Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 72
Перейти на страницу:

Завяршаючы другі раздзел, дзе адбываўся структурны аналіз чатырох эксперыментальна-аўтарскіх паэтычных формаў А. Разанава, – квантэм, пункціраў, версэтаў і вершаказаў – выкажам шэраг абагульненняў. Як падкрэслівалася ва ўступе да першага раздзела, творчасць А. Разанава, нягледзячы на яе моцны індывідуалістычны пачатак, немагчыма разглядаць абстрагавана, у адрыве ад агульнага літаратурнага працэсу. Таму ў кожным канкрэтным выпадку мы спрабавалі гэты кантэкст знаходзіць. Так, версэты пачатку 1980-х гг., калі яны толькі пачалі з’яўляцца ў перыёдыцы (нагадаем, што кніга версэтаў «Вастрыё стралы», за якую А. Разанаў атрымаў Дзяржаўную прэмію імя Я. Купалы, пабачыла свет у 1988 г.), хаця і не маюць радыкальных адрозненняў ад версэтаў, скажам, канца 1980-х гг., мусілі ўспрымацца па-рознаму. Калі ў пачатку 1980-х гадоў А. Разанаў выглядаў як авангардыст-першапраходзец у полі інтэлектуальнай беларускай савецкай паэзіі (пра эмігранцкую казаць не выпадае з прычыны адсутнасці моцных сувязей паміж гэтымі кантэкстамі), то ў канцы 1980-х з’явілася досыць шмат аўтараў (у першую чаргу паэты літаратурнага таварыства «Тутэйшыя»), якія наследавалі і развівалі распачатую ім лінію эксперыментальнай паэтыкі.

Выявіўшыся ў 1990-я як флагман інтэлектуальнай паэзіі, А. Разанаў не замыкаецца на скразным інтэлектуалізме, ствараючы як у традыцыйным з фармальнага гледзішча рэчышчы (паэмы пачатку 1990-х гг.), гэтак і ў межах сваіх эксперыментальных жанраў закранаючы надзённую праблематыку (напрыклад, у версэтах і пункцірах сярэдзіны 1990-х гг.). Шматграннасць творчых набыткаў А. Разанава абумовіла нечаканы вынік пры апытанні дзеячоў беларускай культуры газетай «Наша Ніва», калі большасць рэспандэнтаў сярод літаратараў, вартых звання Народнага пісьменніка, назвала А. Разанава [84].

Г. Кісліцына азначае: «апантанасць ідэяй паэтычнага рэфарматарства, здольнасць выводзіць літаратуру з плоскасці быту ў вертыкалі небыцця, нязгаснае жаданне «пераўзыйсці зацверджаныя межы і ўяўленні» – усё гэта робіць творчасць Алеся Разанава сапраўднай вяхой у гісторыі беларускага пісьменства, якое паступова ўваходзіць у актуальны еўрапейскі культурны кантэкст» [57, с. 604].

Корпус прааналізаваных тэкстаў дазваляе зірнуць на З’яву Разанава як на арганічны працяг інтэлектуальных пошукаў класікаў беларускай паэзіі (В. Ластоўскага, М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, У. Жылкі, У. Дубоўкі, У. Хадыкі, А. Куляшова, М. Танка, У. Караткевіча і інш.) і казаць пра гістарычную матываванасць узнікнення аўтарскіх паэтычных форм паэта, звязаную з працэсам жанравастылёвага развіцця беларускай прасодыі канца 1970-х – 1990-х гг. у рэчышчы агульнаеўрапейскіх тэндэнцый. Пры гэтым, неабходна яшчэ раз падкрэсліць той факт, што творчы пошук А. Разанава ад пачатку быў нацэлены на адкрыццё новага, свядомае пазбяганне якіх-колечы наследаванняў і самапаўтораў. Па сутнасці, творчасць А. Разанава, пачынаючы з сярэдзіны 1970-х, як бы «выпадае» з агульналітаратурнага дыскурсу, заўжды знаходзіцца ў авангардзе літаратурнага працэсу – па-за (ці па-над) кантэкстам, выяўляючы новы стан паэтычнага мыслення.

ГУТАРКА «Паэзія: уводзіны ў невымоўнае» (Гутарка Анатоля Івашчанкі з Алесем Разанавым)

  Пра шлях і пошук

— У літаратуразнаўстве існуе панятак: «медытатыўная лірыка», які часцяком прымяняецца і ў дачыненні да Вашых твораў. Пад ім разумеюцца вершы філасофскага зместу, «вершы-роздумы», дзе лірычны герой рэфлексуе з пэўнае нагоды. Ці не падаецца Вам, што гэты панятак не зусім карэктны? Бо вяршыняй медытатыўнае практыкі ёсць «пусты розум» — стан свядомасці, пры якім разумовая дзейнасць наогул спыняецца. Блытаніна, мабыць, палягае ад перакладу вытворнага з лаціны: meditatio — роздум, разважанне.

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)