Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 156
Перейти на страницу:

— Будзем жыць. Будзем?

I яна зразумела гэтыя словы як адказ, засвяцілася зноў, зноў паўтарыла:

— Дык не пакінеш? Не? Я ж памру тут без цябе. Чуеш, ата? А са зверам я спраўлюся. Паглядзіш!

...Два тыдні ляжаў ён у пячоры амаль нерухомы, i два тыдні Апак да зняможання, да сінечы на бледным тварыку даглядала яго. Нават спаць яна клалася нобач, доўга не засыпала i ўздрыгвала ад кожнага шолаху, нібы i сапраўды магла абараніць яго ад небяспекі. Алекса, аднойчы прачнуўпіыся раней, угледзеў пад яе худзенькім бокам свой нож — рука дзяўчынкі была, бадай што, не танчэйшай за дзяржальна. Ён пацягнуў за цёплую чорную з эбенавага дрэва ручку Апак ускочыла, няўцямна азіраючыся спалоханымі вачанятамі.

— Дваццаць разоў нават нявопытйы воін зарэзаў бы i цябе, маю ахоўніцу, i мяне, нямоглага! — пакпіў Алекса, аддаючы назад нож.— Бяры. Зразай пакуль кустоўе, але не думай, што ты мяне абароніш. Не твая гэта справа. Абараняць — гэта дадзена толькі нам, мужчынам.

— А што ж тады дадзена нам?

Апак узяла нож, пагладзіла яго, схавала пад скуру тыгра, на якой спаў Алекса. Скуру яна здымала сама, яна была парэзаная ў многіх мясцінах.

— Вам? — Алекса падумаў.— Трымаць агонь у ачагу, гадаваць дзяцей.

— Дзяцей? Я люблю дзяцей.— Апак падкурчыла пад сябе ногі, сабрала ў жменю густыя светлыя валасы, пачала ix заплятаць.

— Я хачу радзіць ад цябе хлопчыка. Такога ж, як ты, ата,— нечакана сказала яна.

Алекса нават прыўзняўся, але яна не дала яму адказаць.

— Ведаю, так не павінны гаварыць дзяўчаты, мне гаварыла, якой павінна быць жанчына, старая цётка Гульнара. Але ўва мне цячэ не такая кроў, мая маці не з простата роду. I я першай кажу табе, што хачу быць тваёй жонкай. Стары Нармурад гаварыў не раз, i я гэта чула, што ў цябе мала грошай на пасаг, каб купіць нявесту. А я ведаю, што буду прыгажуняй, калі вырасту — Нармурад таксама гаварыў гэта. Дык хіба я табе не пара?

Алекса перамог боль, сеў. Пад усмешлівым яго позіркам дзяўчынка спачатку горда выпрасталася, але тут жа чырвань пачала заліваць яе бледныя шчокі, яна сцялася, абхапіла абдзёртыя каленькі тонкімі, у чырвоных пісягах – адкустоўя — рукамі, хуценька абцягнула на сабе кавалкі кашулі.

Ён збіраўся сказаць нешта ўсмешлівае, суцяшальнае, але такое, каб ніколі гэтае наіўнае дзіця не цешыла сябе дурным i выдумкамі. Ды падумаў — ці ж трэба яе крыўдзіць? I падумаў яшчэ: яна расце. А я стаміўся ў адзіноце.

Сумна ўсміхнуўся: «Яна ж дзіця!»

Першы прамень сонца прабіўся скрозь дзірку ў пячоры, крануўся Апак — i яе светлыя валасы нечакана засвяціліся, заззялі.

Уражаны, Алекса глядзеў на яе. Нешта як заскаміла сэрца, нейкі далёкі, забыты вобраз... Глядзеў на яе, скрозь яе, i рантам убачылася — яны, дружыйнікі, стаяць у царкве, ідзе малебен. Князь наперадзе, а прама перад імі, на вялікім абразе — багародзіца. Вялізныя яе вочы глядзяць на натоўп з тугою, i над ёю, вакол яе — залатое, нябеснае ззянне, якое нібы асвятляе твары людзей, што тоўпяцца ўнізе... I ціхія спевы, што ляцяць зверху, i пах ладану, i імгненнае — зусім неўласцівае яму — замілаванне, што раптоўна заскаміла душу... Вось яно, тое пачуццё, вярнулася зараз пры позірку на гэтае дзеўчанё, асветленае сонцам!

А яна чакала ягоных слоў! Усмешка згасла на Алексавым твары. Што гаварыць? I нечакана для сябе адказаў сур'ёзна, так, што яна раптоўна пабялела i глядзела, не адрываючыся, нібыта справа ішла пра жыццё i смерць:

— Ты спачатку падрасці. Пачакай трошкі, чуеш?

Тады яна зусім па-дзіцячы кіўнула галавой, пасля заківала часта-часта.

— Не ашукаеш, не, ата?

— Не ашукаю.

Яна яшчэ крыху паўзіралася ў яго, пасля падскочыла, замітусілася.

— Што ж гэта я? Ты, мусіць, піць хочаш? Я зараз прынясу, ата!

Падскочыўшы, схапіла тыквянку, памчалася па сцяжынцы ўніз. На імгненне спынілася — ён слухаў яе крокі ў ранішняй цішыні гор,— пасля зноў кінулася па ваду.

Алекса адчуў раптоўную стому. Не хацеў — a паабяцаў. Лёс вызначыўся сам сабой. Двойчы тут выратавалі яму жыццё, значыць, гэта знак — заставацца...

У першы ж дзень пасля вяртання яго i Апак да ix у дом зайшоў Ашавазда. Прыйшоў, працягнуў гарляк з віном. Але піць не стаў. Седзячы за дастарханам i абыякава жуючы кішміш, папрасіў Алексу:

1 ... 66 67 68 69 70 71 72 73 74 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)