Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 72
Перейти на страницу:

Урэшце, мяккі знак гэта ніякі не мяккі знак. Мяккі знак — ён у лацінцы, а ў кірыліцы гэта паўнаважкая літара, якая сваёй паўнаважкасцю разбівае здвоеныя зычныя, што, у прынцыпе, пярэчыць арфаграфічным правілам.

Калі ўжо быць паслядоўным рэфармістам, то, замест таго, каб зацыклівацца на «літары спатыкнення», варта было б звярнуць увагу і на астатні алфавіт. У беларускай мове ёсць у-доўгае і, адпаведна, — у-кароткае (ў), і-доўгае і, адпаведна, і-кароткае. Аднак пішацца яно зусім не адпаведна. Калі пісаць адпаведна, яго належала б пісаць вось так: j (моj, галавоj, думаj, працуj, батлеjка, аjчына, Нью-Jорк, Jіўе — ад аднаго тамтэйшага чалавека некалі чуў, што «і» ў «Іўе» вымаўляецца глыбей і даўжэй, чым гэта прапануе напісанне, магчыма, як «ї» у слове Київ»).

І-кароткае, уведзенае ў айчынны правапіс вышэйпазначанай літарай, пэўна, дадало б яму праўдзівай адметнасці, а мове вярнула б яшчэ адну рысу беларускасці.

  Беларуская ідэя

— Другое дзідаламальнае пытанне апошніх 15 гадоў — «Нацыянальная Ідэя». Колькі фармулёвак напрапаноўвалася... Ці ёсць у Вас свая?

А. Р.: Яна не хоча фармулявацца, магчыма, і не павінна… Сфармуляваныя, ідэі аддыстылёўваюцца ад рэчаіснасці і немінуча ператвараюцца ў схемы, зазвычай ваяўнічыя. Сутнасць не ў ідэі, а ў прынцыпе — у тым жыццёвым пачатку, якім жывіцца ідэя, а паэзія натхняецца.

— Алесь Сцяпанавіч, што такое паэзія?

А. Р.: Уводзіны ў невымоўнае.

Верасень 2005

  Паслямова, альбо КОЛЬКІ СЛОЎ НЕ ДЛЯ ПРАТАКОЛУ

Разанаў – загадка. Разанаў – разэнкрэйцэр. Разанаў – і камень, і скульптар. Ствараючы новыя формы, ён разбурае існыя нормы і парушае законы. Пачынаючы з «Каардынатаў быцця», любы ягоны зборнік – дастатковы для дысертацыі. Разанаў – Крэпасць, аб якую ламаюцца паэталагічныя дзіды…

Пра Алеся Разанава гаворыцца шмат. Тры дзесяцігоддзі ягонае імя не сыходзіць з вуснаў неабыякавых да паэзіі. І яшчэ – невядома колькі – не будзе сыходзіць. Пішацца – меней. Бо што ты напішаш пра тое, як расце дрэва?.. І заўжды, як пішацца акадэмічна, «аб’ектыўна», з дэклараваннем апошняе праўды, адчуваеш: не тое, не так, «трэба глыбей». Як адчуваў дваццаціпяцігадовы паэт, калі пакутліва абіраў свой выключны Шлях (ці, праўдзівей, Шлях абіраў яго), ствараючы паэму «Назаўжды», дзе развітваўся з сілаба-тонікай (развітваўся не назаўжды).

Ёсць думка, што паэзія – рэч цалкам суб’ектыўная, а хірургічнае «прэпараванне» тэксту з скурпулёзным раскладаннем метадаў, прыёмаў, тропаў ды стылёвых фігур па палічках здольнае адно забіць «магію паэзіі». Да пэўнага моманту аўтар гэтых радкоў таксама трымаўся падобнае думкі. Але, як выявілася, працэс даследавання паэтыкі бывае не менш займальным, чым працэс стварэння мастацкага тэксту (пагатоў што ўласны творчы досвед, спроба зірнуць на тэкст вачыма не тэарэтыка, а паэта можа стацца добрай дапамогай пры вырашэнні ды інтэрпрэтацыі аўтарскай задумы).

Як бы там ні было, але навідавоку той факт, што сёння, калі эстэтычны спектр пошукаў беларускай паэзіі надзвычай шырокі, у наяўнасці ўвесь корпус тэарэтычных тэкстаў – і айчынных, і замежных, – сучасная паэтыка асэнсоўваецца вельмі вузка. Большасць паэтычных (ды і празаічных) кніг застаецца без сур’ёзнага аналізу, што, вядома, ніяк не спрыяе паўнавартаснаму развіццю літаратурнага працэсу.

Пры гэтым, усцешвае, што па творчасці А. Разанава паралельна цяпер адбываецца абарона некалькіх дысертацыйных прац (думаецца, што ўсе, хто абраў сабе такі аб’ект даследавання, пачуваюцца не канкурэнтамі, а калегамі-адзінадумцамі, бо эстэтычная сістэма А. Разанава – напраўду акіян, дзе месца хопіць многім караблям, падлодкам і флатыліям). Застаецца выказаць спадзеў, што магія разанаўскай паэзіі пасля дадзенай працы не забітая ўшчэнт, а сам паэт яшчэ не раз будзе даваць сваёю творчасцю падставу для ламання крытычных дзідаў.

І апошняе. Што б ні казалі пра тое, што не княская гэта справа судзіцца з карпарацыямі сотавай сувязі, у гісторыі з МТС бачыцца напраўду дон-кіхотаўскі вычын. Рэч не ў грошах ці ў самапіяры, у якім паспяшаліся звінаваціць Паэта і Мастака. Гэта ўсё тое ж разанаўскае ламанне стэрэатыпаў, перформанс, мастацкі акт проціпастаўлення паэтычнага і будзённага, мастацтва і марчандайзынгу. І судовая параза не ёсць паразай паэтычнага. Калі не верыце, пачытайце яшчэ раз версэты Разанава. Галоўнае не вынік, а працэс.

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)