Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 156
Перейти на страницу:

— Прыйдзі да мяне. Кал i можаш, заўтра ж. Я хачу, каб ты паначаваў у мяне, а можа, нават пажыў колькі дзён.

— А твая жопка Аната?

— Яна набрала столькі яду, што не можа вытрымаць яго, i адтаго памірае,— абыякава адказаў Ашавазда.

— Як — памірае? Штозёю? — прыўзняўся Нармурад.

— Не мітусіся, лекар. Яна на той бок, гэта відно. Смерць трымае яе за крысо, не высільвайся дарэмна! Кожны з нас ідзе сваёй дарогай, кожны застаецца сам-насам са смерцю, a ўсе блізкія не могуць памагчы i на макавае зерне. Дык прыйдзеш, Аль-Іса? Сёння я пакажу табе нешта.

— Ты хочаш усё-ткі навучыць яго ніць віно? — дакорліва запытаўся Нармурад, ківаючы сівой барадой з пажаўцелымі пасмамі.— Ты, небяспечны вар'ят, прымушаеш людзей паверыць, што, адурманіўшы галаву, знясілеўшы цела, можна ўбачыць бога?

— Я раблю віно толькі для сябе i не прапаную яго ні ком у, апроч сяброў,— адказаў Ашавазда.— Але калі людзі просяць даць глыток, бо ім пільна хочацца ўбачыць ці адчуць бога, я часам іду на ўступкі. I што ж? Пасля гэтага яны скардзяцца на мяне i гавораць, што я прымушаю ix у нешта верыць? Няхай вераць ва ўсё тое, што дапамагае ім жыць. Не мая справа разбірацца, хто гэта павінен быць — ці Зардушт, ці вось ягоны...— падумаў,— ягоны Пярун, ці Аід, як у вялікага Іскандзёра. Ці нават вось ты для яе,— ён кіўнуў на Апак.— Ты гэтай істоце адзіны свет у акне. I як добра, што цябе любяць, няхай нават гэта будзе такое стварэнне, як дзіця!

Апак ускочыла з дзіравага дыванка, на якім сядзела, разбіваючы гладкім каменем вялікія арэхі, каб падаць ix да стала. Але, пачуўшы ў голасе Ашавазды шчырасць, апусцілася зноў на дыванок i з большай, чым дасюль, стараннасцю, пачала біць па арэху, а белыя, як марскія ракавіны, вушы i шчокі яе паружавелі.

— Не хадзі,— сказаў Нармурад.

— Чаму ты не хочаш, каб Аль-Ica хаця трохі развязаў вузел маіх няшчасцяў, дапамог мне? — спытаўся Ашавазда.

— Якія ў цябе няшчасці? — Нармурад яшчэ болей спахмурнеў, але Ашавазда не звяртаў на гэта асаблівай увагі. Ён устаў, з'едліва прагаварыў:

— Хутка i табе зварочваць абрус жыцця. Скажы, за што столькі гадоў стараўся абыходзіць мой дом?

Нармурад таксама падняўся, худыя ногі яго ў шараварах лімоннага колеру дробна дрыжалі, з-пад чалмы рэдка

тапырыліся спацелыя пасмы.

— Што ж, калі ты задаеш пытанне — я скажу. Не любіў цябе, бо ты бясконца шукаў выгады, а таму мяняў веру бацькоў. Зараз набліжаецца страшная бяда — нашы ахвярныя агні вось-вось згасяць мусульмане, наш Зардушт уступав дарогу іхняму Алаху i яго прарокам. Нашы простыя ісціны ўжо не завабліваюць маладых, ix прыцягваюць спакусы мусульманства — многа жанчын, вечная гатоўнасць да вайны i жаданне жорстка i хутка знішчаць жывое ў імя сваіх багоў. I мне ўвесь час здаецца: прыйшлі б сюды мусульмане, была б іхняя ўлада — ты б нанова памяняў сваю веру, зноў стаў бы мусульманінам. A калі б прыйшлі воіны з Чына — ты б стаў канфуцыянцам. Ці не так? А я памру тым, кім нарадзіўся, i мае косці стануць здабычай птушак, а свяшчэнны агонь у маім доме будзе гарэць да смерці.

— А для мяне важная толькі гэтая зямля. Хто будзе правіць ёю, які агонь будзе гарэць у маім ачагу — усё роўна. Пераможцы прыходзяць i адыходзяць, а зямля будзе стаяць вечна. Гэтыя горы не зменяць свае абрысы, будуць тут мусульмане ці зараастрыйцы. I зямля ўсё гэтак жа будзе нараджаць хлеб, абнясе яе агнём мабед ці прачытае над ёю нейкія словы мула. Ёсць сонца, неба i зоры. I чалавек. Астатняе — неістотна,— таксама з запалам адказаў Ашавазда.

— Ты маеш рацыю ў тым, што чалавек — сын неба. Але i зямля... А зямля не ўсюды аднолькавая, не тое што неба.— Нармурад гаварыў хвалюючыся, цяпер ужо дрыжалі i ягоныя рукі з доўгімі тонкімі пальцамі.

Алекса бачыў гэтыя рукі, хаця сядзеў, не паднімаючы галавы.

Але, ужо стоячы ў парозе, прагаварыў Ашавазда іншае:

— Калі ты за зямлю бацькоў — пе трымай яго тут,— паказаў на Алексу.— Няхай дабіраецца да свайго краю. Да сваіх русаў, да халоднай зямлі, якую не саграе сонца, i дзе плады кіслыя, нібыта налітыя воцатам. Усё роўна яму там будзе лепей. Бо, хаця на ім i няма зунара, ён не стане, ніколі не стане нашым. Хіба з дзяцінства абносіў яго свяшчэнны агонь? Не, іншыя багі кармілі яго, іншыя твары будзе ён помніць. Адпусці яго!

Апак схапіла Ашавазду за крысо халата, закрычала:

— Ідзі прэч ад нашага дома, ты, стары воран! Ён застанецца тут i будзе са мною! Я таксама не вашай крыві, але я пайду за ім куды толькі ні панясе яго лес! А найлепш — застануся тут, нават калі прыйдзецца кожны дзень глядзець на цябе!

Ашавазда глянуў скрозь дзяўчынку, ірвануў з яе рук халат, адштурхнуў так, што яна выцялася аб дзверы. I пайшоў прэч, апаліўшы Нармурада зняважлівым позіркам.

1 ... 67 68 69 70 71 72 73 74 75 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)