Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 213
Перейти на страницу:

— Апошняя ноч асуджанага на сьмерць! — урачыста абвясьціла Мары. — Гэтую ноч ты не забудзеш ніколі!

Яна памылялася. Пасьля трох бутэлек таннага савіньёну нават самыя афрыканскія жарсьці памятаюцца надзвычай цьмяна.

Мяне пабудзіў прамень ранішняга сонца, што нахабна прабіваўся скрозь шчыліну ў цяжкіх аксамітных парцьерах. Я адмахнуўся ад яго, як ад залатой мухі, але адразу страшэнны боль, наступства савіньёну, працяў галаву. Я застагнаў… Учарашняе пачало праяўляцца, як дагератыпная пласьцінка, але ў зваротнай пасьлядоўнасьці. Мары — кавярня — салон — труп…

Мне ж трэба ў жандармерыю!

Я працягнуў руку на другі бок ложка.

— Мары…

Але рука мая наторкнулася на нешта нерухома-халоднае. Я проста на фізічным узроўні адчуў прысутнасьць сьмерці… Ускочыў… Пунсовая коўдра зьляцела на падлогу…

На ложку, шырокім, як іпадром, ляжаў учорашні труп з Салону. Я выдатна пазнаў яго. Жоўтая скура, сьветлыя невыразныя вочы, яркія вусны… Толькі капелюша няма. І — верхняй часткі чэрапа няма, і добра відаць усё начыньне мозгу. Паўшар’і, падобныя да грэцкага арэху, вены, крывяносныя сасуды…

Адзіная дробязь, якая ўчора мною не заўважылася — усё гэта было выраблена з воску.

Спадары сюрэалісты падкінулі ў залу выставы васковы манекен з анатамічнага тэатру.

Я зноў адчуў сябе трынаццацігадовым хлапчуком, якога пачапілі на крук пад стольлю балагана.

Я сышоў з прытулку “апошняй перад сьмяротным пакараньнем” ночы. І гэта сапраўды была мая апошняя ноч з Мары. Больш не хацеў бачыць ні яе, ні Акермана, ні іхніх сябрукоў, аматараў аўтаматычнага пісьма.

Яна прыходзіла, падоўгу стукалася ў дверы, крыўдзілася… І Акерман, якога я перастаў заўважаць, сыпаў мне ў сьпіну тэрмінамі псіхааналізу…

Што ж, я — такі, якім я ёсьць… Можа, каб я быў больш шчырым і распавёў у свой час Уладзіміру пра Соню і Сяргея — ён не дазволіў бы сыграць са мною такі жарт. А так, магчыма, меў лепшыя намеры. Ад перажытага шоку я, напрыклад, пачаў бы паводле ягонай тэорыі болей цаніць радасьці жыцьця, зразумеў бы, што ўсё, што мяне палохае, ня болей, чым манекен, лялька.

Ён ня ведаў і пра тое, што я сам доўгі час быў у ролі лялькі.

Такім чынам, паводле этыкі псіхааналізу, ён ня быў вінаваты — прычынай няўдалага лячэньня стала няшчырасьць пацыента.

Але размаўляць з ім я ўсё роўна не хацеў.

А Мары… Яна, я думаю, хутка суцешылася. Алхімік-мізантроп, вядома, добрая прыкраса для зьвярынцу эмансіпэ, але гэта ўсяго толькі адзін з экземпляраў.

Дзесьці ў трыццатым годзе мне паказвалі альбом з рэпрадукцыямі карцінаў, выстаўленых на апошнім Парыжскім салоне. І на адным з палотнаў, як мне здаецца, я пазнаў Мары. Ейныя вялікія вільготныя вочы — чорны агонь, прыўзьняты дзёрзкі носік, прыадчыненыя ў вечным зьдзіў­леньні вусны…

Я вярнуўся на Беларусь тады, калі з Савецкага Саюзу параходамі высылалі філософаў, паэтаў, эканамістаў… Усіх “прафесароў па грамадскіх навуках”, якіх Ленін страшэнна ненавідзеў, і якім пагражаў расстрэл за недазволенае вяртаньне. Але нехта ж там заставаўся… У 1922-м годзе Францыю наведаў акадэмік Вернадскі, з нявысланых, які распавядаў, як у маскоўскім універсітэце студэнтаў абавязалі сачыць за прафесарамі, даносіць на іх і адзін на аднаго… Пра “маральны і разумовы прыгнёт”…

“Интеллектуальные силы рабочих и крестьян растут и крепнут в борьбе за свержение буржуазии и ее пособников, интеллигентиков, лакеев капитала, мнящих себя мозгом нации. На деле это не мозг, а говно».

Мне пераказвалі гэты зьмест ліста Леніна да Горкага… Але я вярнуўся. Беларускі універсітэт — гэта быў цуд, у які яшчэ нядаўна мала хто верыў.

Я не шкадую, што вярнуўся.

У хуткім часе пасьля мяне прыехаў у Савецкі Саюз і Валодзя Акерман. Ён стаў старэйшым судовым эксьпертам у Маскве, праславіўся дасьледаваньнямі шызафрэніі…

Так што, відаць, даводзілася яму даваць заключэньні наконт псіхічнага стану вязьняў — можа няшчасны яшчэ нешта зьвязнае вымавіць, ці ўжо звар’яцеў ад зьдзекаў.

Адзіны мой сябра, які застаўся ў Парыжы — малады каштан з паламанай вершалінай.

Хімік змоўк. А Даліла раптам асабліва злосна пракаментавала:

— Пазнаю спадара прафесара ў апошняй настальгічна-тужлівай фразе! “Ніхто мяне ня любіць, ніхто не разумее, толькі беднае, як я, паламанае дрэўца…” Ты… Вы… проста не жадаеце заўважаць добрых пачуцьцяў! — Даліла амаль крычала. — Колькі цудоўных людзей сустракалася на вашым шляху! Мадам Трыксьці з балагану, што вучыла вас чытаць… Настаўнік Колба… Той самы Акерман… Нічыпаровіч… А Мары ды Антаніна! Вы што, праўда не разумееце, што яны шчыра вас любілі?

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)