Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 156
Перейти на страницу:

— Што ж ты, абаронца дзедавых звычаяў, не навучыў ім чужаземку? Я добры i не скажу пра гэта старэйшым!

Пасля яго адыходу ў доме нейкі час было вельмі ціха. Алекса сядзеў, тупа гледзячы перад сабою. Нешта хрумснула. Ён убачыў, што гліняная піяла ў руцэ раскалолася напалам. Усхліпвала ля парога Апак. Нармурад паклаў у рот шчопцю насвою, твар яго завастрыўся.

— Сцеражыся яго! — сказаў ён нарэшце.— Ён адзін час займаўся чарадзействам. Я чуў: калі ён жыў у румійцаў, разам з тутэйшым чалавекам ажывіў жалезнага д'ябла. Той хадзіў i нават гаварыў. Калі ж абодвух прысудзілі да кары, уцёк, абярнуўся змеем, а на дыван крыві ўстаў той.

Яшчэ ён спрабаваў лётаць тут, прымацаваўшы сабе агромністыя, як у Ібліса, крылы. Але старэйшыны прыгразілі, што, кал i ён не кіне важдацца з д'яблам Арыманам, шаўковая пятля знойдзе яго горла. Ён кінуў чарадзейства, жаніўся. I мо было б ціха, каб не гэтае пітво, пасля якога ён вар'яцее. А п'е — не ў меру. Бач ты — смерць ходзіць пад яго дахам! Ты не пойдзеш да яго, так?

Алекса доўга маўчаў. Пасля сказаў, нібы пераадольваючы плынь горнай рэчкі, падбіраючы словы:

— Я пайду, бацька. Пайду, бо прайшоў скрозь вароты смерці. Назад, туды, дзе быў, я вярнуся не скора. I не дзеля таго я тут, каб палохацца i закрываць твар рукамі, калі нешта невядомае зазірае мне ў вочы.

Запанавала маўчанне.

— Так, ты ўжо не юнак, a сапраўдны мужчына,— прашаптаў лекар.— Ну што ж... Калі што — Апак апране па мне сіняе адзенне жалобы, яна заплаціць тым, хто панясе мяне на вежу смерці. А ты рабі як знаеш.

Ён папрасіў, каб Апак прынесла яму падушкі, знясілена паваліўся на ix.

Неўзабаве дыханне яго стала спакайнейшым — ён заснуў. Алекса выйшаў на ганак.

Вечаровая зара — вечарніца — гарэла над выступамі гор. Алекса ведаў: пройдзе ўсяго некалькі імгненняў, i згаснуць алыя i пунсовыя фарбы, неба пацямнее, буйныя зоркі заззяюць над гарамі, над ix маленькім кішлаком. Можа, ад таго, што там, на радзіме, вечарніцы было вальней, прастарней, ён асабліва любіў лавіць кароткія імгненні заходу, I дзень, які канаў на яго вачах, абуджаў у IM няяснае, але тужлівае шкадаванне. Але сёння праз тугу, якая звыкла сціснула сэрца, прабівалася страснае жаданне вечара, ночы, якую ён правядзе ў Ашавазды, чаго б гэта ні каштавала пасля. Мільганула думка ўзяць з сабою нож — хто ведае, якая небяспека чакае яго ў доме, што заўсёды здаваўся ўтульным i гасцінным, але Алекса застыдаўся яе. £н успомніў паданне пра паўшага анёла Харута, якога саслалі на зямлю i які навучыў людзей чарадзейству. Што, калі Ашавазда i пра>'да зачаруе яго, ператворыць у нешта агіднае, страшнае? Або i сапраўды адбярэ душу? Але ці ёсць яна ўвогуле, гэтая душа? Ці, можа, людзі становяцца вось гэтымі зоркамі, што ззяюць над імі, як нейчыя вочы? Што, калі людзі становяцца толькі глінай, як напісаў пра гэта паэт, i кожны гляк злеплены з таго, што звалася некалі чалавечым целам i было поўна жаданняў i памкненняў?

A зоркі сапраўды ўжо ззялі ўверсе, адну з ix ён пазнаў адразу. Гэта была зорка Утарыд, пад якою нараджаліся гандляры i злодзеі. А побач журботна ззяла Зухра, альбо Чагір, якая, мабыць, ніколі не будзе свяціць для яго...

Ён уздыхнуў, але зараз жа ўспомніў пра Ашавазду, таропка пашыбаваў па сцяжынцы між кустоў тутаўніку, вырашыўшы абысці кішлак i дабрацца да патрэбнага яму дома незаўважаным, каб паглядзець — што там?

Але, зрабіўшы колькі крокаў, пачуў, як хрумснула галінка ззаду.

— Апак,— паклікаў, не абарочваючыся, ведаючы, што гэта яна крадзецца за ім употай i будзе ўсё роўна стаяць пад дзвярыма дома Ашавазды.

Глыбокі ўздых пачуўся ззаду, i пакрыўджаны голас Апак прашаптаў:

— Так старалася ісці нячутна, а ты... Джыны табе дапамагаюць, ці што?

— Я цябе адчуваю i без джынаў,— уздыхнуў Алекса.— Ну што ж, відаць, ад цябе не пазбавішся. Ідзі, але каб цябе i сапраўды не было ні чутно, ні відно.

Уявіў, як у цемры яна ўзрадавана заматала галавой. Ноч была надзіва цёмнай, хмары закрылі нават зоркі — калі толькі паспелі засцяліць неба тыя хмары? Завухкала начная злавесная птушка, недзе над галавой, у галінах платану, хрыпла каркнула варона. Галінка аргувана зачапілася за адзенне, ён асцярожна выблытаў крысо кашулі, тужэй падперазаў пояс.

Ашавазда чакаў яго, седзячы на парозе. Цьмянае чырвонае святло трапятала на ягоным твары.

Убачыўшы Алексу, устаў, цяжка павярнуўся i найшоў у дом, на імгпенне зачапіўшыся халатам за пачарнелую разьбу на тэрасе. Каганец з маслам, дзе гарэла святло, узяў з сабою. Кнот, зроблены з тоўстых шэрых нітаўі матляўся пры кожным кроку гаспадара, полымя як бы' кідалася ў бакі.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)