Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 156
Перейти на страницу:

— Яна яшчэ дзіця,— Алекса сказаў гэта няўпэўнена. Сам ён бачыў, што дзяўчынка расцвітала з кожным днём. Так красуецца i нібы спяшаецца расквітнець горная яблынька, якая зачапілася кволым карэннем за зямлю, што набралася за стагоддзі ў шчылінах гор. Сінія вочы яе, здаецца, яшчэ пабольшалі, шчокі наліліся ружовай маладои сілай, i ўся яна пакруглела, паспакайнела i ўжо не бегала па двары, a ішла лёгкай, пругкай паходкай, высока несучы галоўку з вежай залацістых валасоў.

Алекса ведаў, што Апак стане тут некалі за гаспадыню. Ён звыкаўся з гэтай думкай паступова, але, калі звыкся, амаль перастаў думаць пра вяселле. Нікуды нішто не ўцячэ, няхай падрасце Апак, няхай усё будзе так, як ідзе... Усё, што наперадзе, запісана прадвечным каламам-пяром Усявышняга! I гэта турбавала Нармурада, гэта прымусіла яго ў рэшце рэшт загаварыць настойліва. Ён цяпер часта сядзеў наверсе, глядзеў праз сваю трубу на неба — выбіраў шчаслівы дзень для вяселля.

Вяселле прызначылі на месяц, калі пышным колерам расцвітаюць у гарах дрэвы i маладая трава набірае сакаўную сілу. Здалёку ў кішлак прыбыў жрэц вышэйшага разраду — дастур, па якога спецыяльна ездзілі ў далёкі храм Міфры па той бок гор. Гэта быў вышэйшы гонар, якога мог дабіцца, на думку жыхароў кішлака, смяротны: дзеля яго прыехаў, нягледзячы на небяспеку, нягледзячы на непрыязнасць мусульман, сам жрэц Ездзягерд! Ездзягерд быў самым вядомым сярод прыхільнікаў Зардушта, шлюб, ім заключаны, павінен быць надзвычай шчаслівым.

Ездзягерд, высокі, велічны стары з маладымі i зоркімі вачыма, спакойна прымаў ахвяры, падарункі шырсаўцаў. Ён сядзеў на тэрасе дома Нармурада, а каля яго ляжаў, пільна назіраючы за ўсім навокал, вялізны калматы сабака, падобны да ваўкадаваў, што вартуюць статкі ў гарах.

Малады прыслужнік старанна заварочваў у тканіну чашы i дыванкі, сюзанэ i гліняныя гарлачы з дымлёнай палівай, адносіў ix у вазок, распісаны зялёнымі i пунсовымі кветкамі.

На вяселле прыйшоў увесь кішлак — нават старыя, якім даўно пераваліла за сотню i якія толькі чакалі свайго суду каля моста Чынвад[2], сядзелі ўздоўж дувала, чакаючы, пакуль пачнецца абрад.

Ездзягерд прывёз з сабою свяшчэнны агонь з храма Мітры, i зараз ён палаў пасярэдзіне двара, а мясцовы мабед у святочным уборы мітусліва падліваў свяшчэннага масла ў чашу.

Алекса выйшаў з дому, апрануты ў шырокую сарочку і, паверх — у доўгі каптан, тройчы апаясаны свяшчэнным поясам. На галаве ў яго быў капялюш, на нагах — чаравікі з жоўтага саф яну. Апак была побач з ім — бледнасць яе яшчэ болей падкрэсліваў убор — доўгая каляровая тканіна, абгорнутая вакол цела i чырвоныя кветкі, уплеценыя ў бялявыя валасы.

Ездзягерд, звязаўшы маладым рукі тканым поясам з сімваламі Мітры — воранам, дыскамі сонца i месяца,— павёў ix вакол свяшчэннага агню. Нармурад i хлопчыкі, што тоўпіліся тут, абсыпалі ix зярнятамі проса. Зярняты траплялі ў агонь, успыхвалі, i адразу навокал запахла смажаным зернем, вострым пахам напітку хаомы. Сокам гэтага пітва палівалі свяшчэнны агонь жанчыны, у той час як мабед гучна, трымаючы ў левай руцэ стос гранатавых галінак, чытаў літанію з Зендавесты:

О, няхай заўсёды з вамі будзе свяшчэнная трыяда: Добрыя думкі, добрыя словы, добрыя справы! I няхай пра гэта заўсёды напамінаюць Тры шнуркі з вашага свяшчэннага пояса!

Абрад ужо заканчваўся, як здарылася няшчасце: жменя проса, якую кінулі на жаніха i нявесту, пыхнула ў агні i некалькі зярнят вылецела проста на шаўковы ўбор нявесты. Успыхнула i тканіна, Апак з крыкам прысела, скурчылася, у той час як Алекса, не шкадуючы далоняў, гасіў агеньчыкі, што пабеглі па шоўку колеру апалага лісця.

Натоўп загудзеў, сполах пабег, як вецер. Ездзягерд павёў вачыма — прыслужнік тут жа прынёс новы скрутак шоўку. Дастур узяў за руку спалоханую Апак, далонню падняў яе заліты слязьмі твар:

— Ніхто не ведае волю багоў, дзіця. Адно скажу табе — ты атрымаеш усю долю шчасця, якая табе адпушчана. Усю! I гэта — нямала. Глядзі ў будучае без страху.

Жанчыны тым часам спрытна, падпарадкоўваючыся ціхім знакам прыслужніка, абкруцілі Апак зялёнай тканінай з бліскучымі сярэбранымі ніткамі, абрэзалі i схавалі астаткі. I рытуал працягваўся далей, хаця старыя круцілі галовамі i шапталіся, што ўсё прадвяшчае няшчасце, якое не змог адвесці нават вялікі Ездзягерд... Але ж сапраўды воля багоў вышэйшая за слабыя зямныя помыслы, i, можа, калі Аль-Іса i яго жонка будуць дастаткова старанна служыць Агурамазду, ён i злітуецца над імі...

Адшумела вяселле, згасіў рукавом расшытага золатам халата свяшчэнны агонь з храма Мітры Ездзягерд, адбыў з вялікім гонарам i шанаваннем.

вернуться

2

Згодна з іранскімі паданнямі, справы людзей пасля ix смерці абмяркоўваюцца ля моста Чынвад.

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)