Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 213
Перейти на страницу:

— Ну што, праедземце ў аддзяленьне на прадмет высьвятленьня асобаў?

Я заўважыла, што Скаловіч усё яшчэ стаіць, уважліва назіраючы за падзеямі. І твар ягоны ўсё змрачнее.

Чаму ён не сыходзіць?

Затое прыйшоў яшчэ адзін госьць… Нават ня стукаючыся ў дзьверы, уваліўся па-гаспадарску… Уладальнік суседняй вілы, якога я некалькі разоў бачыла. Немалады сівы дзядзька, падобны да ўсходняга бая, мажны, як бык, у чырвонай кашулі і джынсавай куртачцы. Смуглявая скура на ягоным твары ледзь не трэскалася ад тлушчу. Міліцыянты прывіталі яго амаль па-свойску, я здагадалася, што няйначай ён і ёсьць заяўнік на нашы “ор­гіі”… Аглядаў сусед Разаліну хату таксама неяк надта па-гаспадарску… І нас з Далілай… па-гаспадарску. Мне здавалася, што ягоны позірк пакідае на мне тлустыя плямы, як ад пальцаў, якімі толькі што елі плоў.

Скаловіч адышоў ад запаветнай сьцяны і ўсеўся на ложак, дэманструючы прафесарскую пагарду. А белабровы, які шнырыў па хаце, нібыта рукі часаліся ўсё тут абшукаць, заўважыў на паліцы шафы стосік дыскаў, на вокладках якіх было напісана “За свабоду”. Дыскаў заставалася пару дзесяткаў — знаёмы рокер папрасіў Едруся параздаваць пасьля канцэртаў.

— Гэта чыё?

— Маё! — адразу ж адгукнуўся Скаловіч, які, хутчэй за ўсё, абсалютова ня ведаў нават, што гэта за канверцікі.

— Адкуль гэта ў вас? — жвава запытаўся белабровы.

— Вы ж самі толькі што адтуль іх дасталі — з шафы.

Цікаўнік пачаў траціць цярпеньне.

— Ну а ў шафу як яны трапілі?

— Калі ёсьць пацьверджаньне, што гэта належыць мне, можна дапусьціць, што я і паклаў.

— А дзе ўзялі, каб пакласьці?

— З шафы і ўзяў.

— Яны што, самі там зьявіліся?

— Гэта ненавуковае дапушчэньне. Думаю, вам дастаткова сьведчаньня, што гэтыя прадметы належаць мне.

— Зьдзекуешся? Нічога, у аддзяленьні разьбярэмся…

Але азызлатвары кінуў на ініцыятыўнага белабровага міліцыянта незадаволены позірк, і той неахвотна паклаў дыскі на месца. Чаго гэта на “крамолу” вырашылі не зважаць?

Я перахапіла позірк прафесара і паказала вачыма на абраз. Скаловіч адмоўна пахітаў галавой. Ён таксама быў спакойны… Што ж, яму не прывыкаць — столькі разоў забіралі…

— Выходзьце, грамадзяне!

Па-за гульнёй-7

Кароткі калідор з відам на закратаванае вакенца. Пафарбаваныя алейнай зялёнай фарбай сьцены.

Зусім як у бальніцы, куды аднойчы я патрапіла з ларынгітам. Жудасна… Я задыхаюся, хапаю паветра, а яно перастрае ў горле, як быццам ваўняныя ніткі… Маці апранае на мяне свой самавязаны сіні швэдар — напэўна, у яе ўяўленьні я задыхаюся ад холаду. А па калідоры да мяне набліжаецца медсястра — белы халат, ад якога на адлегласьці, як марозам, патыхае абыякавасьцю і нават раздражнёнасьцю (Ну чаму “іх” прывозяць сярод ночы?). Пантофлі-саба медсястры глуха стукаюць па каменнай падлозе, а ў руках жалезны падносік са шпрыцамі… Я ня бачу яе твару, я ня чую ўгавораў маці — я назіраю, як да мяне набліжаецца металёвы падносік… Вострая-вострая іголка.

І мне страшна.

Потым, ужо ў палаце, мы з такімі ж “ларынгітнікамі”, з перабінтаванымі горламі (сагравальныя кампрэсы) займаліся тым, што складалі папяровыя самалёцікі. З самалёцікаў атрымліваліся цэлыя эскадрыльлі. Кожны прыдумляў для сваіх мадэляў нейкі адмысловы спосаб складаньня… Шкада, ніводны з гэтых самалёцікаў не мог зьнесьці мяне ад жудаснага пагрукваньня шпрыцоў аб жалезныя падносы.

І цяпер я сядзела і складала з прабітага талончыка на тралейбус маленькі самалёцік. Бездапаможна маленькі, шэры, але з упартым тупым носам… Мне нават уявілася, што калі я зараз запушчу яго ў закратаванае іржавым жалезным дротам вакно, яно, як у рэкламе таннай беларускай бялізны, ад папяровага дотыку ўзарвецца…

Праўда, у рэкламе вастраносы выбухованебясьпечны самалёцік быў з беленькага аркуша паперы, і запускала яго гожая дзеўчына ў чырвонай міні-спадніцы ў вакно закаханаму юнаку.

Юнак, вядома, закахаўся з-за маечкі беларускай вытворчасьці. Нават у рэкламе — безнадзейна кепскай якасьці з выгляду. Але — купляй сваё!

Я сьціскаю ў пальцах самалёцік і… пачынаю яго разбураць: распростваць няшчасны талончык. Самалёцік чакае рэінкарнацыя. Што паробіш — я ад маленства падчас нервовага чаканьня мушу што-небудзь тузаць, ірваць, круціць у пальцах.

А што застаецца рабіць? Сядзім у калідоры “апорнага пункту правапарадку” ужо поўгадзіны… І невядома яшчэ колькі і чаго чакаць… Можа, каб “пранікліся”?

Скаловіч выглядаў вясёлым, як прафесійны трунар. Падняў каўнер чорнага паліто, сунуў рукі ў рукавы…

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)