Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 156
Перейти на страницу:

Аказалася — памерла жонка Ашавазды Аната.

Прыйшлі старая абмывальшчыца i двое яе сыноў, што жылі наводдаль. Яны i панеслі жанчыну на пляцоўку вежы, а ззаду панура пляліся старэнькія жанчыны, спявалі хвалу вялікаму богу Ахурамазду, які забярэ да сябе чалавечую душу. Ашавазда ішоў за насілкамі п'яны i, да злосці шаноўных старэйшых, што позіркамі праводзілі працэсію, вясёлы. Праходзячы міма Алексы, падміргнуў яму, а стары Нармурад толькі плюнуў i пайшоў сабе ў дом.

I ўсё ж Алекса надзеў сінюю кабу, нібы i сапраўды памерла родзічка, i цэлы дзень бачыў, як паволі, па адным, збіралася над каменнай вежай груганнё i паволі прыплывалі вялізныя грыфы. Значыць, дэман Насуш уваншоў ужо ў цела нябожчыцы, яно было пячыстым i збірала іншых дэманаў. Алекса думаў пра цуда з агнём. Думкі плылі няўпэўнена. Можа, падалося ўчарашняе? Можа, увайшлі ў яго чары? Страшна!

Але ўначы, калі заснулі Апак i Нармурад, ён шчыльна завесіў тканым дыванком дзверы мехмонханы, заналіў каганец, атуліў яго рукамі так, каб было цёпла далоням. Зноў, як учора, уявіў сабе, як разгараецца кволы агеньчык, як успыхвае ў пакоі святло... Уяўляў да напружання, да поту на лбе. Але нічога не здаралася: усё гэтак жа спакойна цягнуўся ўверх жоўты язычок агню, ледзь

патрэскваў кнот.

Ён апусціў рукі. Значыць, усё прыдумка. Ашавазда пасмяяўся з яго. Можа, ён i сапраўды не чалавек? Можа, сам Ангра-Майн'ю глядзеў учора на Алексу i пасміхаўся, а пасля дзьмухнуў на каганец, i полымя апаліла далоні?!

I раптам адчуў, што агеньчык уздрыгнуў, пацягнуўся наверх, барзджэй затрашчаў кнот, i на імгненне полымя сапраўды ярка асвяціла пакой i згасла зноў.

Імгненне было доўгім. Усё праўда. Ёсць у ягоных руках нейкая таямнічая сіла. I значыць, трэба навучыцца ёю валодаць. Каб дапамагчы. Усім — Нармураду, Апак i тым, каму яшчэ можна памагчы...

Прайшло колькі часу, i далека пабегла ягоная слава як лекара па горных кішлаках. Не было цяпер дня, каб ля дзвярэй ix дома нехта не стукаўся, не прасіў дапамагчы. I не да Нармурада ішлі людзі, а да маладога Аль-Ісы, яго імкнуліся пабачыць i ад яго атрымаць палёгку. Патроху ў доме з'явіўся дастатак.

Стары Нармурад адносіўся да ўсяго гэтага памкліва. Hi зайздрасць, ні нядобрае пачуццё не азмрочвалі яго твару. Ён неяк незаўважна ператварыўся ў памочніка Алексы, рабіў лекі, паіў хворых. Сам жа Алекса цяпер часцей за ўсё «адкрываў» хваробу, называў яе. «Хвароба бывае рознаю,— казаў некалі яму Нармурад.— Адну відаць па пульсу, па дыханні хворага. Але ёсць хваробы, якія, нібы тонкія іголкі, запаўзаюць унутр, i паспрабуй знайдзі гэтую іголку!»

Алекса шукаў такія вось «іголкі». Жаўтлява-бледны твар, спацелыя рукі i хрыплы кашаль маглі яму гаварыць многае. Але калі чалавека прыносяць на насілках i ён не можа паварухнуць нагой ці рукой, а вочы ў яго ясныя i светлыя — што тады? Як вызначыць таямнічае, што прымушае руку ці нагу варушыцца, дзейнічаць? Як выганяць злога дэмана, што ўсяляецца ў хворага i робіць яго погляд варяцкім?

I ўсё ж ён намацваў, вучыўся лавіць той настрой, той стан, пры якім можна было як бы пераўвасабляцца ў чалавека, што ляжаў ці стагнаў перад ім. Тады, робячыся тым чалавекам, амаль беспамылкова адчуваў, дзе ўпілася i не дае жыць тая таямнічая «іголка», дзе пасяліўся злы дэман, што так мучыць жывое, прымушае яго пакутаваць i праклінаць свет. Мабед расказваў у храме:

— Калі чалавек праклінае жыццё, ён тым самым нібы адварочваецца ад светлых сіл, ад Агура-Мазды, i аддае сябе цёмнай, злой сіле. І тады радуюцца АнграМайн'ю i яго шэсць вялікіх дэмапаў зла: Андры, Эшма i іншыя.

— Вось таму,- вучыў некалі Нармурад,- калі мы дапамагаем выбавіцца ад злога духа, мы вяртаем чалавека светлым агурам — духам дабрыні i святла. Вось чаму лекар стаіць на пачэсным месцы пасля жраца-мабеда.

Адолець духаў зла i вылечыць хворага ўдавалася Алексу не заўсёды. Часта ён бачыў на тварах людзей пячатку смерці ды мог толькі палегчыць ім апошнія хвіліны на зямлі. Але i гэтага было дастаткова, каб людзі ўсё часцей успрымалi яго, як аднаго са светлых духаў — ізедаў, што сышлі на зямлю, каб дапамагаць смяротным. Нават Нармурад часам глядзеў на яго са страхам i замілаваннем.

— За што Агура-Мазда выбраў мяне, каб я выратаваў цябе ад смерці? — аднойчы сказаў ён.— Думаецца мне, што я памру легка. Чым болей чалавека абцяжарваюць грахі i цёмныя справы, тым цяжэй яму паміраць. А ты мяне выкупіў... Так, выкупіў! — з сілай паўтарыў ён, але пасля закашляўся, доўга не мог супакоіцца.

— Сын мой,— закончыў нарэшце,— я памру шчасліва толькі пасля таго, як аддам табе Апак.

1 ... 70 71 72 73 74 75 76 77 78 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)