Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 156
Перейти на страницу:

— Ата!

Тонкі жаласлівы енк разарваў цішыню, i ў тое ж імгненне звер скочыў. Але скочыў не да Алексы. Кінуўся ён туды, дзе раздаўся енк, i ў тую ж неверагодна кароткую хвілю Алекса зразумеў, што звер высочваў Апак, што гэта яна слізганула ў пячору, дачакаўшыся, пакуль засне Алекса, гэта яна забрала хурджун. Але не паспеў дадумаць, ірвануўшыся наперад. Ён перахапіў звера яшчэ ў скачку. Кінжал слізгануў па поўсці, але i звер згубіў разбег i цяжка ўпаў на зямлю, i яны накаціліся па зямлі, звер i чалавек, вяр яцеючы i не адчуваючы болей нічога, анроч гэтай шалёнай сутычкі, ад якой залежалі цяпер ix жыцці.

Звер вывернуўся, коратка рыкнуў, але Алекса зноў збіў яго. Тонкая смяротная сталь кінжала ўвайшла ў звера, але ў той жа момант хлопец адчуў, як нібыта распаленым жалезам прыпяклі яму грудзі i смярдзючая пашча ледзь не абрушылася на твар. Але ён пераханіў тыгра за горла, i магутныя яго рукі нейкія страшныя імгненні трымалі над сабой гэтае цвёрдае, жывое i гарачае горла. Звер захроп, ірвануўся наперад, але Алекса, ужо трацячы прытомнасць ад яшчэ болей невыноснага болю ў руцэ, крутнуў з усяе сілы гэтае, як жалезнае, горла, i яно аглушальна, як здалося яму, хрумснула — разам з рукою, i чырвоныя іскры дажджом абрынуліся на хлопца, згасаючы на ляту i чамусьці адразу робячыся чорнымі...

Ачомаўся ад таго, што кроплі, гарачыя i невыносна цяжкія, падалі яму на грудзі i ад ix рабілася млосна. Расплюшчыў вочы i не адразу ўцяміў, што над ім сядзіць Апак i сінія яе вочы пачырванелі ад слёз.

— Бяроза,— прашаптаў ён,— гэта ты, Бяроза?

— Што ты кажаш? Маўчы, ата! Маўчы!

Ён углядаўся ў дзяўчынку. Паступова погляд яго яснеў, i Апак не разумела, чаму яго рука, ліхаманкава сціснуўшы яе слабую ручку, расціснулася, стала вялай i цяжкай. Адразу ўспомніўшы, што адбылося, ён павёў вачамі па баках. Магутны звер ляжаў непадалёку, цёмна-карычневыя палосы на яго баках пацьмянелі, зрабіліся нежывымі, у ранішнім святле было бачна, як цьмяныя згусткі крыві на ягонай мордзе адлівалі чорным. Алекса ведаў — такія згусткі крыві бываюць, калі пройдуць не адна, а хаця б дзве начы, .як звер забіты. Калісьці даводзілася яму двое сутак прабірацца да Полацака, везучы забітых дзікоў i мядзведзяў.

— Дай піць,— прашаптаў ён. Але Апак глядзела не разумеючы. Тады ён уцяміў, што гаварыў на той мове, на якой вучыўся гаварыць свае першыя словы... Яны самі ўсплылі, самі сабой, несвядома, у хвіліну, калі забывалася ўсё, чым жыў апошнім часам, а заставалася галоўнае ў ім — памяць продкаў...

— Піць,— папрасіў ужо зразумела для Апак, i яна замітусілася, падала яму тыквянку з вадой — таксама нехта пакінуў яе тут для праезджых людзей, як i крэмень, i сухую траву. Вада была ўжо цёплай, цяплейшай, чым бывае яна адразу пасля горнай рэчкі, i, п'ючы яе, Алекса здагадаўся, што, мусіць, нямала часу праляжаў без памяці. Ён паспрабаваў павярнуцца, але боль пранізаў цела, млосная гарачыня падступіла пад грудзі, паплыла да горла, пакутлівая сутарга скаланула яго — яшчэ i яшчэ...

Рукі, якімі ён абмацваў сябе, былі непаслухмяныя, як раснухлыя, яны часам не пазнавалі, дзе цела, а дзе набрынялыя крывёю i адтаго трохі закарэлыя шматкі тканіны. Абмацваючыся, ён заўважыў тое, чаго не ўбачыў напачатку — Апак сядзела перад ім амаль аголеная, драная кашулька на ёй прыкрывала толькі жывот i грудзі. Худзенькія рукі тырчалі з-пад лахманоў. Алекса яшчэ задзівіўся, як гэта яна са сваёй i так падранай адзежыны знайшла яшчэ нешта на перавязкі, але ўспомніў, што на ім быў яшчэ пояс-хусціна. Рукі яго намацвалі i траву, якой Апак паспела абгарнуць самыя страшныя раны. Тую траву некалі, прынёсшы з гор, паказваў ён дзяўчынцы — паказваў, не надта спадзеючыся, што яна запомніць хаця нешта. А вось жа запомніла! I не дала тут, аднаму, сцячы крывёю. А ён жа хвастаў яе за непаслушэнства! Удзячнасць, якую прачытала ў ягоных вачах дзяўчынка, тут жа засвяцілася ў ёй усмешкай, сінія вочы заззялі, наліліся слязьмі, i яна, прыўзняўшы, пацалавала ягоную руку.

— Што ты робіш? — спрабаваў ён зазлавацца.— Я ж не бог табе i нават не жрэц-мабед!

— Ты лепшы за ix,— прашаптала яна.— Яны далёкія... А ты... Ата, не пакідай нас!

— Я? Пакідаць? — ён хацеў засмяяцца, але боль тут жа зноў, помсцячы, абрынуўся на цела, i яно задрыжала, скаланулася, супраціўляючыся — целу хацелася жыць, яно не хацела знікаць з гэтай цёплай, раскошнай, пакутнай зямлі... Алекса пазнаў кліч жыцця, бо ўжо аднойчы перажыў яго, калі ехаў разам з Нармурадам у далёкі, тады зусім невядомы кішлак. Тады ён задзівіўся — душа была мёртвай i не падуладнай нават яму самому. Зараз адчуў — жыць хацелася. Хацелася глядзець на гэтую дзяўчынку з сінімі вачамі, хацелася дыхаць паветрам, якое далёкія ледзяныя вяршыні напаілі холадам i тугою аб бессмяротнасці. Ён сцішыўся, сцяў зубы, паспрабаваў усміхнуцца:

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)