Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 156
Перейти на страницу:

— Жыццё ідзе ад кахання,— ціха сказала Апак.

— Неразумная жанчына! — Нармурад перастаў перабіраць травы, твар яго сказіўся гневам.

— Мала гэтага — дакрануцца да нябожчыка там таксама не лічыцца грахом! Навошта Аль-Іса расказвае табе ўсё гэта! Ён даўно наш, жыве тут. Я думаў, ён даўно адкінуў дзікія звычаі сваіх краёў.

— Толькі змяя мяняе скуру, чалавеку гэтага не дадзена,— зноў запярэчыла Анак.

Яна чула, як ўпарта ўнутры стукаецца новае жыццё. Яе сын... А можа, i дачка... Дзіця, якое яна так чакае, бо нарадзіцца яно павінна ад пачуцця, перад якім нішто каханне Лайлы i дзікага бедуіна..., як яго завуць, не памятае. Але трывога, што мучыла, была мацнейшай, яна не адпускала душу, i Апак, невядома чаму, хацелася пярэчыць Нармураду, гаварыць нешта злоснае, што прымусіла б i яго ўстрасянуцца, адчуць страх, які чамусьці апаноўваў жанчыну мацней i мацней.

— Можа, ён хоча пайсці адсюль разам з табою?— гнеўна запытаў Нармурад.— Яму не ўдасца гэтага зрабіць. Я скажу старэйшынам... скажу магам, i яны аслепяць яго, прыкуюць ланцугамі...— Плечы яго задрыжалі.

— Вы ўвесь час былi такім добрым да нас,— Апак стала яго шкада, яна падпаўзла бліжэй, пацалавала руку. І раптам адчула, што гаспадар плача. Яна не паверыла сваім вачам — такое было з ім упершыню!

— Не, мы не пойдзем ад вас,— яна яшчэ раз пацалавала руку, якую стары гнеўна вырваў.— Але Аль-Іса сапраўды многа гаварыў мне аб сваёй краіне. Там i праўда... усё іншае. Але хаця там холад амаль увесь год i трэба бясконца ахінаць сябе звярынымі шкурамі, я пайду з ім, калі мы...

Яна раптоўна запнулася, густа запунсавела.

— Калі я памру, так? — дадаў за яе Нармурад i сумна ўсміўнуўся:

— Не бойся. Гэта здарыцца скора. Я бачыў у сне джынніцу, якая прыходзіць у каменную башню пажыраць нашыя целы. Яна спачатку адвярнулася ад мяне, але пасля літасціва пагладзіла па плячах.

— I... i вам не было страінна?

— Не. Страшна не было. Цела — гэта толькі цела. Памірае яно, а застаецца душа, дух. Мы бессмяротныя, дачка, толькі не многія разумеюць гэта, як не прымаюць таго, што зямное жыццё — толькі пакута i страх. Страх за самага блізкага, за жыццё, за здароўе. Я перажыў усё, i мне нічога не страшна. Але не хацелася б перад смерцю быць аднаму ў доме. Дзе не было Зулейхі. Не было дзяцей. Нічога!

— А я... я баюся смерці,— ціха сказала Апак.— Мне хочацца жыць. Хочацца нарадзіць Аль-Icy многа-многа дзяцей i захіліць ix ад небяспекі. Хочацца лавіць нозірк Аль-Ісы, калі ён прачынаецца, i саграваць яго сваім целам у зімовыя вечары, калі згасае жароўня!

— Тваё цела занадта малое для гэткіх вялікіх спраў! — засмяяўся Нармурад, адыходзячы сэрцам пасля размовы. I сказаў ласкава:

— Ідзі кладзіся спаць. Бачыш, ужо цямнее. Заўтра пабачым Аль-Icy. Хворы, да якога ён паехаў, паправіцца, я бачу гэта па зернях рысу, на якія ўчора гадаў... .

Гулкі тупат перапыніў ягоныя словы. Па вузкай горнай сцяжынцы імчалі коні, i малады, скажоны нянавісцю голас крычаў:

— Брудныя парсы, мы адпомсцім вам за смерць Мураджана!

— Ур-рх! — кліч воінаў паплыў над гарамі, гулка загрымеў у цяснінах. I амаль адразу ж насупраць крайніх дамоў успыхнула полымя, затрашчалі скірды ячменю, што ляжалі ў невялічкай агароджы. Закрычалі, завішчалі на розныя галасы жанчыны i дзеці, пачуўся лязгат мячоў, скрыгатанне конскіх падкоў аб камяністую дарогу.

Нармурад i Апак ведалі — аб гэтым шапталіся людзі, вяртаючыся з паходаў у ніжнія кішлакі,— што повы падзішах ненавідзіць вогнепаклоннікаў-парсаў i пакляўся з коранем вырваць старыя парасткі, якія ўпарта раслі i раслі ў дзяржаве. Даносіліся чуткі, што не так i далека адсюль у лагчыне Хурабат ужо выразалі цэлае лагавішча парсаў, a галоўнага мага, прывязанага да коней, валаклі па дарозе да таго часу, пакуль ён не ператварыўся ў акрываўлены кавалак мяса. Нібыта там у аднаго з воінаў парсы ўкралі любімага каня. Укралі ці не, але помета была жорсткай — уцалела ўсяго некалькі чалавек. Можа, i праўда, што мусульмане шукаюць прычыны, a калі няма яе — выдумляюць. Не стане ніводзін парс без дай прычыны забіваць чалавека...

Але не было часу думаць ні пра што. Яны абое кінуліся ў дом. A воіны ўжо імчаліся міма. Адзін з ix, прыземісты, з чорнай барадой i раз'ятранымі, амаль белымі вачыма, сныніўся каля дома, з усяе сілы тузануў за металічнае колца ля дзвярэй, i дзверы адразу ж расчыніліся.

Чорнабародыя воіны, у скураных нагрудніках, каляровых шараварах, бразгаючы мячамі i нібы ахутаныя воблакам разгарачанасці, шаленства i беспакаранасці, уварваліся ў пакой, ломячы ўсё на шляху, успорваючы падушкі, зрываючы сюзанэ i покрывы.

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)