Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 72
Перейти на страницу:

— Ва ўсходніх вучэннях адвяргаецца інтэлектуальны пошук, бо, маўляў, усё ўжо ёсць у самім чалавеку. Як Вы ставіцеся да гэтае тэзы?

А. Р.: О не, на Усходзе пошук, калі ён на самой справе пошук, куды больш самаадданы і мэтанакіраваны, чым на Захадзе. Чалавек мусіць адасобіцца ад сябе-абалонкі і дайсці да сябе-сутнасці. Кручы і прорвы, што яго чакаюць на гэтым шляху, сапраўдныя. Але і вынік сапраўдны.

  «Паэзія павінна пераўзыходзіць майстэрства»

— Чым розніцца энергетыка літаратурнага свету Нямеччыны й Беларусі?

А. Р.: Нямецкая літаратура забяспечаная большымі магчымасцямі і мае большую вагу. У яе полі здаўна сустракаюцца еўрапейскія літаратуры, а яе логас аўтаномны настолькі, каб не залежаць ад уздзеяння дыктатаў і ідэялогмаў. Што да ўдзельнай вагі, то ў беларускай літаратуры яна не меншая.

— Ёсць меркаванне, што для сённяшняй маладой паэзіі зместавасць саступае месца відовішчнасці, што гэтак званая «кічавая» эстэтыка перамагае «інтэлектуальную». З іншага боку, паэты вучацца прэзентаваць сябе і сваю творчасць. Цікавіцеся здабыткамі тых, хто пачынае?

А. Р.: Цікаўлюся — былі б здабыткі. Але каб рабіць нейкія высновы, трэба хаця б азнаёміцца з тым, што ёсць. У тым, што чытаў, угадваюцца патэнцыялы. Магчыма, яны адолеюць спакусу самавыстаўляцца любым коштам, дэманстраваць дэманстрацыю, а здолеюць развіцца і выявіцца.

— Ці было такое, каб Вы былі незадаволеныя ад створанага?

А. Р.: Ёсць вершы-спробы, вершы-эксперыменты, гэта ўсё натуральна і зразумела, хоць і не ўсё варта аб’яўляць. Ну і ёсць проста вершы-няўдачы — яны пішуцца не ад сябе, а за сябе. Я таксама не вольны ад іх, але іхняй вытворчасцю не займаўся. Попел — самае лепшае, што застаецца ў такім выпадку ад напісанага.

А калі па вялікім рахунку, то паэзія павінна пераўзыходзіць нават майстэрства — пакідаць яго ззаду. Яны сінонімы адно да пэўнага ўзроўню, далей разасабляюцца: майстэрства рухаецца па пракладзеных рэйках, паэзія ідзе бездарожжам.

Пехатою, бездарожжам

Аднаго пайду шукаць,

Што ніколі мець не можна,

Што ніхто не можа даць.

Згадваеце радкі з верша Наталлі Арсенневай?

  Перспектывы, знакі, закулісы

— «Wortdichte» — першы вопыт стварэння вершаў не па-беларуску? Калі не сакрэт, якая далейшая Вашая кніга маецца выйсці?

А. Р.: Паўтару тое, што некалі занатаваў: «Адна немагчымасць — гэта толькі немагчымасць. Але сума немагчымасцяў дазваляе ўзнікнуць новаму стану рэчаў — магчымасці».

У выпадку з «Wortdichte» сутыкнуліся дзве немагчымасці: папершае, мова, якою я не валодаў, па-другое, самае адмысловае, што можа на мове ўзнікнуць, — верш.

Я не прыстасоўваўся да нямецкамоўнай паэзіі — гэта бесперспектыўны занятак, а проста загаварыў з нямецкімі словамі, як гавару з беларускімі. Кніга «Wortdichte» напісалася, ці, больш дакладна, намалявалася нямецкімі словамі на Замкавай гары ў Грацы за тры месяцы. Неўзабаве выдаецца новая кніга: у ёй «Wortdichte» займелі свой працяг і развіццё.

Што да кніг на радзіме, то, спадзяюся, яшчэ сёлета нешта ўбачыць свет.

— Як узважваеце шанцы Рыгора Барадуліна на атрыманне Нобелеўскай прэміі?

А. Р.: Самая вялікая ўзнагарода для творцы — самі творы. Калі яны спраўджваюцца, яны маюць на сабе адзнаку нябеснага багаславення.

У прэміяў свае расклады, свае закулісы, але хай творца не турбуецца пра тое, каб ім дагаджаць, бо калі пачне дагаджаць, заблудзіцца і змушаны будзе дапасоўвацца да ролі.

— За час Вашае адсутнасці што вонкава змянілася тут?

А. Р.: Што змянілася? Горад і людзі. У параўнанні з мінулымі гадамі расклад упарадкаваўся, рэчкі і ручаіны займелі рэчышчы. Куды і як яны цякуць, гэта другая гаворка, але цякуць. Мітынговыя часы адступіліся ў мінулае, перспектыва — у наступнасць.

— У чым Вам бачыцца адметнасць гэтае перспектывы?

А. Р.: Перспектыва асаблівая тым, што ў ёй заўсёды ўтрымліваецца метафізічны пачатак, які ніколі не зводзіцца да пераразмеркавання і пераўпарадкавання таго, што ёсць. Ён бачыць у чалавеку саму сутнасць — бога і хоча, каб бог уваскрос — у ім, чалавеку.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)