Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 213
Перейти на страницу:

Ну і, вядома, праверка дакументаў…

З дакументамі, як вы здагадваецеся, у нас было, як у маскалёў у XVII стагоддзі з тэатрам.

Гэта значыць — ніяк. Нават я забылася студэнцкі білет у заплечніку, з якім звычайна хаджу на заняткі.

Я дзівілася спакою Далілы. Мяне ж усю ажно калаціла… Але ўвага няпрошаных гасьцей была скіраваная на прафесара. Скаловіч зьедліва пасьміхаўся і дэманстраваў вышэйшы пілатаж сафістыкі. Вы, напэўна, ужо заўважылі яго мілую манеру адказваць пытаньнем на пытаньне.

— Як вы добра размаўляеце на беларускай мове… — нібыта між іншым заўважыў азызлатвары. — А да якой партыі належыце?

— А што, валоданьне беларускай мовай зьяўляецца апазнавальным знакам прыналежнасьці да палітычнай партыі? — усё гэтак жа “міла” вымавіў прафесар. — Дазвольце пацікавіцца, шаноўныя, а як бы вы вызначылі мае палітычныя погляды, калі б я пачаў размаўляць з вамі па-ангельску альбо па-французску? Дапускаю, што згодна вашай асабістай логікі мая французская мова сьведчыла б пра тое, што я прадстаўляю палітычную партыю, якая мае на мэце дасягненьне ўлады французаў ва ўсім сьвеце. Як вядома з гісторыі, такой асобай быў Напалеон Буонапарці, не зусім, дарэчы, і француз — да канца жыцьця гаварыў на мове Лафантэна са страшэнным акцэнтам. Мой сябра, слынны сьпецыяліст па псіхіятрыі, распавёў бы вам наконт знаёмстваў са шматлікімі Напалеонамі. Калі я размаўляю з вамі па-беларуску, значыць, я па меншай меры Кастусь Каліноўскі? А чаму вы ня зробіце маленькае дапушчэньне, што калі я размаўляю па-французску, я альбо француз, альбо проста люблю гэтую мову. А калі карыстаюся ў якасьці камунікатыўнай беларускай мовай, я, адпаведна, беларус і люблю мову Купалы? Шкада, што самыя простыя лагічныя сувязі вам несімпатычныя. У выніку — пабудова сілагізму сыходзячы з ілжывых дапушчэньняў.

— Хопіць! Дзе твае дакументы? — зароў раздражнёны слоўнай плыньню спрактыкаванага лектара азызлатвары. А “бабёр” прабурчэў:

— Такога сапраўды ў дурку варта…

Трэба было нешта распавядаць пра насатага цемнавокага дзядзьку, у якога вышэйшая адукацыя была напісаная на высокім лобе рунічнымі пісьмёнамі, відочнымі нават з космасу.

Па складаньні праўдападобных гісторыяў у нас сьпец — Макс. Але яго заўсёды няма менавіта тады, калі ён больш за ўсё патрэбны. Простыя словы, простыя рэчы наконт таго, што дзядзька ёсьць дзядзькам гаспадыні кватэры, не спрацоўвалі. Міліцыянты жадалі падрабязнай споведзі. Прапіска, месца працы, сямейнае становішча… І — праедземце ў аддзяленьне.

Давялося ўсё рабіць самой. Я ж усё-ткі пісьменьніца, хаця й маргінальная. Я трохі павагалася наконт варыянту з амнезіяй… Не, лепей ціснуць на нацыянальнае пытаньне. У маім аповедзе паўставаў трагічны лёс бежанца з Узьбекістану, выкладчыка хіміі ў Харэзмскім палітэхнічным інстытуце (нядаўна глядзела фільм пра вайну харызматычнага Чынгісхана і фанабэрыстага харэзмскага султана). Валяр’ян Іванавіч — дзядзька шаноўнай Дар’і Сымонаўны па бацьку (Няхай шукаюць, каб пацьвердзіць, ейнага бацьку… Маці дзесяць гадоў адшукаць не магла, каб аліменты стрэсьці, дык можа гэтым удасца). Сюжэт разьвіваўся на ўсё больш пашыраных вачах Скаловіча і Далілы. Спадар Валяр’ян змушаны быў па­кінуць сваю кватэру ў Харэзьме, бо яе падпалілі узьбекскія нацыяналісты. Потым быў палон у мясцовага бая, зьдзекі, катаваньні, цяжкая праца на прыватных плантацыях бавоўны (трэба ж было неяк патумачыць наяўнасьць шнараў, якія госьці пры пэўных абставінах змогуць заўважыць). Уцёкі, таварныя вагоны, пакутлівы шлях да роднай Беларусі…

— Гэты чалавек прайшоў пешкі дзьве тысячы кіламетраў! — пранікнёна абвесьціла я.

А цяпер ён чакае статусу бежанца і грамадзянства… І праз дні тры ўсе дакументы будуць у парадку. Так што прыходзьце пазьней, спадарства…

Скаловіч слухаў, іранічна прыўзьняўшы бровы. Дзякуй Богу, хаця б не ўздумаў пярэчыць.

Эх, калі б наш хакер не псіхануў, каб хоць якую паперку для пацьверджаньня асобы хіміка здабыў…

Я выразна паглядзела на Далілу і прамовіла.

— І ўвогуле, Валяр’ян Іванавіч ужо ў нас загасьціўся. Думаю, Вам, Валяр’ян Іванавіч, час вярнуцца туды, адкуль прыйшлі.

Даліла зразумела мае словы, зірнула на абраз “Маленьне аб Чашы”, потым на Скаловіча… Панурыла галаву...

Прафесар нясьпешна падышоў да абраза, перахрысьціўся… Вось зараз ён зьнікне за сьцяной у выцьвілыя ружы…

Сапраўды, нават Даліле ясна, што выцягнуць чалавека на семдзясят гадоў наперад, каб ізноў кінуць у шчыльныя абдоймы “ворганаў”, гэта ўжо не па-людску…

Азызлатвары міліцыянт зьвярнуўся да Далілы:

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)