Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 72
Перейти на страницу:

На нашую думку, вызначэнне названых аўтарскіх жанраў А. Разанава як маргінальных магло б быць прынятае з той агаворкай, што такімі яны былі на пачатку свайго з’яўлення – у 1980-я гг. На сёння ж версэты, вядома, у большай ступені, чым вершаказы (дададзім сюды яшчэ і пункціры), падаюцца калі не магістральнымі, дык цалкам паўнавартаснымі формамі для беларускай паэзіі, сведчаннем чаму вялікая колькасць паслядоўнікаў разанаўскай паэтыкі рознага веку і эстэтычных поглядаў. Cярод тых, хто аднымі з першых у сваёй творчасці звярнуўся да паэтычнай формы, набліжанай да версэта А. Разанава, найперш трэба назваць імёны А. Сыса, У. Арлова і А. Мінкіна.

На эстэтычнай сістэме А. Сыса, культавай фігуры для беларускай паэзіі 1980-х, ляжыць магутны адбітак творчасці А. Разанава. А. Сыс «ад пачатку дэклараваў сябе вучнем Разанава» [46, с. 61]. Паэт прызнаваўся: «Шлях-360» я прайшоў тысячу і адзін раз, і шмат у чым мой шлях пачаўся ад яго23» [122, с. 395]. І хаця большая частка вершаў А. Сыса выкананая ў сілаба-танічным ключы, яго версэты і верлібры («Жанчына», «Чалавек, які падтрымлівае агмень», «Вужака», «Радзіма», «Кола») уяўляюцца важкімі, нават знакавымі тэкстамі для айчыннай паэзіі. Яны – і фармальна, і канцэптуальна – успрымаюцца як наследаванні творчаму метаду А. Разанава. Напрыклад, верш А. Сыса «Пацеркі» мае яскравую версэтавую структуру: ён напісаны версэйнай прозай і складаецца з трох звышфразавых адзінстваў. Графічна выглядае, што дадзены верш у большай ступені рытмізаваны за «класічны» версэт Разанава, але гэтая графічная разбіўка на радкі не нясе вялікай інтанацыйнай нагрузкі: пры версэйным запісе, падаецца, нічога б у інтанацыйным плане не знікла: «Гэтыя драўляныя пацеркі з шыі маёй бабулі / насампраўдзе бурштынавыя. Штоночы яны / падкочваюцца да маёй галавы / і самотным голасам / пытаюцца пра сваю гаспадыню» [121, с. 7]. Паводле Г. Кісліцынай, сярод беларускіх паэтаў маладзейшай генерацыі «найбольш блізка стаіць да Разанава А. Сыс». Даследчыца адзначае сугучнасць гэтых паэтаў у імкненні «зазірнуць пад знешнюю абалонку слова, раскрыць унутраны сэнс праз асобныя фанемы...» [56, 96].

Першы паэтычны зборнік У. Арлова выйшаў у 1991 г. У анатацыі да яго наогул скарыстоўваецца жанравая пазнака разгляданай намі разанаўскай формы. Падаецца вартым прывесці тут частку гэтай анатацыі: «У кнізе сабраны вершы-версеты, якія ўзніклі на памежжы паэзіі і прозы, у тым магічным полі, дзе будзённае сустракаецца з ірэальным, сённяшняе пранікае ў далёкае мінулае, а мінуласць ператвараецца ў прышласць. Творы аб’ядноўвае адвечны матыў пошуку суладнасці паміж чалавекам і светам...» [7, с. 2]. Раннія творы У. Арлова, відавочна, з'яўляюцца наследаваннямі версэтаў А. Разанава: у іх гэтак жа сінтэзуюцца верлібр і верш у прозе (версэ); у тэматычным плане яны маюць справу найперш з анталагічнымі альбо архетыповымі аб’ектамі і праявамі рэчаіснасці («Студня», «Гарышча», «Асуджаныя» і інш [гл.: 8]). У. Арлоў, як і іншыя паэты пачатку 1990-х, зацвярджаў-замацоўваў права версэта на жыццё. Пазнейшыя творы гэтага аўтара вызначаюцца зваротам да верлібра пераважна з эпічнай-апісальнай фабулай [9].

Творчасць А. Мінкіна, як і ў выпадку з А. Сысом, у большай ступені сілаба-танічная, але ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х ён таксама захапіўся версэтам. Так, ягонае «Апошняе казанне Белабога» [гл.: 76, с. 68 – 75] напісанае версэйнай прозай. Паказальна, што разанаўская паэма «Гліна», якая створана як мінімум на чатыры гады пазней за аднайменны верлібр А. Мінкіна, мае з ім амаль даслоўныя перагуканні: «Тыцкаюць тварам у гліну: / рана ці позна вернешся ў гліну! / Яна не гідлівая – / кожнага прыгорне і адтуліць... / Яшчэ не ведаю, / што шкарлупіна з гліны / бароніць мяне ад гліны» [76, с. 60].

Сярод маладзейшых апалагетаў разанаўскай формы варта вылучыць В. Слінко, які ў сваім першым паэтычным зборніку «Апошні снег» якасна трансфармуе і пашырае яе тэматычны план. Яго творы вызначаюцца лірызмам і большай скіраванасцю да асабовасці («Павук», «Арэлі», «Шкло», «Арган» і інш. [117]).

Пасля выхаду кнігі «Вастрыё стралы» творчасць А. Разанава прыцягнула ўвагу культурных дзеячоў Польшчы – перадусім беларускай дыяспары, якая скарыстала назву аднаго з разанаўскіх версэтаў для наймення штогадовага польска-беларускага семінара літаратараў «Бязмежжа», які ладзіцца з 1996 г. (падрабязна пра гісторыю семінара, культурны кантэкст таго часу і ўплыў на яго А. Разанава гл. артыкул Міколы Ваўранюка ў беластоцкім часопісе «Правінцыя» [28]). У блізкім да разанаўскага жанрава-тэматычным полі працуе вялікая колькасць беларускіх паэтаў Беласточчыны рознага веку, сярод якіх найперш варта адзначыць творчасць Надзеі Артымовіч і Міры Лукшы. У суаўтарстве з першай у А. Разанава выйшла арыгінальная па задуме кніга «Дзверы», дзе творы Н. Артымовіч, структурна вельмі набліжаныя да жанру версэта, як бы датлумачваюцца разанаўскімі «маргіналіямі», якія, «удакладняючы тапаграфію вершаў і актывізуючы сэнсы, што тояцца ў іхняй даволі герметычнай, прасторы, уводзяць вершы ў кантэкст дыялогу» [11, с. 5]. І на сённяшнім этапе сваёй творчасці паэтка працягвае распрацоўку азначанага дыскурсу, сведчаннем чаму, напрыклад, – зборнік вершаў «Жоўтая музыка» [11]. Не меншай герметызаванасцю адзначаюцца і творы М. Лукшы з кніжыцы «Ёсць» [68], якія ёсць відавочным наследаваннем творчай манеры А. Разанава і могуць быць суаднесенымі з яго версэтамі і вершаказамі – як фармальна, гэтак і канцэптуальна.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)