Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72
Перейти на страницу:

18. Тлустым тут і далей пазначаны асананс і алітэрацыя.

19. У «Паэтычным слоўніку» В. Рагойшы гэтае слова выступае як паўнавартасны літаратуразнаўчы тэрмін і атаясамліваецца з паняццем «верш у прозе»: «Вэрсэт — напісаны прозай невялікі лірычны твор, які сваёй вобразнасцю, павышанай эмацыйнасю, своеасабівай рытмічнасцю набліжаецца да паэзіі. (...) Твор паэтычны па змесце і празаічны па форме выяўлення гэтага зместу: «паэзія ў прозе» [91, с. 429 – 430].

20. Для ўдакладнення года напісання таго ці іншага твора будзем звяртацца да кнігі выбранага А. Разанава «Танец з вужакамі» (1999) альбо да зборніка выбраных версэтаў «Лясная дарога» (2005).

21. Градацыя (ад лац. gradatio – паступовае павышэнне, узмацненне) – стылістычная фігура, якая заключаецца ў тым, што ў вершаваных радках групуюцца словы ці выразы з нарастаннем (клімакс) або, наадварот, аслабленнем (антыклімакс) іх эмацыйнальнасэнсавай выразнасці [91, с. 149 – 150].

22. Гэты твор не ўключаны ў ніводную з кніг выбранага, таму год яго напісання невядомы.

23. Зборнік А. Разанава «Шлях-360», пра які тут гаворыцца, А. Сысу дасылаў у войска Віктар Шніп (падрабязней пра гэта гл.: [23]).

24. «Бэрлібр» – аказіяналізм, утвораны на сутыку слоў «Бэрлін» і «верлібр».

25. Паводле А. Разанава, зномы пачалі з'яўляцца ўжо ў канцы 1970-х гг. [134, с. 7].

26. Тут і далей першае слова ў шэрагах чаргаванняў – ключавое.

27. «Паліндром – слова, верш ці фраза, што чытаюцца па літарах злева направа і справа налева» [55, с. 190].

28. «Анаграмная рыфма (ад грэч. ana – праз і gramma – літара) – такая рыфма, калі ў рыфмаваных словах асобныя склады ці гукі ідуць не ў аднолькавай паслядоўнасці, а нібыта мяняюцца месцамі» [91, с. 157].

29. Дэфініцыя вершаказа, гэтаксама ж, як і версэта, уключана ў «Паэтычны слоўнік» В.П. Рагойшы: «Вершаказ – напісаная ў форме версэта паэтычная медытацыя, у аснове якой – роздум пра сутнасць нейкай рэчы, прадмета, з’явы. Галоўны мастацкі сродак, што арганізуе В., паэтычная этымалогія(...). Тэрмін уведзены ў літаратурную практыку А. Разанавым, які напісаў некалькі цыклаў В.» [91, с. 431]. Нагадаем, што нашае даследаванне не разглядае медытатыўнасць як уласцівасць форме вершаказа, супрацьпастаўляючы ёй разумова-рацыяналістычны тэкстастваральны прынцып.

30. Друкавалася ў «Arche» № 1, 2002.

1 ... 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)