Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
- Автор: Івашчанка Анатоль
- Год: 2008
- Язык: белорусский
- Год: БНТУ
- ISBN: 978-985-525-021-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:
— Якое стаўленне да рэлігіі ў Нямеччыне?
А. Р.: У Нямеччыне рэлігія раствораная ў штодзённым жыцці, у людскіх звычаях і паводзінах. Калі адцяняць кантрасты і абагульняць характарыстыкі, можна сказаць: беларусы больш набожныя, але менш рэлігійныя.
— Апошнія падзеі ў Амерыцы — ці бачыце ў іх нейкі знак?
А. Р.: Для таго, каб распазнаваць знакі, іх трэба суадносіць з пэўнаю сістэмай. Што азначае «амерыканскі» знак, хай скажа той, хто такою сістэмай валодае. Адзінае, у нашым прычынна-выніковым свеце нават капрызы прыроды так сабе не здараюцца.
— Алесь Сцяпанавіч, ці мелі Вы нейкія стасункі з Васілём Быкавым у Нямеччыне?
А. Р.: Так, з Васілём Быкавым я калі-нікалі перамаўляўся па тэлефоне: ён у Франкфурце, я ў Гановеры, ён у Празе, я ў аўстрыйскім Грацы (які ён, дарэчы, вызваляў), і яшчэ гаворка ў Гановеры — спачатку разам з арганізатарамі двухдзённага семінару беларускай літаратуры, які там праводзіўся, а потым сам-насам.
— Якія Вашыя ўражанні ад гэтай сустрэчы?
А. Р.: Ён не хаваў свайго расчаравання. Той увагі, на якую ён спадзяваўся, не меў («Ніхто мне ні разу нават не прапанаваў надрукавацца», — яго словы), запланаваныя нашым ПЭНам сустрэчы зрываліся, задуманая місія не здзяйснялася. Ён апынаўся без рэчаіснасці — адным з многіх, занадта залежным ад акалічнасцяў...
Што, аднак, найбольш уражвала ў ім — яго гатоўнасць і здольнасць трымацца да канца, без асаблівай надзеі на тое, што нешта перайначыцца...
— Васіль Быкаў, як гэта стала магчымым, перайшоў да г. званага «клясычнага» правапісу. Вашыя ж кнігі ўсе выходзілі «наркамаўкай». Якія Вашыя стасункі з мяккім знакам?
А. Р.: Мяккі знак стаўся палітычнай фігурай альбо, паводле біблійнага азначэння, літарай спатыкнення.
Пытанне ўдасканалення сістэмы айчыннага правапісу даўно вісіць у паветры, але вырашаць яго трэба не так, не самаволяй і не хаўрусам, а то недавырашанае, яно спараджае лішнія непаразуменні і дадае цяжару таму, чаму і так нялёгка, — самой беларускай мове.
«Я за беларускую мову».
«А за якую — тарашкевіцу ці наркамаўку?» — вось вам дыстылят айчыннага дыялогу.
Тое, што мусіла б аб’ядноўваць, ужо здольна і раз’ядноўваць.
І выдумаў жа нехта мянушку «наркамаўка»!.. Няўжо ён не адчуваў, што гэтым ён зневажае ўсю мову? Калі ўжо захоўваць набраны гукарад, то ўсё ж прыстойней вымаўляць «нармаванка».
— Падаецца, «Дзеяслоў» прапануе гэткі сярэдзінны варыянт — калі сродкамі правапісу перадаецца фанетыка «нармаванкі». Мажліва, каб зусім наблізіцца да нормаў вымаўлення, варта пазначаць на пісьме і асіміляцыю ў выпадках, кшталту: на рэццы, нарэсьце, вучысься; прыяжджаць, а таксама — не адмаўляцца ад пазначэньня мяккасці ў прыназоўніках (зь ім, безь яго і да т. п.).
А. Р.: Мяккі знак — яшчэ не ўвесь алфавіт, тарашкевіца — не ўся мова, а моўны рэгіён, на якую яна абапіралася, — не ўся Беларусь. Астатнія рэгіёны са сваімі моўнымі асаблівасцямі не менш, а то ў нечым і больш беларускія.
Мне асабіста з маленства блізкая гаворка з дзеяслоўнымі фанемамі на «са» і «ті»: наеўса, напіўса, наробіўса; жыті, казаті, меті. Для яе нават нармаванка гучыць замякка, што ўжо казаць пра тарашкевіцу. Пры цяперашнім адвольным, а то і ніякім, вырашэнні моўных пытанняў носьбіты гэтай гаворкі маглі б прэтэндаваць на тое, каб яе асаблівасці былі ўведзены ў моўную норму — хаця б, для адказу, па той прычыне, што руская мова такімі асаблівасцямі не валодае.
Не на адной мяккасці трымаецца мова. Перанасычаць яе дадатковаю мяккасцю — азначае вяртацца да стадыі дыялектаў.
— У гутарцы, друкаванай у «Дзеяслове» №15, кандыдат філалагічных навук Сяргей Запрудскі звязваў карыстанне «дарэформавым» варыянтам мовы, акрамя ўсяго, з «піжонствам, элітарнасцю, беспадстаўным жаданнем выдаць сябе разумнейшым за іншых». Апалагет жа «тарашкевіцы» апелюе да адраджэнскіх нашаніўскіх традыцыяў.
А. Р.: Калі звярнуцца да традыцыі, то нешта ж было і да «Нашай Нівы». Напрыклад, той жа «Статут Вялікага Княства Літоўскага» з яго ўзорнай літаратурнай мовай, чые асаблівасці, вось жа, збліжаюцца і супадаюць якраз з асаблівасцямі згаданай гаворкі.