Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 156
Перейти на страницу:

Ён злез зішака, пайшоў у пячору. Жывёліна хуценька пацягнулася да чэзлай траўкі, што там-сям прабівалася ля ўвахода, спяшаючыся падсілкавацца i нарэшце адпачыць як след.

Алекса сеў каля ачага — счарнелыя камні яго пакрыліся шызым налётам пылу. Відаць, з тыдзень-два нікога тут не было, адзначыў ён, развязваючы сумку-хурджун i дастаючы адтуль ляпёшку з макам, яблыкі i некалькі кавалкаў сотавага мёду. Наеўшыся, паклікаў ішака i сыпануў таму колькі жменяў аўса. Пасля, не надта ўзбіваючы ложа з засохлай травы, што пасцялілі тут невядомыя яму падарожнікі, кінуў на яе сцёрты амаль да белізны дыванок i з асалодай лёг, варушачы вызваленымі ад цяжкіх драўляных чаравікаў пальцамі ног i каторы раз падзівіўшыся, як хутка тут наступав ноч — у праёме пячоры віднелася засіненае густым аксамітам неба, i ён успомніў радок з верша аднаго з паэтаў: «З кішэні цемры з'явіўся маладзік». Ражок маладзіка сапраўды ледзь угадваўся злева, але ніжэй яскрава свяцілася i пералівалася вялікая калматая зорка. Ён напружыў памяць, успамінаючы... Ці не зорка гэта Кайван, што сімвалізуе сабой час, які нясе смерць i бяду, страту блізкіх, адзіноту? Павеяла густым пахам горнага палыну, нешта невыказна журботнае было ў гэтай хвіліне — цішыня гор, залаціста-святочны ражок маладзіка i адзінокая, абыякавая да людзей, гордая сваёй узнёсласцю над часам i яго клопатамі зорка, што ззяла ў чарнаце бяздоннага неба. Ён заплюшчыў вочы, загадаў сабе не думаць ні аб чым i неўзабаве як праваліўся ў густую, цёплую пярыну сну... здалося яму ці не, што нешта мільганула каля выхаду — не то цень, не то павеў ветру, але ішак мірна con, выставіўшы галаву з пячоры, i Алекса заснуў, чуйна слухаючы цішыню. Прачнуўся ён адразу, як бы i не спаўшы. Нешта трывожнае з'явілася ўначы, у чырванаватым святле было відно, як спалохана туліцца ля камяністай сцяны стары ішак. Алекса ўскочыў, рука яго намацала кінжал, які заўсёды трымаў пры сабе.

Але нікога i нічога не было заўважна. Цяклі хвіліны, было ціха, i толькі ішак трымцеў усім целам. Кароткі яго стогн прарэзаў быў трывожную цішыню ды тут жа змоўк. Алекса стаміўся чакаць, але ведаў, што недзе там, можа, блізка каля пячоры, цікуе ці ходзіць, падсцерагаючы здабычу, вялікі звер можа, ірбіс — снежны барс ці пардус — леапард. А можа, гэта тыгр, галодны і няўлоўны, як смерць, падкрадаецца да пячоры, адкуль нясе пахам жывой істоты, чые косці, як ведае ён, так салодка трашчаць на зубах?

Ён падумаў пра тое, што варта было б усё-ткі запаліць вогнішча. Агню баіцца любы звер, у ім таемная сіла, i можа, нездарма ў селішчах вераць у яго, як у бога, як у самога Зардушта? Правая рука трымала кінжал, левай ён абмацаў зямлю. Недзе тут павінен ляжаць хурджун, Алекса ясна помніў, што клаў яго побач. Але торбы не было, i значыць, не было крэменю, які ляжаў там i з якога можна высячы агонь.

Цёмны цень нячутна з'явіўся ля ўвахода, доўгае гнуткае цела выразна было бачна ў чырванаватым святле начы. Алекса пахаладзеў — гэта быў тыгр. Адчуў ураз спацелай спіной холад каменнай сцяны. Растварыцца б у ёй зараз, знікнуць у каменнай тоўшчы, няхай ашуканы звер грозна раве i драпае магутнымі, вострымі, як кінжал, кіпцюрамі непадатлівы граніт! I разам з тым у самай глыбіні ягонай істоты ўспыхнула чырвонае полымя — тое полымя, якое некалі клікала яго на смяротны бой, якое штурхала яго наперад, у гушчу, у змаганне! Мышцы напружыніліся, ён адчуў, як заныла левая рука i балюча тарганулася плячо. Толькі старая рана можа перашкодзіць. Але калі давядзецца паміраць, памрэ так, як належыць воіну — у баі. Ён цікаваў за зверам, адчуваючы ўсім сваім целам кожны асцярожны, бязлітасны крок, каб падсцерагчы яго i не прамарудзіць ніводнага імгнення.

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)