Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 72
Перейти на страницу:

Але вернемся да нашай класіфікацыі. Ужо ў першай кнізе вершаказаў «У горадзе валадарыць Рагвалод», апрача асобных унутрытэкставых іншамоўных «укропванняў» («Год», «Серп»), маецца некалькі твораў («Воўк», «Сонца», «Брат»), якія выводзяць гэтую эксперыментальную форму на якасны іншы ўзровень і ўтвараюць другі тып вершаказу, які атрымае свой працяг у творах зборнікаў «Паляванне ў райскай даліне» і «Рэчаіснасць».

Другі тып вершаказу, гэтак жа, як і першы, сканцэнтраваны вакол ключавога слова-аб’екта, але апісвае яго праз пасрэдніцтва іншых моў. Даследуючы пэўнае паняцце ў іншамоўных кантэкстах (пераважна аўтар прыцягвае для кантэксту словы з роднасных моў), А. Разанаў абавязкова падае і беларускі варыянт (як правіла, ва ўступнай ці канцавой строфах). Як піша Е. Лявонава, «у гэтым выпадку з’яўляецца выключная магчымасць прасачыць, як у адных і тых жа словах, але з розных моваў праяўляюцца назапашаныя гэтымі словамі клопаты народа, яго лёс, гісторыя і перспектывы, яго, нарэшце, менталітэт» [70, с. 34] – тое, што ў лінгвістыцы называецца наіўна-моўнай карцінай свету.

Тут прымяняецца той жа шырокі арсенал прыёмаў гукапісу, што і ў адверсэтавых творах. Сказ-вынік, не абавязковы і для першых, адсутнічае (адзнаку пэўнай выніковасці можа мець хіба што беларускі адпаведнік). Кожная страфа пачынаецца з ключавога слова і ўказання мовы, да якой яно адносіцца (у межах аднаго твора скарыстоўваецца да дванаццаці моўных адпаведнікаў). З мэтай увядзення адпаведнага кантэксту часта тут скарыстоўвацца тапонімы, а таксама іншыя словы той ці іншай мовы: «Рускі в о л к «волокаецца» ад Валакаламска да Валачаеўкі і Ваўкавыска; ён вялікі, як вол, лоўкі, нібы іголка, і ўвасабляе трыадзінства «воли», «алкности» і «лукавства»» [101, с. 23].

Праз працу з гукам паэт абнечаканьвае глыбінёй сэнсаў і алюзіяў, адкрывае новую семантыку, «паэтычную этымалогію» (В. Рагойша) шырокаўжывальных слоў:

Украінскі м і с я ц ь, быццам велічэзная міса, вісіць над местам: мешчанчукі цямяць, што гэта – поўня, і, што гэто талерка, нераспазнаны лятаючы аб’ект, містыкі [102, с. 98].

Старажытнаідныйскі m a d h u – квінтэсэнцыя рэчаў, згушчаны дух самой матэрыі [104, с. 168].

У вершаказах трэцяга тыпу, як адзначалася, адбываецца гульня з семантычна блізкароднаснымі ці амбівалентнымі парамі ключавых слоў. Запачаткаваны ў творах кнігі «Паляванне ў райскай даліне» – «Голад і холад», «Срэбра і золата», «Будзень і свята», – гэты тып арганізацыі тэксту мае свой працяг і ў недалёкіх па часе творах зборніка «Рэчаіснасць» (датуюцца 1994 – 1996 гг.) – «Аладка і блін», «Ключ і замок», «Здароўе і хвароба» і інш.

Галоўным прыёмам гэтых твораў з’яўляецца проціпастаўленне. Але, проціпастаўляючы пэўныя паняцці, паэт «прымушае» суадгукацца словы, што падпарадкаваны дамінантнай рыфме. Гэтыя вершаказы раздзеленыя на два планы і, адпаведна, іх страфічная арганізацыя таксама дуалістычная. Так, у межах страфы могуць проціпастаўляцца як сказы, што апісваюць той ці іншы аб’ект: «Голад глытае ўсе наедкі, якія гадаваў год, холад захутвае ва ўсе халаміды, якія назапашвала хата», гэтак і непасрэдна амбівалентныя пар слоў: «Холад – дрыготка, голад – сутарга, холад – душахват, голад – жываглот, холад тоіцца ў лёхах, голад – у логаве, голад – ляда, холад – лёд» («Голад і холад» [102, с. 105]). Як бачым, у другім прыкладзе суадгуканне адбываецца паміж залежнымі лексемамі розных ключавых слоў.

Поруч з разгелджанымі вышэй прыёмамі алітэрацыі і ўнутранай рыфмоўкі (анаграмнай і паліндромнай) А. Разанаў на фанетычным узроўні актыўна скарыстоўвае міжмоўную гульню. Калі ў папярэднім прыкладзе супастаўляліся пары слоў з блізкай семантыкай, то ў наступным творы адбываецца проціпастаўленне. У межах адной страфы можа проціпастаўляцца і група слоў, і дзве сінтаксічныя канструкцыі: «Будзень – удзельнік, свята – сведка, будзень – маладзік, свята – ветах, будзень – дзейнік, свята – выказнік, будзень абяцае: усё, што трэба, збудзецца, свята вясткуе: усё, што трэба, збылося» («Будзень і свята» [102, с. 118]).

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)