Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 213
Перейти на страницу:

— Гэта… гэта проста бессардэчна! Ну зразумейце ж мяне — я хачу як лепей! Я не магу, каб вы…

Скаловіч нарэшце зьлітаваўся павярнуцца.

— Таварыш Касіянаў таксама хацеў, як лепей! Таварыш Гітлер, які на маёй памяці толькі прыйшоў да ўлады, таксама хацеў, як лепей! Нашто я вам — тут? У якасьці цацкі?

— Няўжо я абыходжуся з вамі, як з цацкай? — абурана запярэчыла Даліла.

— У пэўным сэнсе — так, — зьедліва сьцьвердзіў Скаловіч, і мая сяброўка чамусьці апусьціла вочы, і яе вусны задрыжэлі.

— А са мной, як з цацкай, значыць, можна? Вось так — узяць і сысьці пры першай магчымасьці? Вы… ты… Ты проста эгаіст! А пра іншых... А пра мяне… вы падумалі?

Але хімік працягваў выкрываць.

— Мне самому вырашаць, як распарадзіцца сваім жыцьцём! Вы ж не ведаеце, што і каму я вінны… І ніхто ня мае права адмовіцца ад таго, што толькі ён мусіць у сваім часе зрабіць. Ганарова гэта, ці прынясе адны кпіны, запомніцца, забудзецца — мы ўсе, як пчолы, што мусяць напаўняць свае соты. Кропля слодычы, кропля атруты… Ад суворага дзядоўніку, ад сьветлай ліпы, ад няшчаснай сурэпкі… Патрэбнае ўсё. Тым болей столькі нашых пчолаў нясуць мёд іншым вульлям. А калі пустыя соты — вулей вымірае, і гаспадар шукае для вольнага жытла новы рой. Я мусіў запоўніць сваю ячэйку. Ці найлепшым мёдам — якая розьніца…

Прафесар правёў рукой па твары, нібыта сьціраючы павуціньне стомы.

— І што — я схаваюся тут, а там няхай замест мяне нехта гіне? Няхай Касіянаў далей на кімсьці ставіць свае эксьперыменты? Няхай з-за мяне зьнікне праца майго лепшага сябра? Толькі я ведаю, дзе яна зараз схаваная. Люцыян Нічыпаровіч паведаміў мне перад тым, як я пайшоў па выкліку ў Жоўты Дом. Прасіў адно — калі надарыцца магчымасьць, апублікаваць гэты рукапіс. Ад вас я даведаўся, што спадар Люцыян застрэліўся. І цяпер разумею сэнс ягонай просьбы.

— Мы можам пашукаць ягоную працу цяпер! — горача прапанавала Даліла. Хімік зьмерыў яе зграбную фігурку ў чорнай майцы і штроксах суровым позіркам.

— Там, дзе ён яе схаваў, папера семдзесят гадоў не праляжыць. А што я буду тут рабіць без навукі! Вы што, хочаце, каб я перакваліфікаваўся ў брамнікі?

Скаловіч зноў пачаў шыпець ад гневу, як забыты на агні чайнік. Даліла не спрабавала пярэчыць, стаяла, угнуўшы галаву і ўпарта прыкусіўшы губу.

— А вы, Руслана, — прафесар нечакана павярнуўся да мяне, — што вы думаеце, як самая адэкватная з кампаніі?

Я страшэнна разгубілася, гледзячы ў ягоныя цёмныя вочы. І чамусьці прашаптала:

— Застаньцеся, калі ласка… Хоць яшчэ на тры дні…

Скаловіч аж галавою закруціў.

— Можна падумаць, што на вас спрацоўвае адзін з комплексаў паводле тэорыі Фройда, і я мушу замяніць вам недахоп бацькоўскага пачатку — альбо сублімаваць яго як аб’ект вашай нянавісьці. Добра. Я звык да нянавісьці.

Хімік дэманстратыўна абыякава падышоў да паліцаў, зьняў томік Купалы (я заўважыла, што гэта быў дзявяты том з апошняга збору твораў — там, дзе сабраныя дакументы, у тым ліку пратаколы допытаў), і ўлёгся на ложак, змахнуўшы з яго на падлогу імправізаваныя вяроўкі.

Гэты дзень быў цяжкі, як праклён. Даліле неадкладна спатрэбілася на працу, і яна пакінула мяне з хімікам у якасьці вартаўніка. За ўвесь гэты час Скаловіч ня вымавіў ні слова, нягледзячы на мае нясьмелыя спробы яго разгаварыць. Ляжаў, чытаў. На адзін том у яго трацілася гадзіна. Усяго да прыходу Далілы ён пасьпеў прачытаць тры тамы.

Даліла вярнулася з пакункамі, напятая, рашучая, нібы камікадзэ перад вылетам.

— Зараз будзем вячэраць. Спадзяюся, спадар прафесар ня хоча замарыць сябе галоднай сьмерцю на знак пратэсту?

Але павячэраць у гэты дзень нам не давялося. У дзьверы пастукалі.

Даліла, нават не пытаючыся, хто там, адчыніла дзьверы.

Іх было трое. Усе ў цывільным. Каржакаваты, які нагадваў стамлёнага бабра. Высокі белабровы, з тварам, як шынка. Галоўны — са звычайным трохі азызлым тварам добрага сем’яніна, з вуснамі, куточкі якіх трохі ўсьміхаліся.

— Дар’я Сямёнаўна Крашынская? Домаўладальніца? Міліцыя… Да­звольце ўвайсьці.

Даліла моўчкі ўпусьціла прыхадняў… І дакументаў не папыталася. Не пазнаю сяброўку…

Свой прыход міліцыянты патлумачылі тым, што былі скаргі суседзяў. На тое, што хату пенсіянеркі Разаліі Іванаўны Самлевіч захапілі падазроныя асобы. Нефармальная моладзевая суполка. Сходкі, оргіі, наркотыкі…

Белабровы затрымаўся позіркам на Едрусевай гітары (адной з трох) — на ёй красавалася налепка з Пагоняй.

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)