Не сумуйце, такая красуня не павінна сумаваць. Каханне мусіць даваць насалоду абаім, іначай яно не вартае кубачка кавы.

Я злосна ляпнула дзвярыма кавярні. Якая яму справа...

Галіна Сцяпанаўна, як і колісь, па-еўрапейску падцягнутая, у старасвецкім сарафане і блузцы, з кароткай стрыжкай, толькі яшчэ больш ссівелая, сустрэла мяне строга.

— Рада бачыць вас, Ганна Іванаўна. Даўно не заходзілі. Год... восем, мусіць?

Погляд праз акуляры быў надта афіцыйны. Галіна Сцяпанаўна мела права сердаваць. У свой час я цэлы год хадзіла на ейныя курсы, а патрапіць туды было нялёгка. Галіна Сцяпанаўна — перакладчыцкі «ас», часта ездзіла за мяжу, займалася мастацкім перакладам. Я аказалася здольнай вучаніцай і дзякуючы Галіне Сцяпанаўне ўдзельнічала ў конкурсе, і апынулася на студэнцкіх курсах у маленькім нямецкім гарадку пад Берлінам. Год у Нямеччыне мог стаць вызначальным для ўсяго майго жыцця... Але я вярнулася, дала нырца ў журналістыку і на Нямеччыну забылася.

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)