Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 156
Перейти на страницу:

Яныні аб чым не пыталіся. Ды i нашто?

Нармурад прыняў смерць моўчкі. Ён толькі паспеў сваім целам закрыць Апак, якая, шалёна крычучы, паспрабавала вырваць меч з рук воіна з белымі ва'чамі. Першы ўдар прыйшоўся па старым лекару, астатнія — на маладой жанчыне, якая паспела-такі вострымі кіпцюрамі разадраць шчаку воіна i садраць з яго кашулю.

— Дарэмна,— заўважыў нехта з паплечнікаў, гледзячы на распасцёртыя, залітыя крывёй целы,— яе можна было б прадаць, здаецца, яна прыгожая.

— Сапраўды, за яе маглі б даць многа,— са шкадаваннем сказаў i забойца.— Але ж хіба можна нешта разгледзець у такой гарачцы? Затое на ёй дарагія маністы. Прадам ix, i яны акупяць ўсё, што ў гэтым доме.

— А вось кніга!

— О, гэта добра. Кніга напісана па-арабску? За яе можна атрымаць нават некалькі дынараў!

На шчасліўчыка глядзелі з зайздрасцю. Шукалі. Але знайшлі яшчэ некалькі мяхоў з травамі i пергамент з незразумелымі знакамі. Раз'юшаныя, склалі ix пасярэдзіне дома i, адыходзячы, падпалілі.

I нават у шалёным полымі, у трэску i копаці можна было, калі спыніцца, адчуць тонкі i востры пах горнага палыну...

Але i спыняцца, i дыхаць гэтым водарам не было каму...

Алекса вяртаўся дадому на світанку. Ён i сапраўды выратаваў хворага, які трызніў ужо цэлы тыдзень i жыццё якога было блізка да запаветнага моста цераз бездань, што аддзяляе мёртвых ад жывых.

Але Алексу ўдалося падтрымаць кволы агонь жыцця, што ўпарта не хацеў згасаць у магутным целе ганчара, i той нарэшце ачуняў i папрасіў піць.

Плата была шчодрай. Гаспадара шанавалі i любілі ў доме. Алексу нагрузілі ячменем i мукой, уручылі скрутак кітайскага шоўку i духмяныя палачкі з сандалавага дрэва.

Ён ехаў i думаў, як узрадуецца Апак i якую сукенку зробіць сабе з тонкай, амаль празрыстай тканіны, ад якой слаба пахла водарам далёкіх краін.

Ён вёз i надарунак для Нармурада — трохі гашышу, каб мог стары лекар удосталь курыць кальян i аддавацца нязбытным марам, якія так упрыгожваюць жыццё.

...A знайшоў абгарэлы кішлак, некалькі ўдоў i дзяцей i на месцы свайго дома толькі груду гліны i абгарэлых бэлек.

I пахла, да жаху востра пахла горным палыном.

I раўнадушна свяціла ранняе сонца.

I бегаў па галавешках звар'яцелы Спітагд, галасіў свае, i скакаў, i плакаў...

Алекса доўга сядзеў каля папялішча, не зважаючы на плач i енкі, што чуліся ля іншых дамоў. Пасля, абдзіраючы рукі, стаў пераварочваць чорныя, патрэсканыя, пабітыя цагліны.

Тры дні ён капаў, забыўшыся на стому, упарта сціснуўшы вусны i час ад часу прыпадаючы перасохлым ротам да карца з вадою.

Тонкія костачкі Апак абярнуў узорыстым, колеру завялай травы шоўкам i пахаваў каля дому, выкапаўшы i пасадзіўшы ля магілы лазу.

Не было каму гневацца i абурацца такім святатацтвам. Не было каму жахацца i глядзець, што сам ён уласнаручна перанёс астанкі Нармурада i Ашавазды да каменнай дахмы, дзе ўжо ляжалі косці блізкіх, адкапаныя роднымі. Целы пачалі смуродзець ад гарачыні. Уцалелыя людзі таксама неслі мёртвых самі, бо гэтак жа, як i іншыя, быў разбіты i спалены дом хавальшчыцы трупаў.

А пасля Алекса вырваў у агародзе некалькі дыняў, паклаў ячмень i муку ў торбу i пайшоў з кішлака.

Людзі праводзілі яго позіркамі, але ніхто не сказаў ні слова. Толькі адна з жанчын неўзабаве дагнала яго i аддала яшчэ адну торбу. Ён зазірнуў у яе. Там ляжалі цвёрдыя сыры, кавалкі мёду i халат. Жанчына глядзела на яго пакорліва i самотна, на шыі ў яе быў відзён шнар — калісьці стары Нармурад рэзаў яе абсідзіянавым нажом, выдаляючы гнайнік, а ён, Алекса, дапамагаў. Шнар быў ружовы, цёмная жыла няроўна пульсавала. Вусны жанчыны был i журботна сцятыя. Слёзы навярнуліся на вочы Алексу. Ён моўчкі ўскінуў торбу на плячо, пайшоў, ужо не азіраючыся, таму што ззаду не было нічога.

Нічога. Толькі спалены кішлак i некалькі прывідаў.

Жыхары ніжняга кішлака глядзелі на яго варожа. A колькі ix прыходзіла лячыцца! Ён бачыў, як адзін з мужчын пацягнуўся да нажа, што вісеў на доўгім скураным поясе, але другі, старэйшы, нешта сказаў — i мужчина, трымаючы нож, скалячы белыя, як часнок, зубы, матляў лязом, шырока ўсміхаўся, гледзячы на Алексу. Той прайшоў міма, пануры, ca страшным тварам, i дзеці што спачатку беглі за ім, дражнячыся, хутка адсталі i вярнуліся збянтэжанымі.

Першую ноч правёў у памятнай пячоры, дзе калісьці Лпак выхадзіла яго. Ляжаў, думаючы пра тое, што, можа, які-небудзь магутны звер зноў упадабаў гэтую пячору для жылля, але, калі прыйдзе, сустрэне тут смерць, бо З ix двух будзе мацнейшым Алекса. Ён адчуваў у сабе сілы намерацца злосцю i гневам з усім светам, але помсціць не было каму — хіба што дабірацца да самога эміра, але i сам эмір быў толькі часцінкай таго сусветнага зла, якое абавязкова ўмешвалася ў справы i лёсы людзей. «Для чаго, дзеля чаго так адбываецца? — пакутліва думаў ён, гледзячы, як у знаёмай дзірцы паказваецца зорка i паступова, непрыкметна для вока знікае, каб уступіць месца новай.— Навошта чалавеку столькі выпрабаванняў, i чаму адны людзі жывуць спакойна, усё ў ix цячэ роўна i гладка, i ўвесь свой век яны жывуць, як сляпыя кацяняты, a другія пакутуюць, губляюць блізкіх, а неба раўнадушна глядзіць на ўсіх, i няма каму скардзіцца...»

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)