За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
З дальняга пакоя пачуліся стогны. Відаць, там ляжала Аната. Ашавазда паставіў каганец на невысокі столік хан-тахту, сеў побач, выставіўшы ў бакі каленькі. Алекса таксама прымасціўся збоку. Колькі часу пражыў тут, але ніяк не можа сесці па-тутэйшаму: ногі нямеюць, робяцца цяжкімі i непаслухмянымі.
Памаўчалі. Маўчанне было нейкім гулкім, шматзначным, нібыта пашырыліся сцены пакойчыка, i яны выйшлі на вуліцу, пад хмары, што курыліся — Алекса адчуваў гэта — непадалёк, над прорван, што пачыналася амаль за домам Ашавазды.
— Чакаеш, што я дам табе на гэты раз? — парушыў маўчанне гаспадар.— У мяне болей няма нічога.
— Я нічога не чакаў,— глуха адказаў Алекса.
— Праўда?
— Праўда. Калі дазволіш, проста пагляджу Анату.
— Не трэба! Я сказаў — яна ўсё роўпа памрэ!
Зноў запанавала маўчанне. Нарэшце Ашавазда загаварыў, падкурчыўшы пад сябе пляскатыя ногі. Вочы яго зрабіліся вострымі, колкімі.
— Калісьці на маіх вачах паміраў бедуін. Ён не мог ужо нават паварушыць рукой, калі брат прывёў аднекуль з самага сэрца пустыні чалавека. Чалавек той быў у лахманах, але трымаўся, як цар-надзішах. Ён доўга глядзеў на хворага, а мы стаялі вакол i дзівіліся — няўжо спадзяецца што-небудзь зрабіць для бедака? Але вось лекар паклаў хвораму рукі на галаву i застыў. Твар пабялеў, кроплі поту выступілi на шчоках, а хворы раптам адкрыў вочы i паглядзеў на нас. Вочы былі здзіўленыя, ён нібыта вяртаўся з таго свету, дзе чакалі яго дзевы-гурыі i звінела Каўсар — адна з райскіх крыніц. А пасля хворы ўстаў i пайшоў, i дайшоў да кумгана з вадой, i прагна піў. Я не мог доўга затрымлівацца там — мой караван спяшаўся. Але назаўтра, ад'язджаючы, я бачыў, як той чалавек сядзеў за дастарханам i спакойна еў ляпёшку. Калісьці, калі ты падаў мне, хвораму, ваду, я раптам адчуў сябе лепей. Ты, можа, заўважыў, што я любіу сядзець з табою i прымаць ежу з тваіх рук? Гаварылі у вандроўках, што ёсць людзі, ад чыіх рук сыходзіць таямнічая сіла, яна лечыць i саграе. Я заўсёды адчуваў тваё цяпло, Аль-Іса. Ці ведаеш ты аб гэтым?
— Не, не ведаю.
— Нармурад нездарма ўзяў цябе з сабою. Ён бы, пэўна, даўно памёр — твар ягоны ўсё жаўцее, a рукі дрыжаць. Можаш паверыць, ты падарыў яму некалькі гадоў жыцця.
Алекса разгубіўся. Ці не пакідае Ашавазду розум, ці не ўссеўся на яго Лядашчык, што дашчэнту высмоктвае
чалавека?
— Працягні рукі да агню, вось так,— Ашавазда падпоўз бліжэй. Цьмяны агеньчык затрапятаў болей, цені па кутках пакоя закалыхаліся.
Алекса здрыгануўся.
— Не бойся, Аль-Іса. Нічога з табой не стане. Прашу! Можа, гэта мая апошмяя надзея праверыць пачутае!
Ён паставіў каганец перад Алексам.
— Атулі агонь рукамі i падумай, што ён зараз разгарыцца, успыхне,— настойліва прашаптаў Ашавазда.
— Ён жа апаліць.
— О, хашвіт,— прашыпеў Ашавазда.— Нашто чапаць агонь? Атулі яго на адлегласці, каб не было горача. Ну!
Алекса падняў рукі над каганцом, паціснуў плячыма.
— Калі ты зараз падумаеш, што агонь павінен павялічыцца, i моцна захочаш — ну, убачыць яго, агонь! — то так i будзе. Павер мне, Аль-Іса!
Алекса хацеў усміхнуцца, але нешта ўстрапянулася ў ягонай душы. Здавалася, Ашавазда хоча ўкласці ў яго ўсе свае сілы, сваё жаданне.
— Думай! Глядзі!
Ён паглядзеў на каганец. Кнот тлеў, ад яго ішоў ледзь улоўны пах масла, i сіняваты агеньчык гатовы быў восьвось згаснуць. Алекса раптам i сапраўды ўбачыў — вось зараз агеньчык павялічыцца, кнот мацней пацягне масла з жалезнага сподка, полымя апячэ ягоныя рукі...
— А-а-а!
Загрымеў, пакаціўся каганец, Алекса ўскочыў, кінуўся да дзвярэй, трасучы апечанымі рукамі. Ён вылецеў на цёмную тэрасу, цяжка затупацеў па мяккім пяску, абдзіраючыся аб калючае вецце. Ззаду трашчалі кусты, i калі нечакана спыніўся, цяжка хакаючы, на яго з ходу наляцела Апак, выцялася, вохнула радасна:
— Ты жывы!
— Мёртвы не пабег бы,— перавёў ён дыханне.
— Ой, я ледзь не памерла, калі палыхнула! — радасна сказала яна.— Ён злы дэман. Калі ён глядзеў на цябе я сама бачыла, як з рота ў яго выглядалі клыкі!
— Ніякіх клыкоў не было! — засмяяўся Алекса —
Лепей ідзём дадому. Не хачу болей ніякіх дзівосаў. Усё гэта ад нячысціка.
Падняў галаву i ca здзіўленнем убачыў, што неба над імі зорнае. Відаць, гэта вецер, што раптоўна падняўся, разагнаў хмары. I добра, што разагнаў...
Разбудзіў ix голас Спітагда:
— Бяда падступае да нас, бяда! Чорная вада пад вашым домам, паглядзіце — яна ўжо пад парогам!
Алекса ўскочыў спалохана. Спаў неспакойна. Прачынаўся трызнячы. А сагнуты, як скарчанелы, варят уваходзіў у дом, галосячы сваё, як заўжды.