Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 156
Перейти на страницу:

Світала, калі Нармурад павёў маладых у асобны пакой, прыгатаваны старэйшымі жанчынамі. Сціплы паксйчык было не пазнаць: увесь завешаны каляровымі сюзанэ i тканымі дыванамі. На пушыстым дыване, што ляжаў на падлозе, ляжала мноства ватных коўдраў, абцягнутых паласатым курпачытам — покрывам. Коўдра курок-курпа была ўзорыстая, разгалінастыя рогі ўпрыгожвалі яе арнаментам, па якім адразу пазнаюць знаўцы, адкуль прывезлі нявесту.

Перадсвітальнае неба было зеленаватым, адзінокая зорка самотна глядзела ў акно. Яна вісела якраз над узгалоўем, i нетутэйшаю выглядала маленькая постаць Апак, што села на ложа. Яна церабіла тканіну на каленьках, Hiбыта хацела i саромелася зняць з сябе апалены ўбор, наверх якога цьмяна пабліскваў новы.

Алекса чамусьці зноў убачыў маленькую дзяўчынку, якая ў гэтым жа доме ішла насустрач, разгублена ўсміхаючыся i тупаючы кароткімі ножкамі. Цёплае, шчымлівае пачуццё нахлынула на Алексу, яму захацелася ўсцешыць гэтую дзяўчынку, сагрэць яе.

— Ты што, баішся мяне? — занытаўся ён, здымаючы з сябе шапку, расшпільваючы аплік каптана.— Не бойся... маленькая...

— Што? — спачатку не зразумела яна, але па тону адчу.ла, пра што гаворыць муж — зноў на сваёй, чужой для яе мове! — i раптам страсна сціснула кулачкі, затрэсла імі ў паветры:

— О, Аль-Ica! Нават калі заўтра сюды прыйдуць дэвы i забяруць мяне, я ўсё роўна буду шчаслівая, што была з табою! Чуеш! Шчаслівая!

Яна рванулася да яго, упала, абхапіўшы тонкімі рукам i ягоныя калені, валасы таргануліся, рассыпаўшыся з-пад кароткіх шпілек, заказыталі яму ногі. Ён нахіліўся над ёю, i сэрца яго раскрылася для яе, гарачая хваля абдала Алексу, ён абхапіў Апак, падняў, i хваля панесла ix кудысьці далёка-далёка...

На Полаччыне гуляў завеямі люты, вылі ваўкі па лясах, падыходзілі пад хаты, i спалохана мыкалі каровы i рохкалі свінні, чуючы страшную звярыную сілу. Год надарыўся галодны, смерды елі кару, таўклі яе разам з чэзлымі зярнятамі. Замежным купцам затое люба — болей, чым калі, вывезлі ў Готланд, Рыгу i Любек воску, мёду, пушніны. Выграбалі палачане ўсё, што гадамі хавалася на пасаг, збіралася на вяселле ці на спадчыну. У той год адна Рыга вывезла болей за тры тысячы шкляных бранзалетаў, якія так гожа рабілі ў Полацкай зямлі. Затое адтуль ішлі вазы з жытам, i таксама багацелі купцы, утрая даражэй прадаючы хлеб.

У Сялецкім манастыры з'явілася новая ікона МіколыЦудатворца. Многія госці Полацака прыязджалі глядзець на яе, i было манастыру ад таго шмат прыбытку. Казалі, што знайшлі яе каля манастыра, на дрэве, i першыя хворыя прыкладаліся да палатна; ён слаба яшчэ пахнуў свежай фарбай... Другія ж, злоснікі,— a такіх усюды хапае! — гаварылі, што то была апошняя работа чарнарызніцы Ксеніі — былой Нялюбы, унучкі любімца Брачыслава Ірвідуба. Але, мабыць, памыляліся яны: не магла жанчына сатварыць такое хараство, таму што грэшная яна адвеку i ад таго богам праклятая.

Прыязджаў — i гэта ўжо была чыстая праўда — у Сялецкі манастыр сам стрэмянны Усяслава — Рэдзька, стаяў на каленях перад магілай Ксеніі, i доўгая ў той дзень была паніхіда. Вядома ж — багаты i заплаціць добра, i ад таго багатаму месца ў раі гатовенькае, а беднаму — паспрабуй заслужы яго!

Алекса лячыў людзей, занатоўваў усё на пергамент. Вечарамі чытаў кнігу, падораную Ашаваздам.

Ашавазда прыходзіў часта, i тады кнігу чыталі ўслых, Алекса перакладаў адразу на мову фарсі, Ашавазда дапамагаў у арабскай. Прыходзілі людзі, слухалі. Трашчаў свяцільнік. Скуголілі ў гарах злыя вятры.

Пад самае свята Мітры, у час раўнадзенства, Апак, якая цяпер амаль не адлучалася з дому, бо чакала дзіця, пачула сябе трывожна. Яна кінула прыбіраць дом i пайшла на айван, дзе сядзеў, падкурчыўшы пад сябе ногі, стары Нармурад і, мармычучы, перабіраў травы, узважваючы ix на невялічкіх вагах i адсыпаючы ў гліняныя піялы, пастаўленыя вакол.

— Мне нешта нядобра сёння, бацька,— Апак прысела побач, рукамі ашчаперыла жывот.

— Выпі ружовага джулябу, там засталося крыху,— кіўнуў Нармурад на дзверы.— Або лепш гранатавага соку, ён сцішае жар i дае спакой.

— Хаця б прыехаў хутчэй Аль-Іса. Пры ім мне заўсёды спакойна.

— Раджаць ты будзеш усё роўна адна.

— Аль-Іса казаў мне, што там, у далёкім Полацаку, пры жанчыне заўсёды ёсць нехта, калі яна раджае. I яна робіць гэта ў пакоі, дзе цёпла, а не так, як у нас — на вуліцы, перад парогам дома, i адна!

Нармурад з дакорам паківаў сівой галавой:

— Кожны на гэтай зямлі павінен пачынаць сваё жыццё прыніжаным, i толькі добрыя справы могуць узвысіць яго. Гэта правільна. Няхай Аль-Ica не ўбівае ў цябе звычаі чужой краіны. Там, адкуль ён, мёртвага паляць на агні. А гэта ж самы страшны грэх — апаганьваць агонь, свяшчэнны агонь, які дае жыццё.

1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)