Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 213
Перейти на страницу:

Вядома, гэты бок жыцьця я бачыў толькі ўрыўкава. Што мне да мітусьні? Мне пашчасьціла пару гадоў працаваць побач з вялікай Марыяй Складоўскай-Кюры. Праўда, у інстытут радыя я ісьці адмовіўся — вабілі іншыя тэмы… Але не пайшоў я і па шляху таленавітага, але прагнага да грошай і посьпеху Шуэлера, які свае таленты выплюхнуў у фарбу для валасоў. Ды яшчэ назваў яе гэтак па-мяшчукоўску — “Ларэаль”. Цяпер ён уладальнік аднайменнай фірмы. Што ж, магчыма, і фарба для валасоў можа зрабіць чалавека знакамітым.

Давялося паезьдзіць па сьвеце. Прага, Вена, Лондан… Ці быў я шчасьлівы? Што за некарэктнае пытаньне? Якое права я меў на шчасьце? Я марыў пра адно — працаваць да зьнямогі і аднойчы памерці ў лабараторыі. Я не арыгінальны — мне падабалася, як гэтак жа сфармуляваў пра сваё пісаньне Кафка. Падобна, мая мара пачынала збывацца… Але сябар не зьбіраўся пакідаць мяне сам-насам з ёю. Гэта была ягоная вялікая памылка. Якая, між іншым, забіла наша сяброўства.

І вось, уявіце… Восень 1920 году. Не такая, як тут, шэрая, дажджлівая, а — цёплая, як шклянка сырадою, з сінім-сінім небам над бульварамі, з залатым лісьцем каштанаў. Быў такі пісьменьнік, Аляксандр Зеваэс… Дык ён пра дваццатыя гады ў Парыжы сказаў так: “Пагоня за любоўнымі пры­годамі і мільёнамі, за задавальненьнямі і радасьцямі жыцьця. На кожным куце расчынілі дзьверы танцзалы, куды сьпяшалася стракатая публіка… Таньчылі апантана, каб забыцца, апамятацца ад узрушэньняў вайны…”

Парыж той пары называлі Віль-Люмьер, горад сьвету.

Калі падчас ваенных дзеяньняў Акерман працаваў у шпіталі, ён пасябраваў там з дзіўным маладым французам, таксама студэнтам, толькі маладзейшым на некалькі гадоў, які сьпецыялізаваўся на псіхічных хваробах. Звалі французіка Андрэ Брэтон. А дзіўны ён быў, таму што яго на фоне скрываўленых целаў перапаўнялі выбуховыя ідэі наконт стварэньня новай культуры. Старая, як вядома, заўсёды ні да падлы — новую трэба.

Брэтон сьцьвярджаў, што новы від мастацтва — гэта калі страляеш з двух рэвальвераў у натоўп, адмыслова ня цэлячыся і ўвогуле ня маючы пэўнай мэты. Мастацтва — не сьвядомасьць, а падсьвядомае. У ім няма ніякіх законаў. Яго мэта — новыя эмоцыі і ўражаньні. Трэба дасягаць аўтаматычнага пісьма — каб сьвядомасьць цалкам адключалася. Калі парэзаць газетны артыкул на радкі і адвольна іх скласьці, атрымаецца паэма.

Брэтон прыдумаў назву ўсяму гэтаму блёкату — сюрэалізм. Наўрад памяць пра гэтыя выбрыкі засталася ў вашым часе. Але Уладзімір з задавальненьнем удзельнічаў у сюрэалістычных вечарынах… Ня без прафесійнага інтарэсу — зьбіраў таксама матэрыял для сваіх дасьледваньняў пра шызафрэнію, паранойю ды іншыя прыемныя інтэлектуалу зьявы.

І вось сюрэалісты задумалі грандыёзную імпрэзу — з нагоды адкрыцьця чарговага Салону. Не было для авангардыстаў лепшага пудзіла, чымсьці Салон. Традыцыйная штогадовая мастацкая выстава пры Акадэміі прыгожых мастацтваў. Рэцэнзіі на карціны пісалі лепшыя літаратары. Напрыклад, у свой час Дэні Дзідро. Выставіцца ў Салоне — значыла дамагчыся прызнаньня.

І, вядома, там калісьці панаваў акадэмічны, а значыць, замшэлы, спарахнелы, кансерватыўны стыль.

Учыніць нешта гарэзнае між карцінаў “спарахнелага мастацтва” — уга!

На гэты раз дзеля сцэнару патрабаваліся петарды і фейерверкі.

Дабра такога ў Парыжы было — хоць пацукоў тымі петардамі кармі, калі б яны імі харчаваліся. Але спадары сюрэалісты жадалі, каб выбух петардаў нагадваў хрумст костак, а фейерверкі — фантаны крыві. Здаецца, гэта мусіла сімвалізаваць пратэст супраць захопніцкай палітыкі імперыялістаў альбо супраць эксплуатацыі працоўных, альбо ў падтрымку Ра­сійскай рэвалюцыі… Якая розьніца. Галоўнае — напалохаць “абываталя”.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)